Понедельник, 15 октября 2018

Месяц: июля 2018

Маргарита Русак из Пружан стала Мисс SunDay-2018 и вскоре отправится в Швецию

Маргарита Русак из Пружан стала Мисс SunDay-2018 и вскоре отправится в Швецию

Молодёжный клуб
У Гродне прайшоў ІХ Міжнародны аўтафестываль SunDay-2018, падчас якога выбралі і Міс SunDay. А перамагла ў ім наша зямлячка — 20-гадовая Маргарыта Русак. Жаданне ўдзельнічаць у конкурсе выказала 230 прэтэндэнтак, у фінал выйшла толькі 6. У Гродне прайшоў ІХ Міжнародны аўтафестываль SunDay-2018, падчас якога выбралі і Міс SunDay. А перамагла ў ім наша зямлячка — 20-гадовая Маргарыта Русак. Жаданне ўдзельнічаць у конкурсе выказала 230 прэтэндэнтак, у фінал выйшла толькі 6. Як прызналася Маргарыта, у конкурсе прыгажосці яна брала ўдзел упершыню. А адважылася на гэта пасля наведвання мінулагодняга фестывалю: так ёй спадабалася атмасфера, якая панавала там. Ды і аўтамабільная тэматыка цікавіць дзяўчыну. Каб трапіць у лік прэтэндэнтак на карону, трэба было даслаць у аргкамітэт фестывалю свой фот
Что случилось с Мухавцем? Мы получили первые комментарии специалистов

Что случилось с Мухавцем? Мы получили первые комментарии специалистов

Актуально, Экология
З мінулай пятніцы рэдакцыйны тэлефон літаральна «распальваецца» ад званкоў чытачоў. Паводле слоў гараджаніна Леаніда Патапчука (ён першы, хто звярнуўся да журналіста), самыя прадпрымальныя гараджане сачкамі лавілі рыбу з каналаў Муха і Вец, у якіх вада раптоўна стала каламутнай. Жыхары прылягаючых да вадаёма вуліц скардзіліся яшчэ і на непрыемны пах, які ідзе ад вады. Тым часам, у сацыяльных сетках пачалі з’яўляцца відэа і фота пружанцаў, якія хваліліся сваім уловам. А некаторыя не сталі чакаць, калі праблема сама сабой вырашыцца, і звярнуліся ў прыродаахоўныя службы. Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю галоўнага спецыяліста раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Гаруса. — Вельмі моцны дождж, які прайшоў напярэдадні, прывёў да затаплення і падтапле
В Ружанах прошел праздник поселка «Белорусский Версаль»

В Ружанах прошел праздник поселка «Белорусский Версаль»

Актуально, Год малой Радзімы, Ружанские мотивы
Пасёлак з адценнем шляхетнасці Так трапна, на мой погляд, назвала Ружаны старшыня мясцовага сельвыканкама А.У.Манчык падчас «Беларускага Версаля» — свята пасёлка, якое тут, на падворку палацавага комплексу роду Сапегаў, адзначылі ў мінулую нядзелю. Гісторыя пасёлка, без перабольшання, багатая, адметная. Але не толькі яна сёння з’яўляецца каштоўнасцю пасёлка, насельніцтва якога, да слова, складае каля трох тысяч чалавек. «Поспех сённяшніх Ружан — гэта поспех людзей, якія жывуць на гэтай зямлі», — упэўненасць у гэтым выказаў госць свята старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. За апошнія некалькі гадоў значных вынікаў на раённым і абласным узроўнях дасягнулі мясцовыя футбалісты, якіх згуртаваў аматар гэтай гульні Юрый Манцэвіч. Энтузіяст, які прывёў сёлета ружанскую каманду д
За шаг от беды, или Почему беспечность взрослых приводит к трагедиям

За шаг от беды, или Почему беспечность взрослых приводит к трагедиям

Здоровье, Происшествия
Нядзеля 22 ліпеня выдалася надзвычай спякотнай, і на пляжы гарадскога возера, як успамінае матрос-выратавальнік С.А.Казлоўскі, яблыку не было дзе ўпасці. Адзінаццацігадовая Аліна (імя зменена — ад рэд.) са сваёй цёткай таксама выбралася пакупацца і прыхапіла з сабой мячык. Падчас гульняў у вадзе непаслухмяны мяч раптоўна адскочыў туды, дзе было ўжо глыбока, і дзяўчынка вырашыла самастойна дастаць цацку. Цётка была занятая нечым сваім, страціўшы кантроль за дзіцём... Відавочцы, якія ў той момант таксама адпачывалі на возеры, — і Ірына Краўчук, выхавальніца Ліноўскага дзіцячага садка, і Сяргей Нічыпаровіч, жыхар горада, — расказалі, што за дзіцячым гоманам не было чуваць крыкаў аб дапамозе. Але нешта ўвагу гэтых дарослых людзей усё-такі прыцягнула. І яны заўважылі, як дзяўчынка раз-пораз ха
Не просто семейный экипаж, а многодетные родители!

Не просто семейный экипаж, а многодетные родители!

