Вторник, 11 декабря 2018

День: 13.07.2018

Чем удивим «безвизовых» гостей?

Чем удивим «безвизовых» гостей?

Год малой Радзімы, Культура, Туризм
З 1 студзеня 2018 года ў г. Брэсце і чатырох раёнах Брэсцкай вобласці, у тым ліку Пружанскім, пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым для турыстаў з 77 краін свету. Адзіная пружанская турфірма ПТУП “Пружаны—Травел” па аб’ектыўных прычынах толькі нядаўна атрымала права на рэгістрацыю “бязвізавых” гасцей. Пра бліжэйшыя перспектывы “бязвіза” ў нашым рэгіёне мы і пагаварылі з яе галоўным аператарам Г.В.Казбяровіч. — Ганна Васільеўна, ведаем, што 31 мая вы атрымалі патрэбны сертыфікат – знак адпаведнасці вашага сэрвісу ўсім прынятым міжнародным стандартам, якія рэгламентуюць якасць турпаслуг. Патлумачце, калі ласка, якім чынам праходзіць сама працэдура рэгістрацыі турыста? — Па-першае, турыст выходзіць на сайт bezvizbrest.by, дзе ёсць усе нашы даныя і спіс прапаноўваемых намі паслуг. Далей ён дасы
Еще две жительницы района удостоены ордена Матери

Еще две жительницы района удостоены ордена Матери

Новости
Указ аб узнагароджанні ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Адметна, што ўладальніцамі ордэна сталі дзве шматдзетныя маці з Пружанскага раёна. На гэты раз узнагароду за сапраўдны подзвіг жанчыны атрымалі нашы зямлячкі Святлана Паўлаўна Кавальчук, жывёлавод ААТ «Шані-аграпрадукт», і Таццяна Іванаўна Макарэвіч, работніца ДУА «Ружанская сярэдняя школа». Увогуле ж ордэнам Маці былі ўзнагароджаны 64 жыхаркі Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей — работніцы сфер АПК, сацыяльнага абслугоўвання і адукацыі, аховы здароўя, культуры, вытворчай сферы і гандлю, хатнія гаспадыні. Вольга Басак.
В чем преимущества гимназии и как стать гимназистом. Александр Момлик ответил на актуальные вопросы

В чем преимущества гимназии и как стать гимназистом. Александр Момлик ответил на актуальные вопросы

Профессия
Як вядома, надыходзячы 2018/19 навучальны год прынясе пэўную колькасць новаўвядзенняў у адукацыйную сістэму, якія закрануць, у першую чаргу, гімназію. Пра тое, што чакае вучняў адной з лепшых адукацыйных устаноў раёна, мы пагаварылі з яе дырэктарам А.К.Момлікам. — Аляксандр Канстанцінавіч, давайце дапаможам зарыентавацца бацькам, якія на сённяшні дзень яшчэ не аддалі сваю перавагу пэўнай установе адукацыі. Раскажыце, калі ласка, пра новыя правілы паступлення ў першы клас гімназіі. — Прыём дакументаў вядзецца ў наступным парадку. У першую чаргу, мы прымаем тых дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне гімназіі. Азнаёміцца са спісам вуліц і завулкаў, якія адносяцца да яго, можна на сайце гімназіі. Іншыя дзеці будуць залічаны па астаткавым прынцыпе, гэта значыць, запаўняючы тыя свабодныя месцы,
Юный астроном Дарья Меркулова в гороскопы не верит и планирует связать жизнь с космологией

Юный астроном Дарья Меркулова в гороскопы не верит и планирует связать жизнь с космологией

