Суббота, 17 ноября 2018

Месяц: октября 2018

Пожар в Больших Яковичах тушили два отделения пожарной аварийно-спасательной части

Пожар в Больших Яковичах тушили два отделения пожарной аварийно-спасательной части

Происшествия
Во вторник утром на центр оперативного управления Пружанского районного отдела по чрезвычайным ситуациям от дежурного по РОВД по прямой линии связи поступило сообщение о пожаре в жилом доме. Два отделения пожарной аварийно-спасательной части №1 г.Пружаны направились в деревню Большие Яковичи, где по сообщению что-то горит в котельной. По прибытию установлено, что в помещении тлеют дрова, находящиеся непосредственно около котла, во всей квартире плотное задымление (дом кирпичный, двухквартирный), хозяйка находится на улице. В результате пожара повреждена внутренняя отделка и имущество котельной, закопчены соседние помещения. Причина пожара устанавливается. Ольга Липко, старший инспектор РОЧС.
Малышка, которая родилась в Пружанах в Международный день мира, получила подарок от районной организации «Белорусский фонд мира»

Малышка, которая родилась в Пружанах в Международный день мира, получила подарок от районной организации «Белорусский фонд мира»

Новости
Вольга і Віктар Карпызы шчыра прызнаюцца: калі грамадскасць адзначае Міжнародны дзень міру, не мелі ніякага ўяўлення. Пакуль 21 верасня ў іх сям’і не адбылося папаўненне... Вольга Сяргееўна і Віктар Мікалаевіч выхоўвалі дзвюх дачок — Вікторыю і Дар’ю. У «пошуках» хлопчыка, як прызнаецца сама мама, рашыліся на трэцяе дзіця. І вось крыху больш за месяц таму сталі шматдзетнымі бацькамі. Хаця насуперак чаканням на свет з’явілася дзяўчынка, Карпызы ўсё роўна былі вельмі рады папаўненню ў сям’і. А тут яшчэ і нечаканая навіна: іх маленькая Ганнушка (так назвалі дзіцятка), аказваецца, атрымала статус «дзіця міру». Менавіта з гэтай нагоды старшыня раённай арганізацыі «Беларускі фонд міру» Мікалай Кудравец і яго намеснік Таццяна Гаманчук на мінулым тыдні і завіталі ў госці да шматдзетнай сям’і. З п
В Шерешево открыли капсулу с посланием комсомольцев 1968 года

В Шерешево открыли капсулу с посланием комсомольцев 1968 года

Актуально
У мінулую суботу ў Шарашэве адбылася падзея, якая мае непасрэднае дачыненне да 50-гадовай мінуўшчыны. Там, у далёкім 1968 годзе, камсамольскія актывісты заклалі “капсулу часу” са зваротам да камсамольцаў ХХІ стагоддзя. Мноства шарашэўцаў, а таксама гасцей з райцэнтра сабралася на пляцоўцы ля цэнтра культуры і вольнага часу, дзе і была закладзена капсула, каб асабіста пачуць зварот з мінулага. На пачатку ўрачыстасці прывітальныя словы прысутным адрасавалі старшыня Шарашэўскага сельвыканкама Д. У. Чайкоўскі, а таксама сведкі закладкі паслання Я. Б. Фасевіч і У. М. Граб. Людзі з цікавасцю слухалі выступоўцаў. Нехта ўспамінаў сваю маладосць і нават змахваў слёзы з вачэй, іншыя чакалі магчымасці дакрануцца да далёкай гісторыі. Дастаць “капсулу часу” аказалася не так проста: рабочыя патрацілі
Подведены итоги районной олимпиады по финансовой грамотности

