Суббота, 15 декабря 2018

Месяц: ноября 2018

Наш опрос: а у вас есть четвероногий друг?

Наш опрос: а у вас есть четвероногий друг?

Молодёжный клуб
Гэтыя мудрыя словы Ліса з “Маленькага прынца” Антуана дэ Сэнт-Экзюперы сталі дэвізам Сусветнага дня хатніх жывёл, які адзначаўся ўчора ў многіх краінах. Свята было заснавана ў 1931 годзе на кангрэсе ў Італіі, каб прыцягнуць увагу ўсяго чалавецтва да праблем чатырохлапых гадаванцаў, якія маюць патрэбу ў клопаце і любові не менш, чым людзі. З нагоды свята журналісты “раёнкі” пацікавіліся ў прахожых на вуліцах горада, хто з “братоў нашых меншых” жыве ў іх доме і на якіх умовах: у якасці цацкі ці нават паўнапраўнага члена сям’і? Дзмітрый: — У маіх бацькоў жыве каўказская аўчарка па мянушцы Роціс. Двор ахоўвае, прахожых палохае, бацькоў абараняе — і гэтага дастаткова. Куплялі Роціса шчанюком, і я прывязаўся да яго бязмерна. Праўда, калі часцей да бацькоў прыязджаў, то ён мяне прызнаваў, а цяп
Председатель райисполкома М.Н. Крейдич провел встречу с работниками БТИ

Председатель райисполкома М.Н. Крейдич провел встречу с работниками БТИ

Новости
Для таго, каб кожны на працоўным месцы адчуваў непасрэднае дачыненне да тых працэсаў, што адбываюцца ў эканоміцы краіны ў цэлым і свайго рэгіёна ў прыватнасці, у рэспубліцы рэгулярна праводзяцца Адзіныя дні інфармавання насельніцтва, у рамках якіх кіраўнікі розных узроўняў праводзяць сустрэчы з вытворчымі калектывамі, каб такім чынам спрыяць павышэнню адказнасці за выкананне службовых абавязкаў. На гэтым тыдні падобнае мерапрыемства прайшло ў філіяле РУП «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», дзе з работнікамі арганізацыі сустрэўся старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Міхаіл Мікалаевіч расказаў аб выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна ў бягучым годзе, аб дасягненнях і планах. У сваім выступленні перад калектывам кіраўнік ра
Пять жителей района обратились к депутату Леониду Качине во время его визита в Пружаны

Пять жителей района обратились к депутату Леониду Качине во время его визита в Пружаны

Новости
На мінулым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Качына правёў рабочы дзень на Пружаншчыне. Планам паездкі народнага абранніка па акрузе быў прадугледжаны прыём грамадзян. Трапіць на сустрэчу з дэпутатам можна было па папярэднім запісе. Сярод тых, хто вырашыў звярнуцца па дапамогу да дэпутата, было пяцёра жыхароў раёна. Але варта адзначыць, тры з пяці пытанняў пачалі вырашацца яшчэ да таго, як Л.І.Качына прыехаў у акругу. Напрыклад, было аказана садзейнічанне заяўніцы, сусед якой, што жыве паверхам ніжэй, пераўтварыў сваю кватэру ў смеццязвалку. У КУВП «Камунальнік» паабяцалі растлумачыць «плюшкіну», чым для яго можа скончыцца развядзенне антысанітарыі. Падчас размовы жанчына пацвердзіла, што мужчына сапраўды стаў паступова пазбаўляцца ад бытав
Гістарычная спадчына Пружаншчыны: ці магчыма новае жыццё?

Гістарычная спадчына Пружаншчыны: ці магчыма новае жыццё?

