Среда, 19 сентября 2018

Месяц: августа 2018

Обсудили с читателями и сотрудниками ГАИ качество и количество «лежащих полицейских» в Пружанах. А что думаете вы?

Обсудили с читателями и сотрудниками ГАИ качество и количество «лежащих полицейских» в Пружанах. А что думаете вы?

Новости
Ці не зашмат «ляжачых паліцэйскіх» з’явілася ў нашым горадзе? Я разумею, калі іх уладкоўваюць каля школ, дзіцячых садкоў. Але ж не на кожным пешаходным пераходзе! Увогуле, здаецца, у Пружанах хапае шмат іншых праблем на дарогах: хутка дажджлівая восень — па вуліцы Мачалава, напрыклад, зноў немагчыма будзе прайсці без гумовых ботаў... Васіль Уладзіміравіч. Як паведамілі ў АДАІ Пружанскага РАУС, сёлета на тэрыторыі раёна абсталявана дзесяць штучных няроўнасцей, сем з якіх — прыўзнятыя пешаходныя пераходы. — Іх устаноўка была запланавана Праграмай мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў і павышэнні бяспекі дарожнага руху на аўтамабільных дарогах агульнага карыстання і вуліцах населеных пунктаў Брэсцкай вобласці на 2018 год, — тлумачыць часова выконваючы абавязкі на пасадзе начальніка АДАІ Сярг
Около 30 подарков получили школьники района от членов районной организации «Белая Русь»

Около 30 подарков получили школьники района от членов районной организации «Белая Русь»

Новости
Дзень ведаў — свята для кожнай сям’і, у якой ёсць школьнікі. Апошнія дні напярэдадні першага верасня напоўнены прыемнымі клопатамі па падрыхтоўцы дзятвы да новага навучальнага года. Але збіраюць дзяцей у школу не толькі бацькі: шэраг грамадскіх аб’яднанняў каторы год традыцыйна далучаецца да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Збяром дзяцей у школу». Не засталіся ў баку ад гэтай добрай справы і члены раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».«Сёлета мы накіравалі сваю падтрымку туды, дзе яна была патрэбна найбольш, — расказвае старшыня раённай арганізацыі Таццяна Кашкан. — Наборы канцылярскіх прыналежнасцяў, партфелі — усяго было ўручана каля трыццаці такіх падарункаў. Адметна, што акцыю падтрымаў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Леанід Іванавіч Качына, які ад сябе таксама пера
Самое главное об африканской чуме свиней в интервью с заместителем главного ветврача района

Самое главное об африканской чуме свиней в интервью с заместителем главного ветврача района

Новости, Сельское хозяйство
Апошнім часам у сродках масавай інфармацыі ўсё часцей сустракаюцца матэрыялы пра распаўсюджанне такога небяспечнага захворвання свіней, як афрыканская чума. Што неабходна ведаць уладальнікам асабістых падсобных гаспадарак, каб не дапусціць заносу віруса гэтай хваробы на ўласныя падворкі? Аб гэтым гутарка карэспандэнта з намеснікам галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Т.С.Карэтка. — Таццяна Сяргееўна, наколькі небяспечнай з’яўляецца афрыканская чума свіней для ўладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак? — Афрыканская чума свіней — вірусная хвароба свойскіх і дзікіх свіней, якая характарызуецца высокай лятальнасцю, блізкай да 100 працэнтаў. Крыніцай узбуджальніка хваробы з’яўляюцца хворыя і перахварэлыя дзікія і свойскія свінні, а таксама аргасавыя кляшчы. Фактарамі перадачы ўзбуджальніка
Будет ли третий отличник в семье Волосевичей? Первоклассник Игнат настроен решительно!

Будет ли третий отличник в семье Волосевичей? Первоклассник Игнат настроен решительно!