Подведены итоги районной олимпиады по финансовой грамотности

Молодёжный клуб
Гімназісты -- фінансавыя асы Гэта пацвердзіла раённая алімпіяда па фінансавай адукаванасці, якая нядаўна праводзілася ва ўстановах адукацыі па ініцыятыве ААТ «ААБ Беларусбанк»: два прызавыя месцы заваявалі вучні гімназіі. Як расказвае Вікторыя Замулка, вучаніца 11 «Б» класа, дзякуючы падрыхтоўцы, якую праводзілі настаўнікі гімназіі, прачытаным кнігам і дадатковым матэрыялам, адказваць на падрыхтаваныя пытанні алімпіяды было не вельмі складана. Як правільна выбраць крэдыт і падлічыць свае выдаткі па ім, што трэба ведаць аб планаванні ўласнага бюджэту і ці можна пабагацець праз аперацыі з акцыямі і іншымі каштоўнымі паперамі — гэта разбіралі вучні старэйшых класаў, якія вырашылі паўдзельнічаць у алімпіядзе. «На ўдачу» не даводзілася разлічваць — толькі на атрыманую базу ведаў. Па выніках
90 призывников получили повестки в торжественной обстановке во Дворце культуры

90 призывников получили повестки в торжественной обстановке во Дворце культуры

Актуально, Молодёжный клуб
У традыцыйна святочнай атмасферы прайшоў восеньскі Дзень прызыўніка, у які 90 юнакоў Пружаншчыны атрымалі павесткі на службу ў войску. Усяго па плане, як расказаў ваенны камісар І.М.Рапейка, меркавалася прызваць 105 чалавек, аднак некаторыя «не здолелі» прысутнічаць на мерапрыемстве. Ігар Мікалаевіч давёў да ведама прысутных Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызыве грамадзян на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве і даў наказ прызыўнікам з годнасцю выканаць свой воінскі абавязак. Да будучых абаронцаў Айчыны, якія ўжо праз некалькі дзён стануць у строй, звярнуліся ветэран Вялікай Айчыннай вайны І.М.Алякумаў, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане В.М. Гарахавіцкі, намеснік начальніка 210 авіяцыйнага палігона, што каля в.Ласасін, Я.В.Валь
В День автомобилиста и дорожника автопарк №11 отметил 60-летний юбилей

В День автомобилиста и дорожника автопарк №11 отметил 60-летний юбилей

Автобудни, Профессия
У бягучым годзе прафесійнае свята для калектыву аўтапарка №11 асабліва незвычайнае, бо яно супала з юбілеем прадпрыемства: 60 гадоў таму была створана аўтатранспартная арганізацыя для забеспячэння перавозкі насельніцтва і грузаў прадпрыемстваў раёна. За мінулыя гады аўтапарк перажыў нямала змен у арганізацыйным і матэрыяльна-тэхнічным плане. Самая маштабная мадэрнізацыя на прадпрыемстве прайшла на пачатку 2000-х гадоў, калі арганізацыю ўзначаліў дырэктар Анатоль Пятровіч Вакульчык. — З першых дзён перада мной была пастаўлена задача не толькі поўнасцю замяніць рухомы састаў, але і стварыць належныя ўмовы для аказання паслуг насельніцтву і ўстановам раёна,— успамінае кіраўнік прадпрыемства.— Многія жыхары Пружаншчыны памятаюць старэнькія «ЛіАЗы», што ледзь рухаліся, або «Ікарусы», якія літ
29 октября — День работников охраны МВД

29 октября — День работников охраны МВД

Актуально, Профессия
Пружанскі аддзел Дэпартамента аховы ўзяў курс на амаладжэнне кадраў. Міліцыянер узвода міліцыі Дзяніс Бондар і міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Яраслаў Сотнік (на здымку) прыйшлі ў калектыў аднымі з апошніх. Але ўжо паспелі даказаць, што годныя насіць форму супрацоўніка міліцыі. Дзяніс, напрыклад, прыйшоў на службу ў органы ўнутраных спраў толькі ў маі. І літаральна праз пару месяцаў апынуўся ў ліку лепшых супрацоўнікаў аховы Брэстчыны, а ў верасні ў складзе каманды вобласці прымаў удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства, дзе таксама паказаў добры вынік. А Яраслаў, які прыступіў да службы ў жніўні, нават паспеў абараніць гонар Пружанскага аддзела аховы ў спаборніцтвах па самба, прымеркаваных да прафе-сійнага свята міліцыянераў. Сёлета па выніках паквартальнай работы Пружанскі
Аб чым маўчаць помнікі: Іван Звераў і Аляксандра Казакова

