Суббота, 17 ноября 2018

День: 02.11.2018

Аб чым маўчаць помнікі: медыкі-франтавікі муж і жонка Паралавы і Міхаіл Самасюк

Аб чым маўчаць помнікі: медыкі-франтавікі муж і жонка Паралавы і Міхаіл Самасюк

Культура
ПАРАЛАЎ Павел Антонавіч (05.11.1914-08.12.1999) ПАРАЛАВА Вольга Іванаўна (29.12.1914-17.04.1990) Калі мы ўжо завялі гутарку пра ўрачоў – былых франтавікоў, пахаваных на пружанскіх могілках, то варта ўзгадаць мужа і жонку Паралавых і Міхаіла Іванавіча Самасюка. Яны таксама, як і гераіня артыкула “Жыццё, аддадзенае людзям” Т.М.Алефірэнка, прайшлі выпрабаванне Вялікай Айчыннай вайной. Сям‘я ўрачоў Паралавых прыбыла на Пружаншчыну адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны, фактычна адначасова з Т.М. Алефірэнка. Муж і жонка таксама былі ўраджэнцамі Украіны, выхадцамі з бедных сялянскіх сем‘яў. І біяграфіі іх — такія ж тыповыя для «герояў свайго часу». Павел пасля заканчэння сямігодкі паступіў у школу фабрычна-заводскага навучання Палтаўскага мясакамбіната, потым застаўся працаваць тут, «дарос»
Рэцэпты на Біс: курынае філе, тушанае з бураком

Рэцэпты на Біс: курынае філе, тушанае з бураком

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад галоўнага спецыяліста па абслугоўванні прыватных кліентаў аддзела рознічных продажаў ЦПБ «Белаграпрамбанк» Вольгі Гумен. ІНГРЭДЫЕНТЫ: курынае філе, буракі — 2 шт. (сярэдняга памеру), цыбуля — 1 шт., памідоры — 2-3 шт., соевы соус — 2 ч.л., соль, перац, зеляніна. ПРЫГАТАВАННЕ Цыбулю нарэзаць паўкольцамі і абсмажыць на патэльні. Дадаць нарэзанае кубікамі курынае філе і буракі, нарэзаныя саломкай. Паперчыць, пасаліць, перамяшаць. Пры неабходнасці дадаць вады. Тушыць, памешваючы, на сярэднім агні 7-10 мінут. Памідоры ачысціць ад скуркі (можна абліць кіпенем і зняць яе, а можна апрацаваць у мікрахвалёўцы) і дадаць да курыцы разам з соевым соусам і зелянінай, пратушыць яшчэ 5-7 мінут. Смачна есці!