Актуально
«Калі настаўніца скажа, што я кепска пішу, я адкажу ёй, што буду доктарам», — так псіхалагічна рыхтуецца да першага ў сваім жыцці навучальнага года першакласнік СШ №3 Ігнат Валасевіч. Нарэшце ён дачакаўся таго дня, калі разам з іншымі членамі сям’і сеў раніцай у татаву машыну і паехаў на школьную лінейку ўжо не як госць, а як ганаровы яе ўдзельнік. Строгі касцюм, белая кашуля і, вядома ж, гальштук — усё для таго, каб першага верасня выглядаць асабліва ўрачыста, паважна: гэта ж сапраўднае свята ведаў! Яно, няма сумненняў, і сёлета выклікала прыемныя хваляванні ў вучняў, іх бацькоў і, безумоўна ж, настаўнікаў. Ісці ў першы клас Ігнат не баіцца: ён ужо добра ведае, што такое школа, па аповедах старэйшай сястры Аляксандры і брата Арсенія, якія таксама вучацца ў СШ №3. Першакласнік не сумнявае
Рэцэпты на Біс: запечаны рулет з лаваша

Рэцэпты на Біс: запечаны рулет з лаваша

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад гандлёвага прадстаўніка ТАА "Вітрум" Карыны Мельнік. -- Прачытала цікавы рэцэпт з лаваша і вырашыла падзяліцца сваім. ІНГРЭДЫЕНТЫ: тонкі лаваш, перац, памідоры, агуркі (свежыя і марынаваныя), зеляніна, курыныя грудкі, вяндліна, каўбасны сыр, маянэз, яйка. ПРЫГАТАВАННЕ: Вельмі смачна і хутка! Начынка можа быць любая. Прапаную вам такі варыянт: агародніна (перац, памідоры, агуркі), зеляніна, марынаваныя агуркі, адварныя курыныя грудкі, вяндліна, каўбасны сыр і маянэз. Усё дробна парэзаць, змяшаць з маянэзам, выкласці на лаваш і згарнуць рулетам. Рулеты змазаць яйкам і выпякаць у духоўцы 20-25 мінут пры тэмпературы 170 градусаў. Смачна есці!
Коллектив зеленхоза из Пружан стал абсолютным победителем областного конкурса

Коллектив зеленхоза из Пружан стал абсолютным победителем областного конкурса

Актуально, Культура
Каторы год запар калектыў Пружанскага КУВП «Камунальнік» становіцца пераможцам абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства сярод работнікаў зялёнай гаспадаркі. І сёлетні не стаў выключэннем. Конкурс «Кветкавая фантазія» ладзіцца не першы год. Звычайна месцам яго правядзення становіцца горад, які рыхтуецца прымаць абласныя Дажынкі. Сёлета канкурсантаў прымала Высокае, дзе сабраліся калектывы зелянгасаў 19 прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ Брэстчыны. Тэму задаў Год малой радзімы: менавіта ён стаў лейтматывам кветкавых кампазіцый, якія стваралі ўдзельнікі. Да слова, рыхтавацца да ўвасаблення сваіх ідэй работнікі зялёнай гаспадаркі пачынаюць яшчэ ранняй вясной: высаджваюць расаду, робяць дэкаратыўныя нарыхтоўкі. «Мы сваю работу назвалі «Дзяцінства. Стадыён. Гульня!», — расказвае майстар участка з
13 игра сезона. ФИНАЛ. «Лень Тюленя» не поленились!

13 игра сезона. ФИНАЛ. «Лень Тюленя» не поленились!

Молодёжный клуб
Вот и завершился этот довольно долгий, но уж очень увлекательный сезон. Как минимум 6 команд до последней игры сохраняли шансы на попадание в призовую тройку. И тринадцатая игра для одних стала счастливой, а для других не очень. «Лень Тюленя» спокойно и хладнокровно провели всю игру. Без спадов, в хорошем темпе, сберегая эмоции на концовку вечера, где и выплеснули этот ураган, который копился на протяжении всей игры. Фактически ключевым стал 6 тур, в котором команда смогла не только отыграть небольшое отставание, но и создать приличный отрыв от соперников. Как итог - первое место в игре и в сезоне! «Лесная братва» провела прекрасный сезон и имела отличную возможность отвоевать титул у «Тюленей». Для этого необходимо было всего лишь занять место сразу следом за соперником. Однако, в э
Наш опрос: где купить лучшие школьные наряды и как сэкономить?