Аб чым маўчаць помнікі: Іван Звераў і Аляксандра Казакова

Год малой Радзімы, Культура
Звераў Іван Ягоравіч (12.04.1912-08.05.1993) Казакова Аляксандра Васільеўна (22.04.1920-21.02.1997) Хачу расказаць яшчэ пра адну сямейную пару, якая прыбыла на працу ў наш райцэнтр пасля Вялікай Айчыннай вайны. Хаця, напэўна, у дадзеным выпадку будзе да месца ўжыць слова “квартэт”: да моманту пераезду ў сям‘і ўжо нарадзіліся двое дзяцей — Галіна і Уладзімір. Малодшы сын Генадзь з‘явіўся на свет у Пружанах. Муж і жонка атрымалі свае “пуцёўкі ў жыццё” ў розны час, у розных мясцінах і пры розных абставінах. А лёсавызначальнай кропкай перасячэння іх шляхоў сталі... вайна і Дняпроўская флатылія. Мы сядзім на ўтульнай кухні з Уладзімірам Іванавічам Зверавым і яго жонкай Марынай Валянцінаўнай і размаўляем “за жыццё”. Пра дзяцей і ўнукаў, якія не ведаюць і не разумеюць, як жылі папярэднія па
В Пружанском районе проходит месячник по благоустройству. Присоединяйтесь!

В Пружанском районе проходит месячник по благоустройству. Присоединяйтесь!

Новости
На Пружаншчыне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку. Да ўдзелу ў месячніку прыцягваюцца прадпрыемствы, арганізацыі і жыхары горада. Але найбольш спраў у работнікаў камунальнай службы. Пераважны фронт запланаваных работ яны ўжо выканалі. Як удакладніў майстар участка «Добраўпарадкаванне» Пружанскага КУВП «Камунальнік» С.Б.Грыбоўскі, ужо выкананы работы па фарміраванні кроны дрэў па вуліцах горада, на аўтобусных прыпынках часткова заменены і ўстаноўлены сметніцы, праведзены рамонт лавачак, пабудавана паркоўка па вуліцы Чырвонаармейскай насупраць галоўнага корпуса мясцовага каледжа, пачышчана рэчышча канала Муха ўздоўж вуліцы Ціхай... «Увогуле, шэраг работ, запланаваных у рамках месячніка, такіх, напрыклад, як грэйдзіраванне вуліц, вываз смецця і ўборк
Молодые ветеринары ОАО «Агро-Колядичи»: «Молоко класса «экстра» можно получить только от здоровой коровы»

Молодые ветеринары ОАО «Агро-Колядичи»: «Молоко класса «экстра» можно получить только от здоровой коровы»

Профессия
У сельгаспрадпрыемствах нашага раёна пабудавана шмат малочнатаварных комплексаў і фермаў з сучаснымі тэхналогіямі ўтрымання дойнага статка. Зразумела, што яны патрабуюць адпаведных кваліфікаваных кадраў заатэхнічнай і ветэрынарнай спецыяльнасцей. На жаль, не ўсе са спецыялістаў пасля неабходнай адпрацоўкі застаюцца працаваць далей. Сёння работнікі зааветэрынарнай службы застаюцца запатрабаванымі ў гаспадарках. Штогод у ААТ «Агра-Калядзічы» на сваё першае працоўнае месца прыязджае па некалькі маладых спецыялістаў. Ветэрынарны ўрач Мікіта Блыкін у мінулым годзе закончыў акадэмію ветэрынарнай медыцыны ў Віцебску. Па размеркаванні ў таварыстве юнак працуе ўжо другі год. — Сам я родам з гарадскога пасёлка Шуміліна, што на Віцебшчыне, — гаворыць малады чалавек. — На малой радзіме засталася тол
Рэцэпты на Біс: мясныя гнёзды