Год малой Радзімы, Культура, Палацык
Як прыцягнуць увагу да ўнікальных помнікаў даўніны, якія хаваюць у сабе нявыкарыстаны патэнцыял? Як і з якой мэтай іх рэстаўраваць? Ці магчыма ўвогуле надаць гісторыка-культурным каштоўнасцям іншы характар? На гэтыя і іншыя актуальныя пытанні спецыялісты і прадстаўнікі неабыякавай грамадскасці пашукалі адказы падчас адмысловай адкрытай дыскусіі “Гістарычная спадчына Пружаншчыны: ці магчыма новае жыццё?”, якая днямі адбылася ў Пружанскім палацыку. Падчас гутаркі сваімі думкамі і разважаннямі з пружанцамі падзяліліся даследчык, урбаніст, кіраўнік Беларускага камітэта ICOMOS (Міжнароднага савета па захаванні помнікаў і славутых месцаў ЮНЕСКА) Сцяпан Стурэйка, сукаардынатар міжнароднага фестывалю SPRAVA Мацвей Сабураў і іншыя выступоўцы. Выступленне зладзіла вядомая пружанцам спявачка Настасс
Сёмы раз Палацык сабраў навукоўцаў і краязнаўцаў на «Пружанскі дыярыуш»

Сёмы раз Палацык сабраў навукоўцаў і краязнаўцаў на «Пружанскі дыярыуш»

Год малой Радзімы, Культура, Палацык
Днямі ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылося пасяджэнне навукова-краязнаўчай канферэнцыі: ужо ў сёмы раз беларускія навукоўцы і краязнаўцы з розных куткоў краіны збіраюцца для таго, каб падзяліцца сваімі напрацоўкамі на “Пружанскім дыярыушы” (“дыярыуш” – з лацінскага “штодзённы, дзённік, хроніка”). Год малой радзімы акрэсліў выбар пэўных тэм, але, па сутнасці, на канферэнцыі заўсёды ў прыярытэце даследаванні, звязаныя з малой радзімай – Пружаншчынай. У гэтым годзе дабавілася яшчэ адна тэма, амаль незаўважная для шырокай публікі – 25-годдзе стварэння пружанскага музея. Такім чынам, ужо чвэрць стагоддзя музейная справа жыве ў нашым горадзе. Трэба адзначыць, што ўдзельнікі добра падрыхтаваліся да канферэнцыі. Галоўны захавальнік фондаў Ружанскага музея І.А. Нячай выступіла з дакладам н
1 декабря — День страховых работников

1 декабря — День страховых работников

Профессия
Стаж работы страхавым агентам Веры Супрун налічвае ўжо 20 гадоў. За такі працяглы час гэтую ветлівую жанчыну добра ведаюць жыхары Хараўской і Смалянскай зон, а таксама некалькіх вуліц у горадзе — участкаў, якія яна абслугоўвае. На даручаным Веры Мікалаеўне ўчастку заўсёды высокія паказчыкі па асноўных відах страхавання. Напрыклад, добраахвотнае страхаванне будынкаў сёлета ўжо складае каля 85% ад агульнага страхавога поля, страхаванне хатняй маёмасці — 42%. Агульны аб’ём страхавых плацяжоў, сабраных страхавым агентам, па выніках дзесяці месяцаў гэтага года склаў каля 51 тысячы рублёў. Калегі адзначаюць, што В.М.Супрун паспяхова развівае сярод сваіх кліентаў новыя віды добраахвотнага страхавання: напрыклад, страхаванне пераносных партатыўных прылад, рэпрадуктыўнае страхаванне жанчын — ця
Рэцэпты на Біс: тэфтэлі з таўсталобіка

