
Фоторепортаж с ООО «НовитаМебель». Рассказываем и показываем, что происходит на бывших производственных площадях Ружанской мебельной фабрики
Ружанская мэблевая фабрыка была даволі паспяховым у свой час прадпрыемствам па вытворчасці мэблі. Прадукцыя фабрыкі карысталася попытам нават за мяжой, а тэатральныя крэслы, зробленыя ў Ружанах, былі ўстаноўлены ў дзяржфілармоніі, Нацыянальнай бібліятэцы, тэатры оперы і балета. Больш за тое, у 2008 годзе прадпрыемства, якое займала лідзіруючыя пазіцыі ў галіне краіны, прызналі лепшым у канцэрне «Беллеспаперпрам»: тады калектыў фабрыкі быў удастоены важкай узнагароды — «Сярэбранай елкі» — за найбольшы ўклад у развіццё мэблевай прамысловасці. Сёння ўспаміны пра той час, калі прадпрыемства было на ўздыме, засталіся ў мінулым: фінансавае становішча раптоўна пагоршылася, з-за адсутнасці збыту прадукцыя назапасілася на складах... І вось ужо пару гадоў як у вытворчых плошчаў новы гаспадар — ТАА «