Рэцэпты на Біс: мясныя гнёзды

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад бухгалтара аддзела па адукацыі райвыканкама Вольгі Мацвяйчук. ІНГРЭДЫЕНТЫ свіны фарш — 500 г, цыбуля — 1 шт., малако — 100 мл, батон — 100 г, соль, перац чорны молаты, смятана — 150-200 г, яйка — 2 шт., сыр цвёрды — 150 г, кроп. ПРЫГАТАВАННЕ Батон замачыце ў малацэ, затым адцісніце і дадайце ў фарш, перамяшайце. Дадайце дробна парэзаную цыбулю, соль, перац. Сфарміруйце з фаршу спачатку шарыкі памерам з яблык, а затым гнёзды. Выкладзіце на бляху, змазаную алеем. Сыр натрыце на тарцы, змяшайце са смятанай, сырымі яйкамі і кропам. Размяркуйце начынку па гнёздах і адпраўце страву ў разагрэтую да 200 градусаў духоўку на 30-40 мінут. Смачна есці!
Семья Хаян из Зеленевич только три года живет в доме, а их усадьба уже в числе лучших в районе

Семья Хаян из Зеленевич только три года живет в доме, а их усадьба уже в числе лучших в районе

Год малой Радзімы, Профессия
Марына і Аляксандр Хаян сёлета аказаліся гаспадарамі аднаго з лепшых маладзёжных сельскіх падворкаў Пружаншчыны: на традыцыйным раённым конкурсе ім дасталося сімвалічнае «серабро». Сямейная пара з Зеляневіч расказала, адкуль бярэ пачатак гісторыя іх сядзібы. Аляксандр мясцовы, з Магілёўцаў. А вось Марына апынулася на Пружаншчыне, можна сказаць, выпадкова. Неяк дзяўчына з Астравецкага раёна прыехала сюды на вяселле да аднагрупніцы. «На Марыну адразу звярнуў увагу, але на мяне была ўскладзена адказная місія быць тамадой на ўрачыстасці. Самі разумееце, увагу ўдзяліць трэба было кожнаму госцю, — прызнаецца Аляксандр. — Таму ўсталёўваць кантакт з сяброўкай маладой давялося... праз інтэрнэт». Перапіска, званкі, рэдкія сустрэчы ўрэшце рэшт пераўтварыліся ў сур’ёзныя адносіны, якія закончыліся
«Пружанскі палацык» запрашае на адкрыццё выставы «Кветкі для мамы»

«Пружанскі палацык» запрашае на адкрыццё выставы «Кветкі для мамы»

Афиша, Культура, Палацык
30/10. Музей -усадьба "Пружанскі палацык".  Приглашаем всех на открытие выставки живописи Ольги Данилюк - "Цветы для мамы". Начало в 16.30. Вход - свободный.
«За безопасность вместе!» – это акция спасателей или позиция каждого их нас?

«За безопасность вместе!» – это акция спасателей или позиция каждого их нас?

Происшествия
В Пружанском районе с середины октября стартовала республиканская пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе!», главной целью которой является объединение усилий всех заинтересованных по вопросам обеспечения безопасности в жилом секторе граждан. Ведь существует такая тенденция, что с началом отопительного сезона начинается и рост количества тревожных вызовов. На сегодняшний день на территории района произошло 40 пожаров, погибло 2 человека. Стоит отметить, что оба погибших проживали одни. В том числе в связи и с этим, в рамках проведения акции особое внимание при проверке домовладений уделяется именно данной категории граждан. Работники районного отдела по чрезвычайным ситуациям совместно с представителем территориального центра социального обслуживания населения адресно