Рэцэпты на Біс: тэфтэлі з таўсталобіка

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад начальніка лабараторыі ФПР «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» Алены Якутчык. ІНГРЭДЫЕНТЫ: таўсталобік — 1 кг, цыбуля — 2 шт., яйка — 1 шт., рыс — 100 г, кроп — 1 пучок, таматны сок — 1 шклянка, вада — 1 шклянка, цукар — 1 ст.л., соль, прыправа для рыбы, алей. ПРЫГАТАВАННЕ Адварыць рыс. Прапусціць праз мясарубку цыбуліну, пасля двойчы зрабіць гэта з філе таўсталобіка . У атрыманую масу дадаць яйка, рыс і парэзаны кроп. Пасаліць, дадаць прыправы і добра перамяшаць. Сфарміраваць «медальёнчыкі» і абсмажыць з двух бакоў на патэльні, змазанай алеем. Для падліўкі парэзаць цыбуліну (пры жаданні можна дадаць цёртую моркву), абсмажыць. Заліць таматным сокам з лыжкай цукру і выпарыць усю вадкасць. Пасля гэтага заліць падліўкай тэфтэлі і дадаць ваду, пратушыць 15 мінут. С
Игры Разума: «Лень тюленя» не поленились

Игры Разума: «Лень тюленя» не поленились

Молодёжный клуб
Друзья очередная наша игра прошла в отличной атмосфере, а значит вечер все мы провели правильно!) «Лень Тюленя» долго ждали этой победы. Целых 6 игр понадобилось в этом сезоне, чтобы подняться на первую строчку. Команда отлично провела старт и концовку и с довольно солидным отрывом уверенно финишировала на первом месте. За ещё два призовых места борьба развернулась более упорная. «Мозги в кляре» перестраховались на фрукте в ставке и это позволило «Детям Вассермана» обойти мозги в борьбе за второе место. При этом «Мозги в кляре» оказались лучшей командой в туре про развлечения. «Все наши» и «Лесная братва» отлично провели игру и до призовой тройки не хватило всего одного балла. При этом «Лесная братва» стала спасателями от гроба в вопросе про планету Плутон. «Молодые караси» отличн
Пружанцев приглашают принять участие в благотворительном интеллектуальном турнире «Ў»

Пружанцев приглашают принять участие в благотворительном интеллектуальном турнире «Ў»

Молодёжный клуб, Новости
"Ў" -- не літара, а дапамога! Вы любіце разгадваць красворды ці сачыць па тэлебачанні за інтэлектуальнымі гульнямі? А можа, вы нават паспыталі свае сілы на “Гульнях розуму”? А магчыма, вы жадаеце стаць удзельнікам сапраўднай гульні, але вам не хапае смеласці? Самы час праявіць свае здольнасці, бо 23 снежня ў Пружанах (у будынку СШ №4) пройдзе такі турнір. У ім, на самай справе, галоўнае ўдзел, а не перамога: усе сродкі, сабраныя на дабрачынным турніры “Ў”, пойдуць на пакупку бесправадной акустычнай сістэмы з мікрафонам для раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Сёння ў цэнтры займаюцца 12 школьнікаў і 6 дашкольнікаў. Яго спецыялісты накіроўваюць намаганні на тое, каб «асаблівыя» дзеці мелі роўныя магчымасці для актыўнага ўдзелу ў сацыяльным і культурным жыцці
Завершилось первенство города по волейболу. Сильнейшие волейболистки в СШ №3, волейболисты — в Линово

Завершилось первенство города по волейболу. Сильнейшие волейболистки в СШ №3, волейболисты — в Линово

Спорт
У суботу завяршылася адкрытае першынство горада па валейболе сярод сярэдніх школ. 8 каманд дзяўчынак і 7 каманд юнакоў некалькі дзён змагаліся за перамогу. Сярод дзяўчат не было роўных спартсменкам з СШ №3, другое месца заваявалі прадстаўніцы Мокраўскага ВПК. Бронза дасталася вучаніцам СШ №4. А вось у «разборках» сярод юнакоў нікому шанцаў не пакінулі хлопцы з Ліноўскай СШ. Як і ў дзяўчат, другімі сталі прадстаўнікі Мокраўскага ВПК. Трэція — вучні Слабадской СШ. У якасці галоўнага суддзі спаборніцтваў выступіў трэнер па валейболе ДЮСШ №1 Валерый Анатольевіч Дзегцяроў. Кацярына Пашкевіч, фота Сяргея Талашкевіча.
Многодетная мама получила субсидию и занялась… воздушными шариками

