Пятница, 19 апреля 2024

День: 28.11.2018

Пружанцев приглашают принять участие в благотворительном интеллектуальном турнире «Ў»

Пружанцев приглашают принять участие в благотворительном интеллектуальном турнире «Ў»

"Ў" -- не літара, а дапамога! Вы любіце разгадваць красворды ці сачыць па тэлебачанні за інтэлектуальнымі гульнямі? А можа, вы нават паспыталі свае сілы на “Гульнях розуму”? А магчыма, вы жадаеце стаць удзельнікам сапраўднай гульні, але вам не хапае смеласці? Самы час праявіць свае здольнасці, бо 23 снежня ў Пружанах (у будынку СШ №4) пройдзе такі турнір. У ім, на самай справе, галоўнае ўдзел, а не перамога: усе сродкі, сабраныя на дабрачынным турніры “Ў”, пойдуць на пакупку бесправадной акустычнай сістэмы з мікрафонам для раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Сёння ў цэнтры займаюцца 12 школьнікаў і 6 дашкольнікаў. Яго спецыялісты накіроўваюць намаганні на тое, каб «асаблівыя» дзеці мелі роўныя магчымасці для актыўнага ўдзелу ў сацыяльным і культурным жыцці