Наш опрос: где купить лучшие школьные наряды и как сэкономить?

Молодёжный клуб
Заканчваюцца летнія канікулы, наперадзе — школа. І зноў на лінейку 1 верасня ўсе вучні апрануцца «з іголачкі», а школьныя заплечнікі напоўняцца новымі і прыгожымі школьнымі прыналежнасцямі. Аднак сабраць дзіця ў школу з кожным годам становіцца ўсё складаней. Дзе сёння купіць лепшае школьнае ўбранне і як зэканоміць? Пра гэта журналісты «раёнкі» даведаліся на вуліцах горада. Інэса: — Мы імкнёмся закупляцца ў магазінах Брэста. Звычайна едзем за якім-небудзь буйным таварам, а заадно набываем усё неабходнае да школы. Там і выбар большы, і кошты прымальныя. У Пружанах з гэтай мэтай прыйшлося б абысці ўсе гандлёвыя кропкі, і не факт, што нешта падабралі б. Многія знаёмыя ездзяць ва Украіну. Так, там усе тавары значна таннейшыя, аднак якасць іх жадае быць лепшай. Надзея: — Я аддаю перавагу
На районном этапе «Властелина села» победила семья Ярошуков из Сухополя

На районном этапе «Властелина села» победила семья Ярошуков из Сухополя

Актуально, Год малой Радзімы
Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект «Уладар сяла», аднымі з арганізатараў якога традыцыйна выступаюць ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, ладзіцца ўжо не першы год. Такім чынам ініцыятары конкурсу прыкладаюць намаганні, каб замацаваць маладыя сем’і на сяле, падтрымаць іх і, вядома, разнастаіць нялёгкія працоўныя будні тых, хто штодзень жыве справамі аграрнымі.Адкрыў мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец. Конкурс «Уладар сяла», які праводзіцца ўжо больш за дзесяць гадоў, кожны раз не падобны на папярэдні. Адметна, што ўдзельнікі ад Пружаншчыны, якія славяць сельскую працу, цэняць сямейныя каштоўнасці, здаровы лад жыцця, апошнія гады ўваходзяць у лік лепшых «Уладароў сяла» Брэстчыны, прадстаўляюць рэгіён на рэспублік
НЕядовитое увлечение, или Почему линовцы к новым соседям в гости не приходят

НЕядовитое увлечение, или Почему линовцы к новым соседям в гости не приходят

Актуально, Профессия
Прызнаюся шчыра: за 17 гадоў работы ў “раёнцы” мне яшчэ ніколі не было так страшна ехаць на рэдакцыйнае заданне. Для мяне гэтая гісторыя пачалася з тэлефанавання жыхаркі Лінова, якая сцвярджала, што ў аграгарадку ў непасрэднай блізкасці да школы жывуць заводчыкі змей, якія не сочаць за сваімі гадаванцамі. Як высветлілася, на самай справе, прыкладна два тыдні таму работнікі РАНС выязджалі ў вёску, каб злавіць зялёнага полаза. Падзея ўзрушыла вяскоўцаў і падзяліла на два лагеры: большага — тых, хто катэгарычна супраць такога суседства, і значна меншага—тых, каму ўсё роўна. Цікава, што да гэтага “ўцёку” ліноўцы і сям’я Васіленкаў жылі ў згодзе: першыя нічога не ведалі пра незвычайнае хобі, другія мірна займаліся любімай справай яшчэ з восені мінулага года. Пра парушаны мір выдатна ведаюць
Больше двух десятков уголовных дел возбуждено на жителя Гродненской области. Молодой человек обманывал и пружанцев

Больше двух десятков уголовных дел возбуждено на жителя Гродненской области. Молодой человек обманывал и пружанцев

