Вторник, 23 октября 2018

Месяц: сентября 2018

Рэцэпты на Біс: торт «Цётка Надзя»

Рэцэпты на Біс: торт «Цётка Надзя»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад Людмілы Котавай. — З дзяцінства ведаю гэты рэцэпт: ім падзялілася цётка Надзя, якая некалі завітала да нас у госці з Украіны. З тых пор гэта адна з любімых страў нашай сям’і. Да кожнага свята я спрабую прыдумаць нешта новенькае, але заўсёды пасля навінак вяртаюся да гэтага рэцэпта. ІНГРЭДЫЕНТЫ: мука — 3 шклянкі, маргарын — 250 г, цукар — 1 шклянка, сода — 1 ч.л., яйкі — 2 шт, вада — 2 ст.л., воцат — 1 ст.л., мёд — 2-3 ст.л. Для крэму: смятана — 500 г, цукар — 1/2 шклянкі, лімонны сок, загушчальнік для смятаны. ПРЫГАТАВАННЕ Муку, маргарын, цукар і соду перацерці рукамі. Па-вінна атрымацца «крошка». Яйкі, ваду, воцат і мёд узбіць, дабавіць у цеста. Раскатаць цеста на тонкія каржы (3-4 мм). Кожны корж запячы ў духавой шафе (у нагрэтай духоўцы корж запякаецца л
«Миссис артистичность» Мария Панкратова: «1 октября я поздравления принимать не буду!»

«Миссис артистичность» Мария Панкратова: «1 октября я поздравления принимать не буду!»

Культура
Актыўную і бадзёрую Марыю Панкратаву язык не паварочваецца называць пажылым чалавекам. Ды і сама жанчына не адчувае сябе такой. «Гэта па пашпарце мне хутка будзе 78. А ў душы, паверце, мне 18 гадоў», — усміхаецца Марыя Міхайлаўна.На жыццёвым шляху Марыі Панкратавай было нямала гора. Муж памёр, калі іх старэйшая дачка была ў дзявятым класе. Той жа лёс напаткаў жанчыну, калі яна рашылася на другое замужжа. Давялося пахаваць і адну са сваіх дачок. Пазней анкалогію выявілі ў старэйшай. «Адным словам, усё маё жыццё прайшло ў слязах», — падагульняе Марыя Міхайлаўна. Напэўна, таму ўгаворваць Марыю Міхайлаўну Панкратаву ўдзельнічаць у дабрачыннасці не прыйшлося. Яна сама папрасілася стаць валанцёрам, як толькі на Пружаншчыне з’явілася раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа. «Калі ў чалавека ёсць ней
Отопительная «математика». Рассказываем, что нужно знать, если у квартиры несколько собственников

Отопительная «математика». Рассказываем, что нужно знать, если у квартиры несколько собственников

Новости
У бягучым годзе пачатак ацяпляльнага перыяду некаторым жыхарам дамоў камунальнага жылога фонду прынясе сюрпрызы, хутчэй за ўсё, непрыемныя — у выглядзе павялічаных сумаў па аплаце за камунальныя паслугі. Звязана гэта, як патлумачыла начальнік разлікова-даведачнага цэнтра КУВП «Камунальнік» Н.М.Зялевіч, з прынятай яшчэ чатыры гады таму Пастановай Саўміна №571 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі». Згодна з п.21 гэтага дакумента, налічэнне сумаў за аплату камунальных паслуг здзяйсняецца суадносна памерам долі кожнага ўласніка на правах агульнай уласнасці. Дагэтуль норма выкарыстоўвалася ў тых выпадках, калі самі ўласнікі жылых памяшканняў звярталіся ў разлікова-даведачны цэнтр для падзелу асабістых рахункаў. І вось у чэрвені бягучага
Сумуеце па водары жніўня? Тады вам на выставу ў Палацык

Сумуеце па водары жніўня? Тады вам на выставу ў Палацык

Актуально, Культура, Палацык
У водары жніўня Так называецца мастацкая выстава, якая днямі ўрачыста адкрылася ў “Пружанскім палацыку”. Увазе зацікаўленай грамадскасці прапанавалі вынікі арганізаванага музеем традыцыйнага пленэра, які праходзіў у ваколіцах горада 15-19 жніўня. Адметна, што на імпрэзу завітала большасць мастакоў, якія прымалі ўдзел у пленэры: Васіль Грыневіч і Казімір Кулеш са Слоніма, Андрэй Лычкоўскі з Узды, а таксама Таццяна Зданевіч і Анатоль Маразюк з Бярозы (на жаль, не атрымалася прыехаць да пружанцаў у Яўгена Шунейкі і Фёдара Ладуцькі, якія ў гэты дзень прымалі ўдзел у іншым пленэры). Менавіта ў адрас мастакоў гучалі цёплыя словы ўдзячнасці і захаплення ад гледачоў і ліліся мілагучныя спевы ад вядомай пружанскай артысткі Святланы Машкала. У гэтым годзе пленэрныя пляцоўкі размясціліся ў вёск
Пружанские и березовские туристы покорили Карелию. Уйма впечатлений!

