
Аб чым маўчаць помнікі: Змагар, Гаспадар і Бацька Іван Захарынскі
У адным са сваіх артыкулаў з цыкла “Там, дзе няма ні болю, ні смутку, ні плачу” шаноўны наш аўтар Ірына Сядова вельмі трапна заўважыла, што трэба, сапраўды трэба, пакуль ёсць магчымасць, збіраць матэрыялы пра вядомых людзей, што стваралі нашу гісторыю. Бо пройдзе час, згараць рукапісы, навек замоўкнуць сведкі — і вялікія лёсы, не дай Божа, застануцца толькі рысачкамі паміж датамі нараджэння і смерці на надмагільных помніках. Таму я хачу распавесці вам, паважаныя чытачы, пра яшчэ аднаго вялікага чалавека, які пахаваны на Пружанскіх могілках, дарэчы, непадалёк ад урача Таццяны Алефірэнка, пра якую і пісала Ірына Уладзіміраўна. Імя героя майго артыкула — Іван Ільіч Захарынскі. Прызнацца, пра гэтага чалавека пісалі шмат, і пісалі вядомыя аўтары. Аднак у нашай “раёнцы” апошні раз пра яго ўспамі