Происшествия
Як паведаміла начальнік РАСК Н.У.Гурская, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 5 крымінальных спраў. Больш за два дзясяткі крымінальных спраў ужо ўзбуджана супрацоўнікамі РАСК у дачыненні да 25-гадовага жыхара суседняй Гродзеншчыны. Ахвярамі махлярскіх дзеянняў вёрткага маладога чалавека сталі больш за два дзясяткі жыхароў Пружаншчыны, на якіх ён падманным шляхам афармляў у магазінах растэрміноўку на дарагія тэхніку і іншыя рэчы. Але разлічвацца па дагаворных абавязках ён нават і не збіраўся. З улікам такой колькасці пацярпелых у дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па арт.209 (ч.3), згодна з якой максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Да слова, раней малады чалавек быў неаднаразова
Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» пройдзе праз Ружаны

Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» пройдзе праз Ружаны

Афиша
31 жніўня 2018 г. праз г.п. Ружаны пройдзе маршрут XXV-й навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства. У праграме: урачыстая сустрэча экспедыцыі каля Ружанскага палацавага комплекса роду Сапегаў, Хрэсны ход да Свята-Петра-Паўлаўскай царквы, малебен, высаджванне Саду Малітвы, сустрэчы ў цэнтры культуры і вольнага часу, гарпасялковай бібліятэцы, плошчы каля царквы. У экспедыцыі прымаюць удзел вядомыя дзеячы беларускай культуры і навукі, журналісты, святары і інш. Пачатак у 15.50. Запрашаюцца усе жадаючыя.
Открыты сезоны сбора клюквы и охоты на лося и оленя

Открыты сезоны сбора клюквы и охоты на лося и оленя

Новости
24 жніўня на Брэстчыне пачаўся сезон збору журавін. Збіраць ягаду можна толькі дазволенымі спосабамі: разнастайныя механічныя прыстасаванні выкарыстоўваць забараняецца. Акрамя таго, колькасць непаспелых ягад у сабранай масе не павінна складаць больш за пяць працэнтаў. За парушэнне правілаў нарыхтоўкі дзікарослых ягад прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: штраф для фізічнай асобы — да 20 базавых велічынь, для індывідуальнага прадпрымальніка — да 100. Да слова, брусніцы ў нашым рэгіёне сёлета дазволена было збіраць з 8 жніўня. Варта адзначыць, у папярэднія гады гэты тэрмін пачынаўся пазней. З 20 жніўня дазволена паляванне на дарослых самцоў лася, аленяў высакароднага і плямістага, лань. Селекцыйныя жывёлы гэтых відаў можна браць пад прыцэл любога полу і ўзросту. Дазволеныя спосаб
Как прожить 70 лет вместе и ни разу не поссориться? Ответ знают Лидия Семеновна и Михаил Васильевич из Сосновки

Как прожить 70 лет вместе и ни разу не поссориться? Ответ знают Лидия Семеновна и Михаил Васильевич из Сосновки

Культура
70 гадоў таму Лідзія Сямёнаўна і Міхаіл Васільевіч Цынгелі з вёскі Сасноўка стварылі сям’ю. І на працягу ўсяго сямейнага жыцця, як удакладняюць самі, нават не пасварыліся па-сапраўднаму. Можа, гэта таму, што пазнаёміліся яны ля царквы на вялікае свята — Вялікдзень, а можа, таму, што шчыра пакахалі і з першага дня ставіліся адзін да аднаго з павагай. На момант знаёмства Лідзія Сямёнаўна яшчэ заканчвала школу: атрыманне адукацыі перарвала вайна. А вось далей вучыцца яна не стала. Адразу пайшла на работу ў калгас, дзе шмат гадоў адпрацавала паляводам. Ды і каля хаты было чым заняцца: сям’я заўсёды трымала вялікую гаспадарку. Міхаіл Васільевіч школу скончыў яшчэ да вайны, а пасля паступіў у Аршанскі чыгуначны тэхнікум і ўсё жыццё адпрацаваў дзяжурным па станцыі. Абодва, дарэчы, з’яўляюцца вет