Вторник, 11 декабря 2018

День: 09.10.2018

Сегодня Всемирный день почты. А вы оформили подписку на любимые издания?

Сегодня Всемирный день почты. А вы оформили подписку на любимые издания?

Профессия
Вось ужо 21 год пры любым надвор’і Таццяна Сцяпанаўна Ціханчук з зусім не лёгкай сумкай наперавес абыходзіць шэраг дамоў і кватэр, пераадольвае нямала кіламетраў, каб своечасова даставіць жыхарам горада свежыя газеты і часопісы, лісты ад родных і іншую карэспандэнцыю. У дзяцінстве Таццяне падабалася шыць, яна нават адукацыю спецыяльную атрымала. Ды толькі ў гэтай сферы дзейнасці жанчына не затрымалася: пасля выхаду з адпачынку па догля-дзе за дзіцём пайшла працаваць паштальёнам — разам са сваёй свякроўю. Ніна Мікалаеўна Ціханчук усё жыццё прарабіла ў паштовым аддзяленні вёскі Бакуны-1, менавіта яна і з’яўляецца пачынальніцай своеасаблівай «паштовай» дынастыі. Нядзіўна, што, з маленства пазнаёміўшыся з прафесіяй мамы і бабулі, свядома вырашылі звязаць свой лёс з поштай і абедзве дочкі Та
Новоселье по-муравски. В хозяйстве рассказали, как решают жилищные вопросы

Новоселье по-муравски. В хозяйстве рассказали, как решают жилищные вопросы

Актуально, Год малой Радзімы
Для любой сельскагаспадарчай арганізацыі забеспячэнне жыллём сваіх работнікаў з’яўляецца важнай задачай у плане прыцягнення іх у вёску і замацавання тут. Вядома, каб вырашыць гэтую задачу, неабходна мець адпаведныя фінансавыя сродкі, прычым падыходы да іх выкарыстання ў кожнай гаспадарцы свае. У ААТ «Мурава», напрыклад, не абмяжоўваюцца дастаткова важкай для гэтай невялікай гаспадаркі колькасцю жылых дамоў, пабудаваных па дзяржаўнай прэзідэнцкай праграме: у дадатак у таварыстве шырока выкарыстоўваюць практыку выкупу пустуючых дамоў у аграгарадку Мурава і іншых населеных пунктах на тэрыторыі гаспадаркі. У далейшым за кошт таварыства праводзіцца рамонт гэтых дамоў, якія ў выніку набываюць прывабны выгляд. Падчас гутаркі з намеснікам дырэктара Аляксандрам Іванавічам Маркечкам, які кур
Спортивные надежды СШ №5

Спортивные надежды СШ №5

Молодёжный клуб, Спорт
Тое, што гэтыя дзеці будуць падаваць вялікія надзеі ў спорце, стала зразумела яшчэ тады, калі яны наведвалі дзіцячы садок. Яна, Глеб і Алег раслі не проста няўрымслівымі, а гіперактыўнымі дзецьмі. Яны ва ўсіх гульнях праяўлялі свае лідарскія якасці і шчыра імкнуліся перамагчы. Бацькам раілі аддаць дзяцей у спартыўныя секцыі, каб накіраваць іх энергію ў патрэбнае рэчышча. — Прынцып «чым раней, тым лепш» спрацаваў на «ўра», — кажа настаўнік фізічнай культуры СШ №5 Андрэй Міхайлавіч Грыцук, падапечныя якога ўжо заявілі пра сябе на розных турнірах. Напрыклад, вучаніца 6 класа СШ №5 і выхаванка спартыўнай школы г.Пружаны Яна Руц дасягнула ўжо вельмі добрых вынікаў у валейболе і кіданні ядра. У мінулым навучальным годзе дзяўчынка прымала актыўны ўдзел у раённых спартыўных спаборніцтвах, дзе за
Оператор машинного доения и тракторист ОАО «Великосельское Агро» получили подарки от райкома профсоюза работников АПК

Оператор машинного доения и тракторист ОАО «Великосельское Агро» получили подарки от райкома профсоюза работников АПК

Новости, Профессия
Сёмага кастрычніка па ініцыятыве міжнародных прафсаюзных арганізацый праходзіць Сусветны дзень дзеянняў за дастойную працу. А ў 1999 годзе міжнароднай арганізацыяй працы была прынята Праграма дастойнай працы, у аснову якой лягла канцэпцыя забеспячэння ўсіх працаўнікоў якаснымі і бяспечнымі працоўнымі месцамі, дастойнай і справядлівай аплатай, надзейнымі сацыяльнымі гарантыямі. «Сёння ў Беларусі на ўсіх прадпрыемствах, дзе створана пярвічная прафсаюзная арганізацыя, заключаецца калектыўны дагавор. Гэты дакумент дае дадатковыя, не прапісаныя ў Працоўным кодэксе, гарантыі. Напрыклад, гарантыя занятасці, — зазначае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук. — А сёння прафсаюзы настойваюць яшчэ і на тым, каб кожны калектыўны дагавор утрымліваў норму аб абавязковым падаўжэнні кан
А вы уже были на мастер-классе в гончарной мастерской?

А вы уже были на мастер-классе в гончарной мастерской?

Культура, Палацык
Амаль паўгода таму ў флігелі музея-сядзібы «Пружанскі палацык» адкрылася ганчарная майстэрня. А праз паўтара месяца ў жывапісным парку з’явілася лаўка ў выглядзе печы-горна ў памяць аб знакамітым земляку Антону Такарэўскім — выбітным майстры, што вырабляў чорназадымленую кераміку. Месца гэтае стала ўлюбёным для пружанцаў і гасцей горада. Асаблівыя пачуцці зведала і я пры знаёмстве са спадарыняй Глінай і яе майстрамі... Адчыняю дзверы майстэрні. Адчуваю асаблівы пах. Назіраю, як ва ўмелых руках ганчароў гліна набывае адмысловую форму… Нарэшце работа прыпыняецца, і я гутару з кіраўнікамі класаў народнай творчасці раённага Дома рамёстваў — керамістамі Віталём Раманоўскім і Генадзем Міранюком. — Раней я працаваў рэстаўратарам у «Пружанскім палацыку»: прымаў удзел у аднаўленні старога гадзін
Профессиональные династии: в Шерешевской школе бабушка, мама и дочка детей учат

Профессиональные династии: в Шерешевской школе бабушка, мама и дочка детей учат

Профессия
Прыкладаў адданага служэння любімай справе нямала. Адзін з іх — дынастыя педагогаў з пасёлка Шарашэва. Бабуля. Матуля. Дачка... Іх аб’ядноўваюць не толькі кроўныя вузы, але і асаблівы, так бы мовіць, прыроджаны «інстынкт» настаўніка. Нягледзячы ні на што, яны вераць у сілу і прэстыж сваёй прафесіі і шчыра радуюцца за вучняў і перажываюць за іх. Аддаючы сваю душэўную цеплыню выхаванцам, яны з гонарам нясуць высакародную місію, спадзеючыся, што пасеяныя імі зярняткі ведаў абавязкова прарастуць. Знаўца дзіцячых душ — Пачатак нашай педагагічнай эпапеі — як у песні. «Какой счастливый случай…» Памятаеце? — расказвае заснавальніца педагагічнай дынастыі Лілія Рыгораўна Юзэпчук. — Я не планавала быць настаўніцай. Дапамог выпадак. Так здарылася, што ў тым невялікім украінскім гарадку, куды я ў сво