Вторник, 19 февраля 2019

Месяц: января 2019

Команда Пружанского района приняла участие в областной спартакиаде «Брестская лыжня-2019». Есть медаль!

Команда Пружанского района приняла участие в областной спартакиаде «Брестская лыжня-2019». Есть медаль!

Актуально, Спорт
У мінулую суботу на базе Вяслярнага канала ў Брэсце прайшла абласная зімовая спартакіяда «Брэсцкая лыжня-2019». На старт выйшлі прадстаўнікі аблвыканкама, гарадскіх і раённых выканкамаў, розных ведамстваў, сілавікі, вучнёўская моладзь. Удзел у спартакіядзе брала і каманда Пружанскага раёна ў колькасці 10 чалавек. Удзельнічаць у спаборніцтвах па лыжных гонках на дыстанцыі 1,2 кіламетра мог любы жадаючы. Пераможцы вызначаліся ў трох узроставых групах: дзяўчаты і юнакі ва ўзросце да 25 гадоў, мужчыны і жанчыны ва ўзросце да 40 і ад 40 гадоў.Выдатна выступіла на гэтай дыстанцыі прадстаўніца нашага раёна, настаўніца фізічнай культуры і здароўя з гімназіі Таццяна Гардзіеўская. Ва ўзроставай катэгорыі ад 25 да 40 гадоў яна паказала трэці вынік. Сярод прадстаўнікоў аблвыканкама, га
«Мілейшая Яму ж — Палеская Пружана»

«Мілейшая Яму ж — Палеская Пружана»

Год малой Радзімы, Культура, Палацык
…У мінулым годзе ў вузкіх колах навукоўцаў адзначалася 95-годдзе з дня нараджэння знакамітага беларуска-польскага паэта, філосафа, філолага і даследчыка Серафіна Корчака-Міхалеўскага, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі на Пружаншчыне. На жаль, для пружанцаў гэта юбілейная падзея прайшла амаль незаўважна. Аднак напрыканцы 2018-га ў мяне атрымалася папрацаваць у архіве музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, дзе трапіў у рукі добры стос лістоў, своеасаблівых пасланняў да пружанскіх краязнаўцаў, напісаных Міхалеўскім у апошні перыяд жыцця. Кожная старонка, кожная паштоўка прасякнуты трапяткой любоўю да нашай зямлі. Самыя цікавыя і шчымлівыя моманты гэтых эпісталярных крыніц мне хацелася б прапанаваць вашай увазе. Фрагмент асабістага бланка навукоўца для перапіскі,аздобленага рэпрадукцыяй і
«Раённыя будні» — окно в мир

«Раённыя будні» — окно в мир

Подписка
Сярод удзельнікаў рэкламнай гульні «Шанец на поспех» уладальніцай смартфона стала Таццяна Пракопаўна Смактуновіч, якая жыве ў Белавусаўшчыне. Уся працоўная дзейнасць жанчыны звязана з эксперыментальнай базай «Белавусаўшчына», дзе яна працавала ўчотчыцай, бухгалтарам і цялятніцай. Па прычыне цяжкай хваробы адзінока пражываючая Таццяна Пракопаўна цяпер з’яўляецца інвалідам II групы і практычна не выходзіць за межы сваёй кватэры. Адзінымі крыніцамі інфармацыі для яе з’яўляюцца газета «Раённыя будні», якую яна пастаянна выпісвае, і тэлевізар. — І раней удзельнічала ў рэкламных гульнях, якія праводзіла «раёнка», але ўладальніцай прыза стала ўпершыню, — гаворыць жанчына. — Наш паштальён прынесла пенсію і адразу аформіла падпіску на газету, якая стала шчаслівай для мяне. На зды
Игры Разума: БОЛЬШИЕ гости