Многодетная мама получила субсидию и занялась… воздушными шариками

Профессия
У двухпавярховым гандлёвым аб’екце «777», што каля СШ №5, дзе размясцілася нямала магазінаў, нядаўна з’явіўся куток, упрыгожаны надзімнымі шарамі і зробленымі з іх разнастайнымі кампазіцыямі. Гэта свае магчымасці дэманструе індывідуальная прадпрымальніца і шматдзетная маці з в.Смаляны Алёна Вайтовіч. У якасці напрамку сваёй дзейнасці жанчына выбрала бізнес, які стварае людзям добры настрой: падрыхтоўка ўпрыгожанняў з паветраных шароў для разнастайных святочных мерапрыемстваў. Хаця, як прызнаецца Алёна Васільеўна, яшчэ зусім нядаўна яна інакш планавала сваё жыццё. Мяняць планы А.В.Вайтовіч прымусілі... дзеці. Да гэтага моманту жанчына паспела набыць спецыяльнасць прадаўца і крыху папрацаваць па ёй. Але ж змены ў сямейным жыцці — нараджэнне аднаго, другога, а потым і трэцяга дзіцяці — прыму
В Пружанах выбрали «Мини-мисс-2018»

В Пружанах выбрали «Мини-мисс-2018»

Актуально, Культура
Тыдні падрыхтоўкі, шматгадзінныя рэпетыцыі і бясконцыя хваляванні – вось што папярэднічала выхаду чатырох маленькіх прыгажунь на сцэну Палаца культуры, дзе ў чарговы раз усіх сабраў конкурс «Міні-міс Пружаны». Знаёмства з канкурсанткамі пачалося з візітоўкі. Дыяна Рупека з СШ №3 і Кацярына Варыцкая з гімназіі расказалі пра сябе ў вершах, абедзвюм дзяўчынкам дапамагалі хлопчыкі. А вось на дапамогу Лізавеце Зеляняк з СШ №4 на дапамогу прыйшоў тата. Яго падтрымка выглядала вельмі кранальна, хаця здавалася, што Ліза на сцэне адчувае сябе як рыба ў вадзе. Ксенія Карунас, як, дарэчы, і іншыя ўдзельніцы, рабіла акцэнт на тым, што прыгажосць унутраная не менш важная за знешнюю, таму ў запісаным напярэдадні відэа расказала пра добрыя справы, якія паспявае рабіць. Усе дзяўчынкі ў сваіх візітоўках
Заведующий мастерскими ОАО «Журавлиное»: «Всегда хотел работать на земле»

Заведующий мастерскими ОАО «Журавлиное»: «Всегда хотел работать на земле»

Профессия
Родам з невялікай пружанскай вёскі Еськаўцы Мікалай Макарэвіч не бачыў сябе ні работнікам буйнога прамысловага прадпрыемства, ні адказным служачым. «Толькі працаваць на зямлі»,— так планаваў сваё дарослае жыццё хлопец яшчэ з дзяцінства. І паступова ажыццяўляў задуманае: на пераддыпломную практыку прыехаў працаваць у ААТ «Жураўлінае», куды атрымаў накіраванне і пасля заканчэння БАТУ. — Трапіў на працу ў гарачы сезон вясенняй пасяўной. І хаця многае ўжо было знаёма, але ж давялося і пахвалявацца,— расказвае Мікалай Вячаслававіч. Маладога спецыяліста адразу паставілі кіраваць мехмайстэрняй на пасадзе загадчыка: сачыць за парадкам на тэрыторыі і ў ангарах, адказваць за падрыхтоўку і спраўнасць тэхнікі. Са сваімі абавязкамі ён спраўляецца годна. Алег Сідарэнка, фота Сяргея Талашкевіча.