Вторник, 23 октября 2018

День: 18.09.2018

22 сентября в Пружанах пройдет благотворительный забег в поддержку детей-сирот

22 сентября в Пружанах пройдет благотворительный забег в поддержку детей-сирот

Афиша
Да ўвагі аматараў спорту! 22 верасня ў горадзе Пружаны пройдзе сямейны дабрачынны забег «Бягучыя сэрцы» ў падтрымку дзяцей-сірот Пружанскага раёна. Арганізуе забег Пружанскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Мухавец» пры падтрымцы Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, РК ГА «БРСМ», РК РГА «Белая русь», РК прафсаюза работнікаў АПК, ІП А.А.Магільнага. У забегу могуць браць удзел усе жадаючыя (незалежна ад узросту і фізічнай падрыхтоўкі, якія гатовы аказаць дапамогу ў зборы сродкаў для дзяцей-сірот. Праграма забегу: 10.00-10.45 — рэгістрацыя і выдача нагрудных нумароў; 10.45 — адкрыццё забегу; 11.00 — старт 400 метраў (дзеці 5-7 гадоў); 11.15 — старт 800 метраў (дзеці 8-11 гадоў); 11.40 — агульны старт на 2,5 кіламетра; 12.15 — агульны старт на 5 кіламетраў; 13.00 — узнагародж
Пружанское РАЙПО заняло третье место за организацию обслуживания населения на празднике «Дожинки-2018»

Пружанское РАЙПО заняло третье место за организацию обслуживания населения на празднике «Дожинки-2018»

Новости, Профессия
Падведзены вынікі штогадовага абласнога конкурсу-агляду на лепшую арганізацыю па гандлёвым абслугоўванні насельніцтва на абласным свяце «Дажынкі-2018», што прайшло ў г.Высокае. Сярод гандлёвых прадпрыемстваў трэцяе месца было прысуджана пружанскім кааператарам, якія на кірмашы ўстанавілі дзве палаткі, аформленыя ў выглядзе кафэ і ў беларускім дызайне, прапануючы пакупнікам прамысловую і харчовую прадукцыю. Таксама райспажыўтаварыства прыцягнула на дапамогу і раённыя самадзейныя калектывы. Акрамя таго, Пружанскае спажывецкае таварыства было адзначана двума спецыяльнымі дыпломамі — «За высокую культуру гандлёвага абслугоўвання» і «За крэатыўны падыход у афармленні гандлёвых радоў». Алег Сідарэнка.
«Паратуе радня па духу…» Да 75-годдзя з дня нараджэння Ніны Мацяш

«Паратуе радня па духу…» Да 75-годдзя з дня нараджэння Ніны Мацяш

Культура
Пры падрыхтоўцы матэрыялу пра настаўнікаў Зелянькевічаў я атрымала ад іх родных шчыры дазвол “пакорпацца” ў сямейным архіве. Акрамя дакументаў і фотаздымкаў, патрэбных для артыкула, знайшла нямала цікавага, у тым ліку пісьмы, адрасаваныя Эльвіры Васільеўне Зелянькевіч. Аўтарам двух з іх з‘яўлялася Ніна Мацяш, 75-годдзе з дня нараджэння якой грамадскасць адзначыць 20 верасня. Я ведала, што яны шмат гадоў сябравалі: настаўніца рускай мовы і літаратуры Пружанскай школы-інтэрната, якая выпеставала плеяду літаратараў, і знакамітая паэтэса з Белаазёрска. Пазнаёміліся, як узгадвае сястра Эльвіры Васільеўны Г.В.Антонава, праз Людмілу Васільеву, выпускніцу школы-інтэрната. Яна ў 1970-х працавала карэспандэнтам “Зары камунізму”, як тады называлася пружанская “раёнка”, а Ніна Мацяш была пазаштатным