Воскресенье, 20 января 2019

Месяц: декабря 2018

В Пружанах прошел традиционный парад Дедов Морозов

В Пружанах прошел традиционный парад Дедов Морозов

Актуально, Культура
— Мама, тата, бабуля, дык хто з вас мне ўсё ж такі падкажа, дзе тут сапраўдны Дзед Мароз? — маленькае дзіця, якое стаяла побач, не на жарт расхвалявалася, гледзячы на шматлікіх Дзедаў Марозаў і Снягурак, якія сабраліся каля музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. — Усе яны сапраўдныя! Ты толькі падумай: які год наступае? Правільна — 2019-ты! А гэта значыць, што за такі перыяд на свет нарадзіліся тысячы Зімаў, Марозаў і Снягурак! Добра, што хоць невялікая частка іх вялікай “марознай” сям’і завітала да нас, — нарэшце супакоіла разгубленага ўнука кемлівая бабуля… У мінулую нядзелю ў Пружанах прайшоў традыцыйны парад Дзедаў Марозаў. Амаль тры дзясяткі пар галоўных герояў Зімы-матулі з усіх гарадскіх адукацыйных, культурных і спартыўных устаноў, а таксама клубаў раёна
20 немецких противотанковых мин найдено на Песчине

20 немецких противотанковых мин найдено на Песчине

Происшествия
Паведамленне пра небяспечную знаходку ў лясным масіве за два кіламетры ад райцэнтра ва ўрочышчы Песчына паступіла ў райаддзел міліцыі 23 снежня. Непасрэдна на лясной дарозе, па якой часта ездзяць лесанарыхтоўчыя аўтамабілі, было знойдзена пяць нямецкіх супрацьтанкавых мін часоў Вялікай Айчыннай вайны. На некаторых з іх нават захавалася фашысцкая свастыка. Небяспечнае месца было адразу ачэплена супрацоўнікамі міліцыі, а аўтамабільныя пад’езды перакрыты. І не дарма, бо праз некалькі дзён слонімскія сапёры пасля правядзення пошукавых работ раскапалі яшчэ 15 мін. Усе боепрыпасы былі знішчаны групай размініравання. Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча і з Інтэрнэту.
Рэцэпты на Біс: рыбная салянка па-вясковаму

Рэцэпты на Біс: рыбная салянка па-вясковаму

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад намесніка дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма Вольгі Кумаковай. ІНГРЭДЫЕНТЫ: філе свежай рыбы — 500 г, бульба — 3-4 шт., морква — 1 шт., цыбуля — 2 шт., алей — 2 ст.л., смятана — 2-3 ст.л., кроп або пятрушка, перац гарошкам, лаўровы ліст, соль. ПРЫГАТАВАННЕ На дно глыбокай патэльні нарэзаць кружочкамі бульбу, затым кавалачкамі рыбу, моркву, цыбулю кружочкамі, пасаліць, дадаць алей, перац, лаўровы ліст. Усё заліць халоднай вадой (на палову патэльні), паставіць на пліту, тушыць да гатоўнасці. Гатовую салянку заправіць смятанай, пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай і адразу ж падаваць на стол. Смачна есці!
Учащийся колледжа украл у соседа по общежитию ноутбук

Учащийся колледжа украл у соседа по общежитию ноутбук

Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 10 крымінальных спраў. 19 снежня ў РАУС звярнуўся навучэнец каледжа, у якога з пакоя ў інтэрнаце знік ноўтбук. Аператыўнікі ў першую чаргу праверылі суседзяў пацярпелага і ў аднаго з іх знайшлі ўкрадзеную рэч. Як паведаміў падазраваемы ў крадзяжы, ён скарыстаўся тым, што пакой быў пакінуты незамкнёным без нагляду і прыхапіў каштоўны апарат з мэтай разжыцца. За такія дзеянні ў дачыненні да абвінавачмаемага ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да чатырох гадоў пазбаўлення волі).
Вы готовы стать помощником Деда Мороза?   Спешите к благотворительной ёлке в «Детском мире»!

Вы готовы стать помощником Деда Мороза? Спешите к благотворительной ёлке в «Детском мире»!

Актуально, Новости
З сярэдзіны снежня ў магазіне «Дзіцячы свет» з’явілася дабрачынная ёлка, якую традыцыйна штогод выстаўляе філіял «Гандлёвы цэнтр». Юлія і Аляксандр Мікуцікі разам з сынам Ягорам ужо сталі памочнікамі Дзеда Мароза Замест цацак яна ўпрыгожана пажаданнямі выхаванцаў сацыяльнага прытулку, адрасаванымі Дзеду Марозу. І ў якасці апошняга можа выступіць кожны жадаючы: дастаткова прачытаць тое, пра што марыць дзіця, і дапамагчы здзейсніць. Для гэтага побач з ёлкай размешчана спецыяльная скарбонка. Як расказвае дырэктар філіяла В.А.Яскунова, усе сабраныя падарункі прадстаўнікі магазіна адвязуць у сацыяльны прытулак якраз напярэдадні Новага года. А значыць, засталося крыху менш за дзесяць дзён для таго, каб праявіць шчырасць свайго сэрца і падарыць святочны настрой тым, хто пазбаўлены бацько
«Принц улетел к своей розе, а лисенок остался» и стал… талисманом II Европейских игр