Игры Разума: БОЛЬШИЕ гости

Молодёжный клуб
В преддверие очередной игры гости из столицы наделали много шума. Уверены, что многим командам по спортивному было интересно посоревноваться с профессионалом из мира интеллектуальных игр. Да что скрывать?! Мы и сами были взволнованы! К игре готовились, как к экзамену!))) Ввиду ограниченности игровых мест «Ханам БАТУ» мы не смогли выделить отдельный игровой стол, и легионеры усилили своих друзей из команды «Блицкриг». И как показала игра, действительно усилили. Правда, после первых трех туров «Блицкриг» вовсе не был в лидерах, чему многие были удивлены. Но ближе к финишу команда поднажала, 6 тур и ставку провела лучше всех и по праву завоевала победу в этот вечер! «Дети Вассермана» отлично провели игру и были близки к тому, чтобы опередить «Блицкриг», но подвел ук
Жительница Ровбицка нашла брата благодаря передаче «Пусть говорят». При их встрече плакала вся деревня

Жительница Ровбицка нашла брата благодаря передаче «Пусть говорят». При их встрече плакала вся деревня

Год малой Радзімы, Культура
Гісторыя, пра якую я хачу вам расказаць, пачалася даўно, без малога паўстагоддзя таму. І пачатак яе быў вельмі сумным. Малады, таленавіты і летуценны мастак, кінуўшы цяжарную жонку, памчаўся ўдалячынь у пошуках новых эмоцый і прыгод. Паклікала за сабой новае каханне… Пакінутая маладая жанчына цяжка перажывала здраду мужа і, разарваўшы на кавалкі ўсе фатаграфіі з ім, вырашыла забыць пра летуценніка раз і назаўсёды… Неўзабаве нарадзілася дзяўчынка, а калі падрасла, стала задаваць нязручныя пытанні, маўляў, дзе тата? “А тата паляцеў. І паляцеў вельмі далёка”, – адказвала ёй мама. — Мама адзывалася пра тату вельмі добра, таму больш пытанняў я і не задавала, — з дрыжаннем у голасе распавядае сёння жыхарка аграгарадка Роўбіцк Святлана Аляксандраўна Бушко. — Толькі перад самай смерцю (ш
Спортивные достижения колледжа и личный пример Александра Мацеюка

Спортивные достижения колледжа и личный пример Александра Мацеюка

Спорт
Аляксандр Мацаюк, асабліва ў асяроддзі спартсменаў, у прадстаўленні не мае патрэбы. З моманту, калі ён пачаў працаваць выкладчыкам фізічнай культуры і здароўя ў аграрна-тэхнічным каледжы, каманда мнагаборцаў каледжа стала бясспрэчнай пераможцай абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Толькі на вобласці назва Пружанскага каледжа як пераможцы гучала 16 разоў! І хоць колькасць перамог на ўзроўні рэспублікі саступае, іх вартасць ніяк не меншае. І за ўсім гэтым не толькі напружаныя трэніроўкі навучэнцаў, але і іх выкладчыка. —Аляксандр, галоўная Ваша навука ў дасягненні спартыўных перамог навучэнцамі — уласны прыклад? —Вядома ж! Зараз, напрыклад, па вечарах мае мнагаборцы па 10-12 кіламетраў на лыжах бегаюць, і я з імі таксама. Умовы ст
Рэцэпты на Біс: кекс «Паэтычны»

Рэцэпты на Біс: кекс «Паэтычны»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад супрацоўніцы кампаніі «Фаберлік» Святланы Лібаковай. ІНГРЭДЫЕНТЫ: кефір — 1 шклянка, сода — 1 ч.л., смятана — 2-3 ст.л., цукар — 0,5-1 шклянка, яйкі — 2-3 шт., алей — 5-6 ст.л., мука — 1,5-2 шклянкі, мёд — 1 ст.л., ягады, арэхі. ПРЫГАТАВАННЕ Когда-то рецепт обалденного кекса Соседкой Ларисой подарен мне был. Кекс горячий она поливала вареньем, Чтобы впиталось, пока не остыл. Готовить сей кекс я и вас научу. Рецепт очень легкий — всем по плечу. Сметаны три ложки, стаканчик кефира, Чайную ложечку соды, чтоб забурлило. Ложку меда добавим, чтоб разнообразить рецепт. Но не принципиально, если у вас его нет. Сахар ванильный плюс сахар обычный, 0,5 или полный стакан, как привычней. 5-6 столовых ложек
Наш опрос: А какое блюдо  не любите вы?