Пружанские и березовские туристы покорили Карелию. Уйма впечатлений!

Спорт, Туризм
Прызнаюся, што мне Кольскі паўвостраў і сама Карэлія раней падаваліся нейкім недасягальным месцам, да якога дабірацца складаней, чым да Чарнаморскага ўзбярэжжа. Таму быў перакананы ў правільнасці выказвання, што «лепш адпачываць на паўночным беразе Чорнага мора, чым на паўднёвым — Белага». Але ж пасля сустрэчы з групай пружанскіх турыстаў, якія гэтым летам пабывалі ў тым краі, поўнасцю змяніў сваё меркаванне. Нядоўгая дарога да Белага мора Кіраваў паходам Сяргей Зелянееў, якога чытачы «раёнкі» добра ведаюць па рэпартажах аб іншых арганізаваных ім паходах і сплавах на байдарках. На гэты раз падарожжа, у якім прынялі ўдзел і такія ж апантаныя турысты з Бярозы, таксама адбылося на байдарках. Група сабралася з дзясятка чалавек. Дабірацца да першай кропкі свайго маршруту вырашылі на мікрааўто
Состояние реки и соседские разборки. Пружанцы обратились за помощью к представителю КГК

Состояние реки и соседские разборки. Пружанцы обратились за помощью к представителю КГК

Новости, Экология
У мінулую пятніцу ў Пружанскім райвыканкаме асабісты прыём грамадзян правёў начальнік упраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці Аляксей Дзмітрук. На прыём прыйшло двое жыхароў райцэнтра. У прыватнасці, звярнуцца да прадстаўніка кантрольнага ведамства гараджаніна прымусіла занепакоенасць экалагічным станам ракі Мухавец. Сітуацыя, якую сёлетнім летам назіралі гараджане, здарылася не ўпершыню: у месцы зліцця каналаў Муха і Вец людзі сачкамі лавілі паўжывую рыбу, а сама вада ў каналах змяніла колер на непрыгожы чорны. Заяўнік выказаў прэтэнзію да дзейнасці адной з мясцовых гаспадарак: на яго думку, менавіта ад ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» зышла прычына гібелі рыбы. «А цяпер за кошт сродкаў вінав
Проверьте свой «электролимит». Продолжается уточнение способов использования электроэнергии

Проверьте свой «электролимит». Продолжается уточнение способов использования электроэнергии

Новости, Экономика
Працягваецца ўдакладненне спосабаў выкарыстання некаторых лімітаў на спажыванне электраэнергіі. Як тлумачаць энергетыкі, выклікана гэта тым, што падчас увядзення абмежаванняў з сацыяльнымі і поўнымі коштамі для спажыўцоў электраэнергіі не былі ўлічаны некаторыя акалічнасці, якія трапілі ў поле зроку пазней. Напрыклад, як устанаўліваць ліміты для тых, хто карыстаецца прыродным газам толькі для абагрэву свайго жылля? Ці для тых, хто рабіў гэта раней, а цяпер вырашыў пераабсталяваць сваю кватэру або дом з падключэннем усіх асноўных прыбораў да энергазабеспячэння? Аб гэтым чытайце ў актуальным інтэрв’ю з начальнікам аддзела збыту Пружанскіх электрасетак А.А.Грышкевічам. — Андрэй Аляксандравіч, нядаўна энергетычная служба нашай краіны праз розныя крыніцы распаўсюджвала інфармацыю аб змяненнях
Три года подряд коллектив СШ №3 побеждает в районной спартакиаде

Три года подряд коллектив СШ №3 побеждает в районной спартакиаде

Профессия, Спорт
Педагогі аказваюць вялікую ролю на станаўленне і выхаванне сваіх вучняў, а іх асабісты прыклад матывуе дзяцей крочыць у нагу з часам, пераймаць, быць лепшымі за сваіх настаўнікаў. Годным прыкладам для сваіх вучняў стала актыўная частка педагагічнага калектыву СШ №3 горада Пружаны. Выкарыстоўваючы дэвіз «Рабі з намі, рабі, як мы, рабі лепш за нас», гэтыя педагогі, якія зацікаўлены ў вырашэнні не толькі адукацыйных і выхаваўчых пытанняў, але і пытанняў умацавання здароўя, бяруць удзел у спартыўных спаборніцтвах раённай круглагадовай спартакіяды сярод работнікаў устаноў адукацыі Пружанскага раёна. Па выніках мінулай спартакіяды каманда педагогаў нашай школы заняла першае агульнакаманднае месца. Дарэчы, калектыў СШ №3 становіцца пераможцам спартакіяды ўжо трэці год запар. І гэтым дасягненнем
До и после. Магазин «Полевой»

До и после. Магазин «Полевой»