Молодёжный клуб
Яна ўсур’ёз захапляецца астраноміяй, любіць зорнае неба і ўжо сёння гатовая ступіць на борт ракеты-носьбіта, каб паляцець да зорак. — Меў рацыю Кант, калі казаў, што толькі дзве рэчы напаўняюць душу ўсё больш глыбокай павагай, чым часцей мы разважаем аб іх, — гэта маральны закон ува мне і зорнае неба над галавой. Усё ў гэтым свеце цьмянее перад веліччу зорнага неба. Выпадкова падобная прыгажосць з’явіцца не магла, — з глыбокай філасофскай рэплікі пачынае нашу гутарку “зорная” выпускніца Шарашоўскай СШ, без пяці хвілін студэнтка прэстыжнага ўніверсітэта Дар’я Мяркулава. Гэтая загадкавая дзяўчына яшчэ ў раннім дзяцінстве палюбіла “Маленькага прынца” Экзюперы, але сур’ёзнае захапленне зоркамі ў яе з’явілася каля пяці гадоў таму з банальнага начнога прагляду рамантычнай кінастужкі. Сцэна, дз
Молодой механик Артем Кудравец: «Уезжать из деревни не планирую»

Молодой механик Артем Кудравец: «Уезжать из деревни не планирую»

Профессия
Арцём Кудравец працуе тэхнікам-механікам у філіяле РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга Зеляневічы» ўсяго толькі тры гады. Прыйшоў сюды адразу пасля заканчэння Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Да свайго прафесійнага выбару Арцём ішоў свядома і цяпер ніколькі не шкадуе аб гэтым. Але, напэўна, інакш і не магло быць па той прычыне, што і бацька працуе ў гаспадарцы механізатарам. — Любоў да тэхнікі ў мяне з дзяцінства, — гаворыць малады чалавек. — Праехацца на трактары разам з бацькам было вялікім шчасцем для мяне. Арцём жыве ў Зеляневічах разам з бацькамі. Падабаецца юнаку прырода родных мясцін, і з’язджаць адсюль у пошуках чагосьці іншага ён не збіраецца. Да таго ж у філіяле РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга Зеляневічы» створаны выдатныя ўмовы для работы механізатараў і спецыялістаў інжынер
Четыре медали привезли с республиканского первенства пружанские легкоатлетки

Четыре медали привезли с республиканского первенства пружанские легкоатлетки

Спорт
З узнагародамі з рэспубліканскага першынства па лёгкай атлетыцы, якое праводзілася напрыканцы чэрвеня ў Віцебску сярод дзяўчат і юнакоў 2003-2004 гадоў нараджэння, вярнуліся спартсмены Пружанскага раёна. Адразу два залатыя медалі прывезла Надзея Засім: дзяўчына першай прыбегла на дыстанцыях 1500 і 800 метраў. Анастасія Жукоўская, якая выступала ў спартыўнай хадзьбе (3000 метраў), прыйшла на фініш другой. Трэці вынік паказала Юлія Барылка: спартсменка выступала ў скачках з шастом. Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).
Зерно пошло! Фоторепортаж с уборочной ОАО «Агро-Колядичи»

Зерно пошло! Фоторепортаж с уборочной ОАО «Агро-Колядичи»

Актуально, Профессия
Сёлетняе жніво мае свае адметныя рысы. Працяглая засуха, якая панавала ў нашай мясцовасці на працягу двух месяцаў, істотна паўплывала на ўраджайнасць збожжавых культур. І тым не менш, вырашчанае неабходна ўбраць у сціслыя тэрміны і без страт. У ААТ «Агра-Калядзічы» падрыхтоўка да жніва пачалася задоўга да яго пачатку. На лінейку гатоўнасці было пастаўлена 12 збожжаўборачных камбайнаў, падрыхтаваны да прыёму збожжа зернеачышчальна-сушыльныя комплексы, створаны неабходны запас гаруча-змазачных матэрыялаў. Першай культурай, якая была ўбрана сёлета ў гаспадарцы, стаў азімы рапс. Намалочана 1149 тон алейнага насення пры ўраджайнасці 28,7 цэнтнера з гектара. Вядома, што ўраджайнасць магла б быць значна большай, калі б не засушлівае надвор’е. Дарэчы, у таварыстве на плошчы 70 гектараў пасеяны
Сколько не хватает для полного счастья? Мы поинтересовались у жителей города, что для них значат деньги