Наш опрос: А какое блюдо не любите вы?

Новости
…Што агульнага паміж кансерваваным зялёным гарошкам і застылай пенкай на кіпячоным малацэ, «духмянай» брокалі і варанай цыбуляй, пячоначным тортам і памідорамі, фаршыраванымі анчоусамі? Усе гэтыя прадукты і стравы шмат у каго з дзяцінства выклікалі не самыя прыемныя эмоцыі, калі ад адной згадкі пра іх па целе «прабягалі» калючыя дрыжыкі, а на твары — скрыўленыя грымасы. Пра тое, якія стравы ў нашых пружанцаў самыя нелюбімыя, даведаліся журналісты «раёнкі». Галіна: — Калісьці ў дзяцінстве я страшна не любіла кіпячонае малако і пенку на ім. Памятаю, як у дзіцячым садку выхавальніцы нават кубачкі нашы правяралі: дапілі мы гэты каштоўны, як яны казалі, прадукт ці не. Дзякуй сяброўцы, якая выпівала і сваю порцыю малака, і маю. А ў цэлым я ўсё люблю. З дзяцінства мама прывучала, ш
В Сухополе на пожаре погиб человек

В Сухополе на пожаре погиб человек

Происшествия
Утром, 23 января, спасателям поступило сообщение: «У моего соседа из-под крыши идет дым! Живем мы в Сухополе на улице Садовой». В процессе уточнения данных, звонивший сообщил, что уже виднеются языки пламени, начал стрелять шифер. Горела летняя кухня, в которой проживал мужчина 1977 года рождения. Буквально в течении нескольких минут работники службы спасения прибыли к месту вызова (в д.Сухополь имеется пожарный аварийно-спасательный пост). Было установлено, что в летней кухне плотное задымление, местонахождение мужчины пока неизвестно. В ходе обследования места пожара звеном газодымозащитной службы на диване около окна было обнаружено и вынесено на свежий воздух тело хозяина. В результате пожара огнем повреждено перекрытие, стены и имущество в летней кухне. Но самая главная
Место работы? Круизный лайнер!

Место работы? Круизный лайнер!

Профессия
«Выберы сабе працу па душы, і табе не давядзецца працаваць ніводнага дня ў сваім жыцці». Канфуцый.Напэўна, большасць з нас марыла ці марыць пабачыць свет. Пабываць у розных краінах, пазнаёміцца з іх традыцыямі і проста пабачыць на ўласныя вочы сусветныя знакамітасці і найпрыгажэйшыя куткі планеты. Менавіта магчымасць падарожнічаць і прывабіла нашу зямлячку Валерыю Стэцюк, якая адважылася прайсці гутарку ў замежнай кампаніі. А перад Новым годам Валерыя вярнулася дамоў на адпачынак пасля шасцімесячнай працы на круізным лайнеры “Oceana”. За гэты час Валерыя пабывала ў Харватыі, Партугаліі, Італіі, Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі, Грэцыі і на Мальце. У яе з’явіліся любімыя месцы ў гэтых краінах, у якія яна, напэўна, яшчэ вернецца. Але пакуль у бліжэйшых планах — работа ў Карыбскім басейне.
Хотите, чтоб и вам повезло? Выписывайте газету!

Хотите, чтоб и вам повезло? Выписывайте газету!

Подписка
Ірына Іванаўна Кузьміч, дырэктар Мураўскага сельскага Дома культуры, выйграла камплект двухспальнай пасцельнай бялізны “Паўлінка”: — Дзякуй роднай газеце за такі добры падарунак. Прызнаюся, гэта другі выйгрыш у маім жыцці. Першы раз я выйграла будзільнік у розыгрышы, які арганізоўвала газета “Вячэрні Брэст”, і было гэта гадоў 15 таму. Так што, можна сказаць, з прэсай мне вельмі шанцуе. Колькі сябе памятаю, мае бацькі заўсёды выпісвалі “Раённыя будні” і чакалі іх з вялікім нецярпеннем. А сёння ўжо я нават уявіць сабе не магу, каб дома не было вашай газеты. Люблю “раёнку”, паважаю і з задавальненнем чытаю пра ўсе падзеі, якія адбываюцца ў нашым раёне. Жадаю рэдакцыі газеты ў новым годзе павелічэння колькасці падпісчыкаў, росквіту і больш добрых і радасных навін. Усім супрацоўнікам —
Как справиться с медведкой? Как сохранить лиственницу и белую пихту? Ответы на эти и многие другие вопросы знают ученики Линовской СШ

