Среда, 19 сентября 2018

День: 12.09.2018

Беларус, які нарадзіўся ў Аргенціне, прыехаў з дачкой на радзіму продкаў і расказаў, як за акіянам беларускую культуру захоўваюць

Беларус, які нарадзіўся ў Аргенціне, прыехаў з дачкой на радзіму продкаў і расказаў, як за акіянам беларускую культуру захоўваюць

Год малой Радзімы, Культура
Сёння па-за межамі Беларусі ў розных кутках планеты жывуць мільёны беларусаў і іх нашчадкаў у другім і трэцім пакаленнях. Шмат гадоў таму іх продкі пакінулі радзіму ў пошуках лепшага жыцця, аднак родная беларуская зямля ўсё заклікае сваіх “птушанят” назад... З адным з іх мне пашанцавала нядаўна пазнаёміцца. Жыхар г. Буэнас-Айрэса Мікалай Свібовіч прыехаў у Беларусь ужо ў другі раз, каб пабачыцца са сваімі роднымі і сябрамі, і завітаў на Пружаншчыну да пляменніцы Ганны Аляксееўны Таболіч. У яе доме ў аг. Калядзічы і адбылася наша сустрэча. Спадар Мікалай прыехаў не адзін, а разам з дачкой Надзеяй. Смуглявая прыгажуня, у жылах якой цячэ і аргенцінская кроў, адразу кінулася да мяне, чужога чалавека, каб абняць і пацалаваць. — Вы не здзіўляйцеся! У нас, у Аргенціне, так прынята! — бачачы ма
В ОАО «Отечество» планируют собрать 2000 тонн яблок

В ОАО «Отечество» планируют собрать 2000 тонн яблок

Профессия
Людзі пажылога ўзросту яшчэ памятаюць той перыяд, калі практычна ў кожнай гаспадарцы раёна былі свае пладовыя сады. Вядома, што з цягам часу яны састарэлі і практычна не прыносілі ніякай карысці сваім уладальнікам. Цяпер пад садамі інтэнсіўнага тыпу на Пружаншчыне занята каля 800 гектараў зямель. Адной з першых у раёне пачалася закладка прамысловага яблыневага саду з сістэмай кропельнага арашэння ў ААТ «Айчына». Было гэта ў далёкім цяпер ужо 2005 годзе. — Агульная плошча саду ў нас складае 171 гектар, з якіх на 150 гектарах высаджаны яблыні, — гаворыць начальнік цэха садаводства сельгаспрадпрыемства Я.Я.Паулік. Садаводы займаюцца вырошчваннем не толькі яблыкаў, але і чорнай парэчкі і буякоў. Сёлета, дарэчы, было сабрана каля 1,5 тоны ягад чорнай парэчкі і 700 кілаграмаў буякоў. Цяпер у
В центре станет больше парковочных мест, а разметка на стоянке будет исправлена в ближайшие дни

В центре станет больше парковочных мест, а разметка на стоянке будет исправлена в ближайшие дни

Автобудни, Новости
Спачатку, калі ўбачыла, што разметку на стаянцы ў цэнтры горада памянялі, абрадавалася: падалося, што так будзе зручней. Але радасць аказалася кароткай. Да той стаянкі, што знаходзіцца бліжэй да Палаца культуры, прэтэнзій няма, а вось да другой, каля Белых лавак, — ёсць. Незразумела, чым кіраваліся работнікі, якія наносілі разметку. Калі паставіць аўтамабіль паміж двума іншымі, прыпаркаванымі строга ў межах свайго «кармана», выйсці з машыны не атрымаецца: добра калі ўдасца прыадчыніць дзверку, не пашкодзіўшы транспарт, які стаіць па-суседству, не кажучы ўжо пра тое, каб выйсці. Няўжо гэта нікога не бянтэжыць? Столькі часу прайшло, а ніхто не выпраўляе гэтую недарэчнасць... Ірына Іванаўна. У Дзяржаўтаінспекцыі зазначылі, што чытачка мае рацыю. — Праблема з нанясеннем разметкі на гэтай п
Наш опрос: что такое патриотизм?

Наш опрос: что такое патриотизм?

Молодёжный клуб
Што такое патрыятызм? Спрэчнае пытанне. Гэтае слова грэчаскага паходжання: «patria» літаральна перакладаецца як «айчына», а само паняцце — маральная ўстаноўка на адданасць свайму гораду — узнікла якраз у эпоху грэчаскіх гарадоў-дзяржаў, якія ваявалі адзін з адным з нагоды і без... Цікава, як пружанцы разумеюць слова “патрыятызм” і ці лічаць яны сябе патрыётамі? Пра гэта журналісты “раёнкі” спыталі ў прахожых на вуліцах горада. Арына: — Мы не выбіраем, дзе нарадзіцца. А дзе нарадзіліся, там і павінны спатрэбіцца. Патрыётам можа лічыцца любы чалавек, які не проста маральна гатовы адстойваць незалежнасць радзімы, а які кожны дзень імкнецца зрабіць нешта добрае для роднага горада і людзей, якія ў ім жывуць: добрасумленна выконвае сваю работу, дапамагае іншым, не забруджвае навакольнае асярод
В Пружанах прошел областной форум аптечных работников

В Пружанах прошел областной форум аптечных работников

Актуально, Здоровье, Профессия
У хворага чалавека толькі адно жаданне, у здаровага — іх тысячы... Урачыстасць, якая праходзіла ў мінулую пятніцу ў вялікай зале гарадскога Палаца культуры, сабрала тых, хто дапамагае людзям клапаціцца пра ўласнае здароўе. Дзясяткі медыцынскіх спецыялістаў з розных куткоў вобласці, а таксама ганаровыя госці з Мінска прыехалі ў Пружаны на традыцыйны абласны форум аптэчных работнікаў, у рамках якога святкавалася і 190-годдзе з дня адкрыцця першай аптэкі ў нашым горадзе. На форуме прысутнічалі паважаныя ветэраны аптэчнай службы, маладыя спецыялісты, якія толькі скончылі навучальныя ўстановы, а таксама неабыякавыя жыхары горада, якія разумеюць, што, пакуль ёсць аптэкі, будзе падтрымлівацца на пэўным узроўні і самая галоўная каштоўнасць у іх жыцці — здароўе. Сапраўды, якім бы дасведчаным ні б
Третий раз Пружанский районный отдел СК признается лучшим в стране

Третий раз Пружанский районный отдел СК признается лучшим в стране

Новости, Профессия
Па выніках работы за мінулы год Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь сярод аддзелаў сваёй катэгорыі стаў лепшым у краіне. Да слова, пераходны кубак за першае месца калектыў атрымлівае ўжо трэці раз. Начальнік РАСК Наталія Гурская апелюе лічбамі і фактамі: — Калектыў плённа працуе і сёлета: за восем месяцаў бягучага года перададзена пракурору для накіравання ў суд 98 крымінальных спраў у дачыненні да 111 абвінавачваемых, яшчэ па 24 справах вытворчасць спынена па розных падставах. Пры гэтым па 106 крымінальных справах рашэнне прынята ў тэрмін да месяца: гэта сведчыць пра высокую аператыўнасць расследавання. У ходзе папярэдняга расследавання было кампенсавана больш за 33 тысячы рублёў, што складае каля 96% ад агульнай сумы нанесенага ўрону. Свой пасільны ўклад у аг