Понедельник, 15 октября 2018

День: 03.08.2018

Родители и дети семьи Кунда: «Вместе мы — сила»

Родители и дети семьи Кунда: «Вместе мы — сила»

Молодёжный клуб
Гледзячы на прыгожы, акуратны домік па вуліцы Кобрынскай, без лішніх слоў зразумела: у гэтым доме жывуць такія ж людзі. А калі ў брамцы мяне сустрэлі ўсмешлівыя гаспадары, якіх імгненна акружыла гарэзлівая дзятва, пераканалася, што не памылілася ў сваёй здагадцы. Як высветлілася падчас знаёмства з гэтай сям’ёй, зусім нядаўна Наталля і Андрэй Кунды адзначылі 15-годдзе сумеснага жыцця — дату, на першы погляд, не надта ўжо і вялікую, але ўсё роўна сур’ёзную: згадзіцеся, не кожная сямейная пара дажывае ў міры і згодзе да хрустальнага вяселля. Сёння Андрэй і Наталля працуюць у Пружанскіх электрасетках: ён — інжынер сродкаў дыспетчарска-тэхналагічнага кіравання, яна — апаратчык на міні-ЦЭЦ. Але задоўга да гэтага абодва пачыналі свой працоўны шлях у абласной праектна-вышукальнай станцыі хімізац
Служили два товарища… 90 лет исполняется бывшему начальнику машинно-счетной станции Евгению Бессарабу

Служили два товарища… 90 лет исполняется бывшему начальнику машинно-счетной станции Евгению Бессарабу

Профессия
Не кожнаму з нас наканавана дажыць да дзевяноста гадоў. А пражыць так, каб цябе прыйшлі віншаваць са значным юбілеем не толькі родныя, сябры, але і былыя начальнікі, — і ўвогуле ўдзел адзінак. Яўген Аляксандравіч Бесараб — адзін з такіх рэдкіх шчасліўчыкаў... — Ну, вітаю, сябар мой дарагі! Колькі гадоў! – не хаваючы хвалявання, былы кіраўнік раённай інфармацыйна-вылічальнай станцыі Міхаіл Георгіевіч Семечка моцна цісне руку і абдымае свайго таварыша, якому днямі спаўняецца 90 гадоў. Віноўнік урачыстасці Яўген Аляксандравіч — не мясцовы. Нарадзіўся 5 жніўня 1928 года ў Любчанскім (цяпер — Навагрудскім) раёне Гродзенскай вобласці. Адразу пасля вайны паступіў у фінансава-эканамічны тэхнікум, пасля заканчэння якога на працягу года асвойваў асновы бухгалтарскага ўліку ў Навагрудскім райфінадд
К профессиональному празднику рассказываем об одной из десяти династий железнодорожников Оранчицкой станции

К профессиональному празднику рассказываем об одной из десяти династий железнодорожников Оранчицкой станции

Актуально, Профессия
Ці можна выбраць прафесію чыгуначніка па прызванні душы? Сцвярджаючы гэта, прадстаўнікі адной з самых вялікіх дынастый чыгуначнікаў Пятрушка-Жуковіч-Меляшэвіч дадаюць: без асаблівых якасцей чалавеку няма што рабіць у гэтай прафесіі. Менавіта адказнасць і ўменне захоўваць дысцыпліну — першае, што патрабуецца ад таго, хто мяркуе працаваць на чыгунцы не адзін год. Такія адносіны да працы заклаў яшчэ пачынальнік дынастыі Аляксандр Аляксандравіч, калі ў 1958 годзе прыйшоў працаваць электраманцёрам на Баранавіцкую дыстанцыю сігналізацыі сувязі. Там жа ён і пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Лідзіяй Мікалаеўнай, таксама электраманцёрам. Больш за 40 гадоў А.А.Пятрушка адпрацаваў на чыгунцы, на станцыі Бяроза-Картузская, за добрасумленную працу і бездакорнае выкананне сваіх абавязкаў ён быў узнаг
Рэцэпты на Біс: курыныя медальёны з ананасам

Рэцэпты на Біс: курыныя медальёны з ананасам

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад начальніцы аддзела ЗАГС Наталлі Цібароўскай. ІНГРЭДЫЕНТЫ курыныя грудкі — 1 шт., цыбуля — 1-2 шт., маянэз — 200 г, кансерваваныя ананасы — 1 банка, цвёрды сыр — 200 г, соль і перац. ПРЫГАТАВАННЕ Курыныя грудкі нарэзаць на медальёны, злёгку адбіць і выкласці на змазаную алеем бляху. Пасаліць, паперчыць, зверху пакласці дробна нарэзаную цыбулю і кавалачкі ананасаў (замест ананасаў можна выкарыстоў-ваць кансерваваныя шампіньёны або свежыя памідоры). Паставіць у нагрэтую да 180-200 градусаў духавую шафу прыкладна на 20 мінут. Пасля дастаць медальёны, нанесці на кожны маянэзную сетку і пасыпаць цёртым сырам. Пакінуць у духоўцы яшчэ на 15 мінут. Смачна есці!