Среда, 26 июня 2019

День: 04.10.2018

День рождения райотдела милиции в Пружанах отметили семейно-спортивным праздником

День рождения райотдела милиции в Пружанах отметили семейно-спортивным праздником

Актуально, Профессия
Здаецца, не круглая дата — 79 гадоў з дня стварэння райаддзела міліцыі ў Пружанах, але ж мясцовыя праваахоўнікі вырашылі адзначыць яе сямейна-спартыўным святам, што адбылося ў мінулую нядзелю на гарадскім стадыёне. Як зазначыў на пачатку мерапрыемства начальнік аддзела ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама і па сумяшчальніцтве старшыня судзейскай камісіі А.В.Гук, гэтыя спаборніцтвы можна лічыць трэніроўкай перад юбілеем, што адзначаць мясцовыя праваахоўнікі ў наступным годзе. З віншавальным словам да міліцыянераў звярнуўся першы сакратар райкама БРСМ А.М.Бабігорац, які паведаміў, што для самых спрытных падрыхтаваны падарункі, і пажадаў поспехаў у спартыўнай барацьбе. Дарэчы, у склад каманд былі ўключаны не толькі супрацоўнікі міліцыі, але і члены іх сем’яў, таму свята і атрымала статус