Год малой Радзімы, Новости
Магазін «Палявы» па вуліцы Інтэрнацыянальнай у Пружанах. Выгляд будынка ў савецкі час (фота з сайта raipo.net/history) і сёння. Шаноўныя чытачы, калі ў вас ёсць старыя фотаздымкі нашай Пружаншчыны, дасылайце іх, калі ласка, на адрас рэдакцыі (вул.Чырвонаармейская, 78, 225133, г.Пружаны) ці на электронны адрас RRBud22@brest.by, а таксама тэлефануйце нам па нумарах 9-12-36, 9-15-02. Мы па-новаму сфатаграфуем адлюстраваныя на вашых здымках мясціны і разам прасочым за тым, як змянялася наша малая радзіма.
Около 200 пружанцев приняли участие в благотворительном забеге «Бегущие сердца»

Около 200 пружанцев приняли участие в благотворительном забеге «Бегущие сердца»

Актуально, Спорт
У мінулую суботу ў Пружанах упершыню прайшоў сямейны дабрачынны забег «Бягучыя сэрцы» ў падтрымку дзяцей-сірот Пружаншчыны: кожны жадаючы падчас мерапрыемства мог ахвяраваць для іх грашовыя сродкі. Дарэчы, у раёне пражывае 91 дзіця, якое не мае бацькоў. Арганізатарам забегу выступіў раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Мухавец» пры падтрымцы раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, РК ГА «БРСМ», раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», райкама прафсаюза работнікаў АПК, ІП А.А.Магільнага. Падчас забегу была арганізавана работа валанцёраў атрада «Дабрыня» аграрна-тэхнічнага каледжа і атрада СШ №5. Таксама працавала гандлёвая кропка, дзе ўдзельнікі забегу маглі пад-сілкавацца. Падчас адкрыцця мерапрыемства да яго ўдзельнікаў звярнуліся з прамовамі намеснік старшыні райвыкан
Циклон Фабьен пощадил Пружаны

Циклон Фабьен пощадил Пружаны

Новости
Цыклон з моцнымі парывамі ветру (да 25 метраў у секунду), што ў панядзелак прайшоў праз Брэсцкую вобласць, не мінуў і Пружаншчыну, хаця і не з такімі сур’ёзнымі наступствамі, як у нашых суседзяў у Бярозаўскім і Кобрынскім раёнах. Паводле інфармацыі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, рэгістраваліся адключэнні электраэнергіі ў населеных пунктах у зоне Белавежскай пушчы. Таксама паступіла скарга ад МТС, што адключылася перадаючая вежа ў в.Бельчыцы. Ва ўсіх выпадках прычынай аварый сталі абрывы правадоў напружання зламанымі галінамі. У выніку падзення дрэў на кароткі час быў перакрыты рух на дарозе каля в.Ялова і на вул.Кастрычніцкай у г.Пружаны. Усе аварыйныя наступствы былі аператыўна ліквідаваны камунальнай службай і работнікамі ДРБУ-140. Алег Сідарэнка.
В Заречье торжественно открыли мемориальный сквер в память о 28 земляках, которые не вернулись с войны

В Заречье торжественно открыли мемориальный сквер в память о 28 земляках, которые не вернулись с войны

Актуально, Год малой Радзімы, Культура
— Вы гэта таксама бачыце? Яны плачуць, як жывыя... Сваякі салдат, адлюстраваных на партрэтах, усё спрабавалі працерці застылыя ў камені дарагія твары, але ўпарты касы дождж настойліва прасочваўся скрозь рамы і засцілаў выявы вільготнай заслонай... Здавалася, што ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага сквера ў в. Зарэчча ў той дзень ужо не адбудзецца. Аднак, на шчасце, дождж супакоіўся, загучала вядомая мілагучная песня з кінафільма “Афіцэры” — і гранітныя твары герояў зноў прасвятлелі... Вечная памяць Ушанаваць разам з вяскоўцамі памяць аб 28 абаронцах, якія не вярнуліся дадому з вайны, з розных куткоў Беларусі і блізкага замежжа з’ехаліся шматлікія сваякі загінулых. У суботнім памятным мерапрыемстве прынялі ўдзел і прадстаўнікі абласных, раённых органаў улады, ваеннага камісарыята, служачыя
Пособие на ребенка-инвалида: есть нюансы

Пособие на ребенка-инвалида: есть нюансы

Профессия, Юридическая консультация
Нядаўна мы з мужам сталі бацькамі. На жаль, дзіцяці ўстанавілі інваліднасць. Ці адрозніваецца дапамога па доглядзе за дзіцём, якую я буду атрымліваць, ад звычайнай? Са званка ў рэдакцыю. Дапамога па доглядзе за дзіцём назначаецца да дасягнення ім трохгадовага ўзросту ў любым выпадку — бацькам і здаровых дзетак, і дзяцей-інвалідаў. Для апошніх прадугледжаны пэўныя сацыяльныя гарантыі, як зазначыў начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Сяргей Літвіновіч. Ён пракаментаваў асноўныя нюансы выплаты дапамогі на дзяцей-інвалідаў. Умовы занятасці З мэтай узмацнення сацыяльнай падтрымкі сем’яў, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, з 1 ліпеня 2017 года бацькам даецца права адначасова і даглядаць дзіця-інваліда з атрыманнем адпаведнай дапамогі, пакуль дзіцяці не споўніцца