Суббота, 15 декабря 2018

День: 04.12.2018

Знакомьтесь, щерчовские чемпионы

Знакомьтесь, щерчовские чемпионы

Спорт
Хутчэй, вышэй, мацней! Гэты дэвіз Алімпійскіх гульняў як нельга лепш адлюстроўвае сённяшні настрой каманды юных спартсменаў са Шчарчоўскага ВПК, якія пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сяргея Аляксандравіча Чарнака заваявалі першае месца на раённай спартакіядзе школьнікаў у спаборніцтвах па кросе і лёгкай атлетыцы ў сваёй узроставай падгрупе (2004-2005 г.н.). На здымку: члены шчарчоўскай каманды — пераможцы, якія прывезлі з раённай спартакіяды па два і болей ганаровыя дыпломы: Ягор Сыч, Станіслаў Шэлявіля, Вікторыя Каралец, Ангеліна Рудкоўская і Яўген Яскевіч. Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.
Лайфхак от отличника гимназии: учиться, а не грустить!

Лайфхак от отличника гимназии: учиться, а не грустить!

Молодёжный клуб
Ён выдатнік вучобы, актывіст, інтэлектуал і проста пазітыўны і сімпатычны хлопчык. Літаральна дзесяць хвілін размовы з ім зарадзілі мяне бадзёрасцю і аптымізмам на цэлы дзень. Руплівы вучань 5 класа гімназіі Арсеній Солад яшчэ ў мінулым навучальным годзе ўпэўнена заявіў пра свае незвычайныя здольнасці і рэдкі розум, калі перамог на першым, школьным, этапе конкурсу даследчых работ «Маленькія акадэмікі». А нядаўна хлопчык стаў сярэбраным прызёрам раённай навукова-практычнай канферэнцыі для малодшых школьнікаў «Я даследчык», па выніках якой атрымаў дыплом II ступені. — Я адразу вырашыў выбраць на конкурс тэму, тым ці іншым чынам звязаную з машынамі, паколькі з’яўляюся вялікім аматарам аўтамабіляў, — з задавальненнем распавядае пра пачатак свайго «навуковага» шляху маленькі даследчык. — Пара
Фотофакт: один из лучших животноводов ОАО «Великосельское Агро»

Фотофакт: один из лучших животноводов ОАО «Великосельское Агро»

Профессия
На малочна-таварных комплексах раёна працуюць пераважна жанчыны. А вось у ААТ «Велікасельскае Агра» на МТК «Ліхасельцы» значную частку гэтай нялёгкай работы выконвае жывёлавод В.І.Вялічка. Правесці пералік, вызначыць стан жывёлы, правесці санацыю, прасачыць за кармамі... Працы хапае кожны дзень, але з ёю спраўна спраўляецца гэты работнік комплексу. Віктар Іванавіч вызначаецца сваёй дысцыплінаванасцю, высокімі паказчыкамі і адказным стаўленнем да абавязкаў. І хаця сам ён прыезджы (некалі разам з сям’ёй пераехаў у Вялікае Сяло з Маладзечна), праз амаль два дзесяцігоддзі, дзякуючы добрасумленнай працы, заслужана лічыцца ў мясцовых жыхароў «сваім». Алег Сідарэнка.
Подпишись на «Раённыя будні» и выиграй один из восьми призов

Подпишись на «Раённыя будні» и выиграй один из восьми призов

Новости, Подписка
Удзельнічай у розыгрышы прызоў! Каб скарыстацца сваім "Шанцам на поспех" дастаткова выпісаць "Раённыя будні" на 1 квартал ці адразу на 1 паўгодзе. Квіток аб падпісцы ці яго копію даслаць у рэдакцыю (Чырвонаармейская, 78). Жадаем поспехаў!