«Принц улетел к своей розе, а лисенок остался» и стал… талисманом II Европейских игр

Актуально, Афиша, Новости, Спорт
С 21 по 30 июня 2019 года в Минске пройдут II Европейские игры.   На Играх будет разыграно 200 комплекта наград, что на 53 комплекта меньше, чем на I Европейских играх. В соревнованиях примут участие более 4000 спортсменов из пятидесяти стран Европы, которые будут соревноваться в 15 видах спорта, в десяти из которых будут разыграны лицензии на летние Олимпийские игры 2020 года. Талисманом Игр станет Лисенок Лесик - персонаж из "Маленького принца" Антуана де Сент-Экзюпери.
Исторический авангард Щерчовского УПК: «Любую информацию семь раз проверь!»

Исторический авангард Щерчовского УПК: «Любую информацию семь раз проверь!»

Молодёжный клуб, Профессия
Шчарчоўская школа заўсёды славілася сваімі моцнымі гістарычнымі традыцыямі. Сёння іх падтрымліваюць і прымнажаюць адораныя вучні на чале з маладым настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Дзянісам Уладзіміравічам Цямчыкам. — Выпускнік Брэсцкага ўверсітэта імя Пушкіна, сам родам з Драгічынскага раёна, прыехаў да нас толькі на адпрацоўку. Спачатку не на жарт перапалоханы вялікім аб’ёмам папяровай працы, юнак пачаў сумнявацца ў сваім педагагічным патэнцыяле. Але пагутарыўшы з нашымі дзецьмі, стаў усё часцей заяўляць пра тое, што разлічвае затрымацца ў нашай школе. І мы гэтаму вельмі рады! Дзяніс Уладзіміравіч вельмі таленавіты, актыўны і артыстычны малады чалавек, якому, дарэчы, акрамя ўрокаў, даверылі весці і тэатральны гурток. І з усім ён спраўляецца на «ўра», — вельмі цёпла гавор
Руслан Атулян: «Труд аграриев заслуживает глубокого уважения»

Руслан Атулян: «Труд аграриев заслуживает глубокого уважения»

Молодёжный клуб, Профессия
Руслан Атулян, галоўны аграном ААТ «Ружаны-Агра», сельскагаспадарчую спецыяльнасць выбіраў свядома: перад вачыма быў прыклад бацькоў, якія ўсё жыццё працавалі на зямлі, ды і сам вырас у вёсцы — яна і навучыла паважліва ставіцца да працы аграрыяў. Руслан нарадзіўся ў вёсцы Юндзілы, што непадалёку ад Ружан. Атрымаўшы школьны атэстат, ён без ваганняў вырашыў паступаць у Гродзенскі аграрны ўніверсітэт. І вось у мінулым годзе хлопец вярнуўся на сваю малую радзіму дыпламаваным спецыялістам. Падтрымку ад ААТ «Ружаны-Агра», па накіраванні якога вучыўся, адчуваў яшчэ будучы студэнтам: штомесяц атрымліваў ад гаспадаркі дадатковую стыпендыю. Да слова, працоўную дзейнасць у таварыстве Руслан Атулян пачаў аграномам па абароне раслін. — Падманваць не буду, першы час было нялёгка, — прызн
Молодым везде у нас дорога: Пружанщина, встречай и тепло принимай новых специалистов!

Молодым везде у нас дорога: Пружанщина, встречай и тепло принимай новых специалистов!

Молодёжный клуб, Новости, Профессия
Не парушаючы шматгадовай традыцыі, кіраўніцтва раёна правяло сустрэчу з маладымі спецыялістамі, якія сёлета прыехалі на Пружаншчыну. На здымку: урач-лабарант Пружанскага РЦГіЭ Максім Бародка, заатэхнік-селекцыянер ААТ «Ружаны-Агра» Вікторыя Талецкая, загадчык лабараторыі ААТ «Айчына» Сяргей Аскерка і настаўніца хіміі СШ №4 Ірына Сунік. Штогод на работу ў раён прыязджае больш за дзве сотні маладых спецыялістаў. У прыватнасці, у гэтым годзе першыя працоўныя месцы знайшло каля 250 чалавек, з якіх 80 маюць вышэйшую адукацыю, больш за 110 — сярэднюю спецыяльную, астатнія — выпускнікі прафесійна-тэхнічных устаноў і ліцэяў. Найбольш з іх — каля 120 чалавек — спецыялісты аграпрамысловага комплексу. Першым павітаў моладзь старшыня райвыканкама М.М. Крэйдзіч. Як звярнуў увагу аўдыторыі
Не пропустите! В воскресенье, 23 декабря, состоится Парад Дедов Морозов

Не пропустите! В воскресенье, 23 декабря, состоится Парад Дедов Морозов

Актуально, Афиша, Новости
23 снежня 2018 года запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у навагоднім шэсці Дзедаў Марозаў, Снягурак і іншых казачных герояў, а таксама запаліць агні на галоўнай навагодняй ёлцы! Збор удзельнікаў і пачатак шэсця — у 15.30 ад музея «Пружанскі палацык» (гарадскі парк). Давайце разам створым атмасферу свята і навагодняга чараўніцтва!
Smartrobofest–2018: пружанские робототехники в семерке сильнейших!