Как справиться с медведкой? Как сохранить лиственницу и белую пихту? Ответы на эти и многие другие вопросы знают ученики Линовской СШ

Молодёжный клуб, Экология
Вучні настаўніцы хіміі і біялогіі Надзеі Рыгораўны Рычко з Ліноўскай СШ пачалі гучна заяўляць пра сябе ўжо даўно. Іх прозвішчы амаль штогод значацца ў ліку лепшых сярод удзельнікаў навукова-даследчых канферэнцый. Зразумела, што не сталі выключэннем і мінулы, і сёлетні навучальныя гады.У канцы 2017 года выпускніца Ліноўскай СШ (зараз студэнтка Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў) Кацярына Жылінская пад кіраўніцтвам Надзеі Рыгораўны напісала навукова-практычную работу “Эколага-біялагічны стан калодзежнай вады ў вёсцы Аранчыцы”. Работа заваявала дыплом ІІІ ступені на канферэнцыі ў Брэсце, а за ўдзел у рэспубліканскім этапе Кацярына была адзначана сертыфікатам удзельніка. Строгае журы ацаніла і навуковы складнік работы, і яе артыстычную абарону (нездарма Каця вырашыла звязаць с
«Мы принимали присягу». 19 января отмечается День спасателя

«Мы принимали присягу». 19 января отмечается День спасателя

Актуально, Профессия
Работнікі службы па надзвычайных сітуацыях двойчы на год адзначаюць прафесійнае свята: побач з традыцыйным летнім Днём пажарнай службы, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, два дзесяцігоддзі таму быў устаноўлены Дзень выратавальніка, які адзначаецца 19 студзеня. Як сцвярджаюць самі супрацоўнікі, менавіта зімняе свята можна лічыць «паўнацэнным», бо сёння служба адказвае за ліквідацыю не толькі пажараў, але і многіх іншых надзвычайных сітуацый, якія могуць здарыцца ў быце ці на вытворчасці. Таму практычна кожны беларус ведае, што тэлефон «101» — гэта служба выратавання. За мінулыя 20 гадоў з дня ўтварэння нацыянальнай службы выратавання склалася сапраўдная каста прафесійных, адданых сваёй рабоце людзей. За плячыма многіх з іх — гераічныя ўчынкі, здзейсненыя н
Подведены итоги конкурса на лучшее новогоднее украшение территория предприятия и частного двора

Подведены итоги конкурса на лучшее новогоднее украшение территория предприятия и частного двора

Актуально
Прызнацца, пераднавагодні перыяд і першыя некалькі тыдняў пасля святкавання Новага года мне, як гараджаніну, вельмі падабаюцца тым, як кардынальна мяняецца аблічча Пружан. Прычым менавіта ў вячэрні і начны час, калі ззяюць яскравымі агеньчыкамі шматлікія рознакаляровыя гірлянды і бліскучыя малыя скульптурныя кампазіцыі. І сёлетняя зіма не стала выключэннем, бо многія гарадскія арганізацыі адказна падышлі да стварэння ў пружанцаў і гасцей горада святочнага настрою. Трэба адзначыць, што не толькі дзяржаўныя ведамствы і ўстановы заняліся творчасцю: арганізацыі прыватнай уласнасці таксама далучыліся да гэтай «гонкі прыгажосці» ў жаданні паказаць яшчэ большую фантазію, чым у суседа. У выніку палюбавацца падсветкай розных колераў, архітэктурнымі кампазіцыямі можна было і на ўездах у Пружаны, і