Среда, 21 ноября 2018

День: 07.07.2018

Песни, танцы, стихи и… спортивные соревнования. В Пружанах отпраздновали День Независимости

Песни, танцы, стихи и… спортивные соревнования. В Пружанах отпраздновали День Независимости

Актуально, Новости
3 ліпеня ўся краіна дружна святкавала Дзень Незалежнасці. Далучыліся да гэтага свята і нашы Пружаны. Як заўсёды, праграма мерапрыемстваў абяцала быць насычанай. І хоць халоднае надвор’е з няспынным дажджом унесла ў святкаванне свае карэктывы, але не стала перашкодай для ўшанавання памяці тых, хто змагаўся за нашу незалежнасць. Памятныя вянкі і кветкі ад кіраўніцтва раёна і працоўных калектываў, ускладзеныя каля помнікаў і абеліскаў горада, сведчылі аб тым, што мы памятаем, мы святкуем...  Трэба аддаць належнае арганізатарам свята і асноўным яго ўдзельнікам: нягледзячы на тое, што на ўсіх выдзеленых пляцоўках гледачоў было няшмат, адпрацавалі ўсе шчыра і сумленна. Гулялі, спявалі, танцавалі і спаборнічалі ў розных конкурсах ад душы, нягледзячы на неласкавае надвор‘е. Перамагаць... за
Рэцэпты на Біс: пірог «Каралеўскі ласунак»

Рэцэпты на Біс: пірог «Каралеўскі ласунак»

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад тэхработніка аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а па сумяшчальніцтве мамы 5 дзяцей Лідзіі Іванаўны Ахрымук.  Для цеста вам спатрэбіцца: —200 г смятаны, —100 г сметанковага масла, —400 г мукі, —2 жаўткі, —1 ч.л. разрыхляльніка, —0,5 шклянкі цукру, —дробка солі. Для начынкі: —3 вялікія яблыкі, —2 бялкі, —3/4 шклянкі цукру, —1 лімон. ПРЫГАТАВАННЕ З пералічаных інгрэдыентаў замясіць цеста, раскатаць і выкласці ў форму, сфарміраваўшы борцікі, апырскаць сокам лімона. На цеста пакласці яблыкі, парэзаныя тонкімі долькамі, зверху нацерці цэдру лімона і заліць бялком, узбітым з цукрам. Выпякаць у духоўцы 30 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў. Смачна есці!
Ягодки, грибочки и волшебные цветочки… Снят запрет на посещение лесов!

Ягодки, грибочки и волшебные цветочки… Снят запрет на посещение лесов!

Актуально, Новости
Дажджы, якія прайшлі апошнім часам, знізілі ўзровень пажарнай небяспекі ў лясах раёна. Таму рашэнне райвыканкама, якое было прынята 10 мая 2018 года з нагоды забароны наведвання лясоў, страціла сваю сілу. Цяпер можна, пачынаючы з 8 ліпеня, адпраўляцца ў лес збіраць ягады і грыбы і нават арганізоўваць свой адпачынак на прыродзе.