Сколько не хватает для полного счастья? Мы поинтересовались у жителей города, что для них значат деньги

Новости
Што такое грошы і колькі іх трэба для паўнавартаснага жыцця? Шуры Балаганаву, таму самаму з “Залатога цяляці”, для поўнага шчасця не хапала, калі не памыляюся, крыху больш за шэсць тысяч рублёў... А як ставяцца да грошай пружанцы, і ці любяць яны звон манет у сваім кашальку? Пра гэта мы пацікавіліся ў жыхароў і гасцей горада. Крысціна: — Я абсалютна абыякавая да грошай, але чамусьці адчуваю сябе больш упэўнена, калі гэтая “самая распаўсюджаная друкаваная прадукцыя” ёсць у мяне ў кішэні. Дарослыя часта кажуць, што не ў грошах шчасце. Можа, і так. Аднак у жыцці іх патрабуецца вельмі шмат: каб забяспечыць сваю сям’ю, прахарчавацца, аплаціць рахункі, паслугі. У нейкай ступені грошы – гэта першы сродак для вырашэння бягучых праблем. Так што, калі ў кагосьці іх занадта шмат, хай адправіць част
Рэцэпты на Біс: салата «Сланечнік»

Рэцэпты на Біс: салата «Сланечнік»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад прадаўца магазіна «Санар» Святланы Лаеўскай. ІНГРЭДЫЕНТЫ: курыная ножка — 1 шт., шампіньёны — 200 г, цыбуля — 1 шт., вялікі яблык — 1 шт., яйкі — 3 шт., сыр — 100 г, кансерваваная кукуруза — 1 банка, чыпсы — невялікі пачак, маянэз на смак. Курыцу адварыць і дробна нарэзаць. Грыбы нарэзаць і абсмажыць з цыбуляй. Яйкі адварыць і асобна пацерці бялкі і жаўткі. Выкладаць слаямі. кожны, акрамя верхняга, пакрываць маянэзам: курыца, грыбы, яечныя бялкі, цёрты яблык, цёрты сыр, яечныя жаўткі, кукуруза. Бакі салаты ўпрыгожваюцца чыпсамі і зелянінай. Смачна есці! Паважаныя чытачы! Калі ў вас ёсць рэцэпты прыгатавання арыгінальных і карысных для зда-роўя страў, тэлефануйце ў рэдакцыю па нумары 9-15-02.
Покажи, что ты читаешь, и получи сладкий приз!

Покажи, что ты читаешь, и получи сладкий приз!

Афиша, Молодёжный клуб
Друзья, предлагаем совместить приятное с полезным! Вместе с магазином "Карамелька" начинаем новый конкурс. На этот раз мы предлагаем вам добавлять снимки в альбом "Лето с книгой". Фотографируйтесь со своей любимой книгой или с книгой, которую сейчас читаете. Не забудьте поставить свою оценку произведению! Приветствуем оригинальность и креатив! Фото принимаются до 1 августа. Победителей выберем среди детей и среди взрослых!
Сразу три журналиста «Раённых будняў» получили награды областного профессионального соревнования

Сразу три журналиста «Раённых будняў» получили награды областного профессионального соревнования

Актуально, Профессия
Лепшыя журналісты вобласці прымалі заслужаныя ўзнагароды падчас падвядзення вынікаў штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў. Ушанаванне пераможцаў прайшло ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна. Прыемна, што каторы год запар у ліку пераможцаў аказваюцца і журналісты “Раённых будняў”. Не стала выключэннем і сёлетняя цырымонія ўшанавання. Пераможцамі ў намінацыі “Прамысловая вытворчасць і развіццё прадпрымальніцтва” прызнаны загадчык аддзела рэкламы і маркетынгу Алег Сідарэнка, а ў намінацыі “Лепшае фота” — фотакарэспандэнт Сяргей Талашкевіч. Асобна ад абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў адзначаны загадчык аддзела эканомікі сельскай гаспадаркі Мікола Архуцік. А