Вторник, 23 октября 2018

День: 05.10.2018

Рэцэпты на Біс: рыба пад грыбным футрам

Рэцэпты на Біс: рыба пад грыбным футрам

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад настаўніцы Іны Гуц. ІНГРЭДЫЕНТЫ: рыба — 2 шт., цыбуля — 4 шт., морква — 4 шт., смятана — 400 г, цвёрды сыр, грыбы. Прыгатаванне З рыбы выдаліць косткі (дарэчы, я звычайна бяру леманэму, бо ў ёй мала костак) і разрэзаць па хрыбце на 2 паловы, пасаліць. Цыбулю парэзаць паўкольцамі альбо драбней (каму як падабаецца), моркву нацерці на буйной тарцы. Цыбулю і моркву злёгку абсмажыць. Грыбы парэзаць, пасаліць, адварыць, абсмажыць, дадаць да іх 400 г смятаны і патушыць разам 5 мінут. Рыбу (4 палавінкі) выкласці на бляху, на яе пакласці цыбулю з морквай, затым — грыбы. Пасыпаць усё нацёртым на буйной тарцы сырам і адправіць у духоўку на 30-40 мінут пры тэмпературы 180 градусаў. Смачна есці!
Ко Дню учителя мы подготовили репортаж со школы, в которой всего 15 учеников

Ко Дню учителя мы подготовили репортаж со школы, в которой всего 15 учеников

Актуально, Профессия
Пачатак свайго існавання Лыскаўская школа адносіць да сівой даўніны: у 1715 годзе ў гэтай вёсцы з’явілася ўстанова для навучання мясцовых дзяцей. Хаця дзеля справядлівасці варта дадаць, што першую школу адкрылі тут пры мясцовым манастыры базыльян, аднак атаясамліваць яе з сучаснымі ўстановамі няправільна. Таму лыскаўскія настаўнікі часцей арыентуюцца на іншую дату — 1965 год, калі быў пабудаваны цяперашні школьны будынак. — Тады школа называлася «растучай», бо самымі старэйшымі вучнямі былі васьмікласнікі,— расказвае настаўнік гісторыі, даследчык легендаў і паданняў роднага краю А.С. Папко.— Праз год школа стала дзевяцігодкай, потым — сярэдняй. Яшчэ ў тыя далёкія цяпер гады вучнёўскія класы ў Лыскаўскай школе былі літаральна перапоўнены, а ў асобныя гады колькасць дзяцей, што вучы
Уроженец Ружан Владимир Довыденко стал лучшим стрелком-зенитчиком Армейских международных игр

Уроженец Ружан Владимир Довыденко стал лучшим стрелком-зенитчиком Армейских международных игр

Молодёжный клуб
У «Армейскіх міжнародных гульнях» — комплексным міжнародным спаборніцтве паміж падраздзяленнямі Узброеных Сіл дзяржаў-удзельніц гульняў — беларуская каманда традыцыйна прымала ўдзел і сёлета. У гэтым годзе сярод удзельнікаў конкурсу «Чыстае неба», які праводзіўся на тэрыторыі Кітая, апынуўся і наш зямляк — ураджэнец Ружан Уладзімір Давыдзенка. Валодзя з малых гадоў быў спартыўным хлопцам: паспяхова выступаў за школьную валейбольную каманду, гуляў у футбол. Заўзятым аматарам разнастайных спаборніцтваў застаўся і дагэтуль. Прычым не проста ўдзельнічае — перамагае: на сённяшні дзень ужо можа пахваліцца дзясяткам разнастайных дыпломаў, грамат і медалёў. Але «Чыстае неба» аказалася, бадай, самым адказным і складаным у яго паслужным спісе: усё-такі адстойваў гонар краіны. Шчаслівая выпадковасц
Где и почем принимают картошку в Пружанском районе?

Где и почем принимают картошку в Пружанском районе?

Новости
Падкажыце, калі ласка, куды можна рэалізаваць у нашым раёне лішкі бульбы? Таццяна Сяргееўна Стасюкевіч, аг. Лыскава — Бульбу ад насельніцтва на прамперапрацоўку закупляе ААТ «Айчына». Робіцца гэта па пятніцах і суботах. Клубні, якія адпавядаюць пэўнаму дзяржстандарту, прымаюцца па цане 10 капеек за кілаграм. Закупляюць бульбу і філіялы Пружанскага райспажыўтаварыства. Так, за якасную харчовую бульбу тут можна атрымаць 20 капеек за кілаграм.