Smartrobofest–2018: пружанские робототехники в семерке сильнейших!

Молодёжный клуб
“В лесу родилась елочка, в лесу она росла...” — на матыў навагодняй песенькі прасігналіла гледачам цуд-машынка і  паехала адольваць складаную траекторыю: перарывістыя лініі, зігзагі, дугі-мосцікі, перакрыжаванні... Без пульта! Без умяшальніцтва аператара! Мабільны робат справіўся з трасай і адолеў галоўную вяршыню — строгае журы. Па выніках адкрытага абласнога турніру па робататэхніцы Smartrobofest–2018, які нядаўна праходзіў у г. Брэсце, пружанская каманда дэбютантаў увайшла ў сямёрку наймацнейшых і апярэдзіла больш за дваццаць калектываў з розных гарадоў Беларусі. Гэта было вельмі масавае мерапрыемства, але наш робат “не разгубіўся” і выступіў годна! Наша машынка без асаблівых дызайнерскіх штучак: звычайная, на першы погляд, пластмаска, да якой прыкручаныя два рухавікі і ко
Игровая площадка «Территория твоего детства» отметила свой первый День рождения!

Игровая площадка «Территория твоего детства» отметила свой первый День рождения!

Актуально, Новости
Дзе цікава, весела і з карысцю правесці дзіцячы дзень нараджэння? Цяпер гэтае пытанне для кожнай мамы вырашана. Вядома ж, у гарадскім Палацы культуры! У распараджэнні малых тэрыторыя, якая складае 360 квадратных метраў, з двухпавярховым лабірынтам, батутам, скаладромам, арэлямі і тарзанкай, гульнёвымі і творчымі зонамі, з мячамі і цацкамі, танцавальным дыванком і, самае галоўнае, з «салодкім» пакоем, дзе можна ўтульна адпачыць і пакаштаваць усе смачнасці, якія прыгатавала мама. А на працягу трох гадзін дапамагаць весяліцца будзе аніматар.  Вось ужо цэлы год  у Палацы культуры працуе гульнёвая пляцоўка для дзяцей пад назвай «Тэрыторыя твайго дзяцінства», разлічаная на дзяцей да 12 гадоў. Больш за 250 дзён нараджэння адзначылі за гэты год на «Тэрыторыі». А вось на
Лампочка, зажгись! В самый короткий световой день свой профессиональный праздник отмечают … энергетики

Лампочка, зажгись! В самый короткий световой день свой профессиональный праздник отмечают … энергетики

Актуально, Новости
Як жартуюць энергетыкі, яны адзначаюць сваё прафесійнае свята 22 снежня, у самы кароткі светлавы дзень у годзе, таму, што іх работа менавіта сёння будзе больш бачная. Хаця, насамрэч, праца энергетычнай галіны заўважна штодня, бо без яе немагчыма ні існаванне трывалай эканомікі, ні зручнасцей у быце. Як расказвае дырэктар філіяла РУП «Брэстэнерга» «Пружанскія электрасеткі» А.А.Усік, недастаткова адзін раз пабудаваць лініі электраперадач і потым толькі карыстацца зробленым. Штогод энергетыкі праводзяць абслугоўванне, рамонт і мадэрнізацыю сетак і сэрвіснага абсталявання. І ўсё дзеля таго, каб абанент меў магчымасць у любы момант выкарыстаць электраэнергію без аварый і ў патрэбным яму аб’ёме. — І аб’ёмы кожны год толькі павялічваюцца,— гаворыць Аляксандр Аляксандравіч. — Таму неабход
Рэцэпты на Біс: салата «Вінаградная лаза»

Рэцэпты на Біс: салата «Вінаградная лаза»

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад шматдзетнай мамы Іванны Кавалеўскай. Салата «Вінаградная лаза» ІНГРЭДЫЕНТЫ: яйка — 1 шт., вінаград без костачак, вэнджаная курыца — 200 г, маянэз, цвёрды сыр — 100 г. ПРЫГАТАВАННЕ Вэнджаную курыцу нарэзаць на дробныя кавалачкі. Нацерці сыр. Яйка адварыць. Аддзяліць яечны бялок і жаўток  і нацерці на дробнай тарцы. Вінаградзінкі разрэзаць напалову. Першым слоем выкласці палову нарэзаных вінаградзінак, пасля бялок, дробна парэзаную курыцу, жаўток і сыр. На кожны слой нанесці маянэзную сетку!  Зверху размясціць другую палову вінаградзінак. Смачна есці!