Суббота, 17 ноября 2018

День: 21.10.2018

Рэцэпты на Біс: торт «Птушынае малако»

Рэцэпты на Біс: торт «Птушынае малако»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад рэнтген-лабаранта УАЗ «Пружанская ЦРБ» Алены Халецкай. ІНГРЭДЫЕНТЫ: на два каржы: яйкі — 2 шт., цукар — 1 шклянка, смятана — 1 шклянка, сметанковае масла — 1 ст.л., сода, пагашаная воцатам (або разрыхляльнік), — 1/2 ч.л., мука — 1 шклянка, какава — 6 ст.л.; для крэму: манныя крупы — 3 ст.л., малако — 0,5 л, сметанковае масла — 250 г, цукар — 200 г. ПРЫГАТАВАННЕ Узбіць яйкі з цукрам. Працягваючы ўзбіваць, дадаць астатнія інгрэдыенты. Атрыманае цеста падзяліць на дзве часткі і спячы два каржы. Для крэму зварыць манныя крупы ў малацэ. У ледзь цёплую кашу дадаць сметанковае масла і цукар. Усё добра ўзбіць. Змазаць каржы крэмам. Торт можна ўпрыгожыць растопленым шакаладам. Смачна есці!