Наш опрос: нужен ли штамп в паспорте?
Апошнім часам у грамадстве стала моднай такая сацыяльная з’ява, як грамадзянскі шлюб. Маладыя пары часта адмаўляюцца афіцыйна рэгістраваць свае адносіны, лічачы, што штамп у пашпарце не мае ніякай сілы і толькі губіць адносіны. «Мы кахаем адзін аднаго і выдатна пражывём без гэтых фармальнасцяў», — прыкладна так разважаюць закаханыя. А як ставяцца да штампа ў пашпарце нашы пружанцы?
Анастасія:
— Грамадзянскі шлюб? Хутчэй, «за», чым «супраць». Гэта выдатная праверка праўдзівасці пачуццяў людзей, гэта своеасаблівая падрыхтоўка да рэальнага сямейнага жыцця, якая дазваляе пазнаць чалавека з усіх бакоў і зразумець, які ён ёсць — без «ружовых акуляраў». У цэлым, лічу, што калі людзі доўгія гады жывуць разам, не звязаўшы сябе абавязацельствамі, то яны сапраўды кахаюць адзін аднаго, а не штучна