Вторник, 11 декабря 2018

День: 10.08.2018

Пружанский район удерживает первое место по производству молока

Пружанский район удерживает первое место по производству молока

Новости, Сельское хозяйство
Падведзены вынікі работы жывёлаводаў рэспублікі за першае паўгоддзе 2018 года. Па вытворчасці малака (115174 тоны) наш раён упэўнена ўтрымлівае першае месца. Дастаткова сказаць, што ў Слуцкім раёне, які займае другую пазіцыю, за гэты перыяд атрымана 87918 тон малочнай прадукцыі. Па сярэднім надоі малака ад каровы (3102 кг) пружанскія жывёлаводы займаюць 14-е месца сярод 118 раёнаў краіны. Узначальвае спіс Гродзенскі раён (3950 кг), а замыкае Шумілінскі (1197 кг). Па выніках работы за першае паўгоддзе 49 комплексаў рэспублікі па вырошчванні і адкорме свіней дасягнулі сярэднясутачных прываг больш за 600 грамаў. У ААТ «Жураўлінае» прывагі склалі 687 грамаў, што адпавядае 25 месцу. Комплексаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы з прадукцыйнасцю больш за 600 грамаў налічваецца ў
Репутация ПМК-22 — работа строителей

Репутация ПМК-22 — работа строителей

Актуально, Профессия
Параўнальна нядаўна вырашаўся лёс пружанскіх будаўнічых арганізацый, колькасць якіх планавалася аптымізаваць у бок скарачэння. Асаблівую ўвагу прыцягвала сітуацыя з ПМК-22. Сітуацыя змянілася калі механізаваную калону ўзначаліў Іван Паўлавіч Нінічук. Набыўшы вопыт на кіруючых пасадах у іншых будаўнічых арганізацыях, дасканала ведаючы «кухню», новы кіраўнік адразу ўзяўся за змены — кадравыя, матэрыяльныя і нават рэпутацыйныя. І сёння вынікі той карпатлівай, а часам непад’ёмнай работы відавочны. — ПМК-22 сёння з’яўляецца агульнабудаўнічай генпадраднай арганізацыяй, якая здольная выконваць шырокі спектр работ, пачынаючы літаральна з падмурка будынка і заканчваючы выдачай ключоў ад гатовых кватэр або дамоў,— расказвае начальнік калоны.— У мінулым годзе ў свой склад мы ўключылі ўчастак СПМК-22
У Палацыку праходзіць выстава піцерскіх мастакоў Веры Прохаравай і Івана Чарнякевіча

У Палацыку праходзіць выстава піцерскіх мастакоў Веры Прохаравай і Івана Чарнякевіча

Актуально, Культура, Палацык
У гэтыя гарачыя жнівеньскія дні ў прахалодзе Пружанскага палацыка адкрылася новая выстава. Свае творы аматарам мастацтва прадставіла сямейная пара з Санкт-Пецярбурга — Вера Прохарава і наш зямляк, ужо вядомы пружанскай публіцы па папярэдніх выставах, Іван Чарнякевіч. Мастакі паказалі ўсяго 23 работы, якія лаканічна ўпісаліся ў выставачную залу: абстрактныя пастэлі Івана Міхайлавіча сугучна дапоўніліся кветкавымі акварэлямі і партрэтамі Веры Аляксееўны. Выставу мастакі прысвяцілі Пружанам, малой радзіме Івана, дзе засталіся яго бацькоўскі дом, родныя і шматлікія сябры. І адмыслова назвалі яе “Мой пружанскі парадыз”: наша зямля натхніла мастакоў сваёй унікальнай прыродай, водарам паветра, добрымі і спагадлівымі людзьмі. Цёплая, амаль хатняя атмасфера панавала на вернісажы, на які сабралася
Рэцэпты на Біс: жульен

Рэцэпты на Біс: жульен

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад кіраўніка ўзорнага падлеткавага клуба “Юніёр-Эрудыт-клуб” Ганны Солад. Калі вашы дзеці гэтак жа любяць курыцу, як і мае, тады бярыце рэцэпт жульена на ўзбраенне. ІНГРЭДЫЕНТЫ курыца (грудкі або сцягно) — 400 г, цыбуля — 1-2 шт., тлустая смятана або вяршкі (сливки) — 200 г, мука — 1 ст.л., цвёрды сыр — 250 г, масла сметанковае, соль, перац, праванскія травы. ПРЫГАТАВАННЕ Курыцу парэзаць на невялікія аднолькавыя кавалачкі, абсмажыць на сметанковым масле да белага колеру (без скарыначкі), дадаць дробна нарэзаную цыбулю. Абсмажыць усё разам да празрыстага колеру цыбулі. Дадаць 1 сталовую лыжку без горкі мукі і смажыць яшчэ некалькі мінут, пры гэтым старанна перамешваць. Дадаць спецыі і травы. Уліць тлустую смятану або вяршкі, каб курыца была поўнасцю закрыта, і давесці д