Актуально, Профессия
У ААТ «Жураўлінае» на сёлетнім жніве задзейнічана 15 камбайнавых экіпажаў. Сярод іх — пяць сямейных. Звычайна разам працуюць бацька і сын або браты, значна радзей — муж і жонка. Андрэй Эмільевіч і Алена Вячаславаўна Фрыцлеры разам на жніве шчыруюць ужо чацвёрты сезон. У Беларусь сям’я пераехала з Казахстана ў 2000 годзе. Спачатку муж і жонка працавалі ў адной з гаспадарак Ваўкавыскага раёна, а з 2002 года месцам пастаяннага жыхарства выбралі Клепачы. Андрэй Эмільевіч цяпер працуе ў гаспадарцы механізатарам, а Алена Вячаславаўна — аператарам машыннага даення на МТК «Клепачы». У гарачы час жніва сям’я Фрыцлераў, у якой выхоўваецца пяць дзяцей, працуе на ўборцы збожжавых. У мінулым годзе на камбайне «КЗС-1218» яны намалацілі каля тысячы тон збожжа. — У бягучым годзе пачыналі ўборачную на
Рэцэпты на Біс: кабачковы торт

Рэцэпты на Біс: кабачковы торт

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад спецыяліста па ўліку СТАА «Данон Пружаны» Наталлі Кулаковай. ІНГРЭДЫЕНТЫ маладыя кабачкі — 2 шт. (агульная вага — каля 1 кг), яйкі — 4 шт., мука — 1 шклянка, маянэз — 1/2 шклянкі, памідоры — 4 шт., часнок — 2-3 зубчыкі, некалькі пёраў зялёнай цыбулі, соль і перац. ПРЫГАТАВАННЕ Кабачкі нацерці на буйной тарцы, затым злёгку адціснуць іх, каб выдаліць лішнюю вадкасць. Дадаць яйкі, муку, пасаліць і паперчыць. Усё змяшаць, каб атрымалася цеста, як на аладкі. Патэльню злёгку змазаць алеем і выпякаць у ёй бліны. Цеста пры гэтым трэба проста размазаць лыжкай па патэльні, каб блінцы не былі занадта тоўстымі. Іх павінна атрымацца каля пяці штук (+/- 1, у залежнасці ад памеру вашай патэльні). Блінцы абсмажыць з двух бакоў, а пасля астудзіць. У маянэз дадаць прапушчаны праз пр
Полюбить Грузию. Раз и навсегда

Полюбить Грузию. Раз и навсегда

Культура, Туризм
Усё, што вы прачытаеце пра Грузію, — праўда. Прыкладна так пачынаўся артыкул, які трапіў мне на вочы, калі дамова на паездку ўжо была заключана з тураператарам. Пасля амаль двухтыднёвага адпачынку ў гэтай краіне свой артыкул я пачынаю тымі ж словамі: усё, што вы прачытаеце пра Грузію, — праўда. Цікава, але ў велізарнай колькасці інфармацыі ў інтэрнэце я ні разу не трапіла на адмоўны водгук. Больш за тое, аповеды пра гасціннасць грузінаў здаваліся фантастычнымі, а прыгажосць фотаздымкаў відавочна пацьмянела перад рэальнасцю. Але адразу хачу папярэдзіць: калі для вас лепшы марскі адпачынак – 10 дзён ляжаць на пляжы, то не марнуйце сілы. Грузія – краіна, якую трэба пабачыць, таму будзьце гатовы да штодзённых экскурсій. Як дабрацца? Тут ёсць тры варыянты: калі вам дазваляюць грошы, зраз
Как не стать «верблюдом»? Рассказываем про серую схему перегона авто в Украину

Как не стать «верблюдом»? Рассказываем про серую схему перегона авто в Украину

Происшествия
Для жыхароў пустынных рэгіёнаў планеты вярблюд — адзіны сродак, з дапамогай якога можна пераадольваць многія кіламетры па пяску. Але ж бедуіны ставяцца да гэтай жывёліны далёка не так, як беларускія сяляне некалі да каня, якога ледзь не членам сваёй сям’і лічылі. Страта каня нашым чалавекам успрымалася надзвычай балюча, чаго не скажаш пра бедуіна: у складаныя моманты вярблюд з «транспарту» без жалю пераўтвараўся ў «мясныя кансервы». Напэўна, таму нядаўна ў крымінальным жаргоне з’явілася новае азначэнне тых асоб, якіх можна і трэба падмануць, каб разжыцца самому. Такіх ахвяр зараз называюць «вярблюдамі». У чым жа сэнс новай махлярскай схемы? Гісторыя гэта пачалася з паведамлення ў адной папулярнай сетцы. Нейкі Дзіма з Пружан прапанаваў лёгкі заробак, для атрымання якога ніякіх намаганняў п
Возможная причина пожара в Котылах — поджог

Возможная причина пожара в Котылах — поджог

Происшествия
Утром 26 июля на центр оперативного управления Пружанского районного отдела по чрезвычайным ситуациям поступил звонок от жителя деревни Котылы Щерчовского сельисполкома, который сообщил, что из окон одного из нежилых домов идет дым. Прибывшее отделение пожарной аварийно-спасательной части №2 г.п. Шерешево установило, что из-под кровли идет дым, открытого горения нет. Спасателями, при помощи лома, была открыта входная дверь, и за считанные минуты возгорание было ликвидировано. В результате пожара повреждены пол и имущество внутри комнаты. Хозяйка домовладения проживает в г.Бресте, и данный дом использует как дачу. Причина пожара устанавливается. Рассматриваемая версия – поджог. Илья Шишов, курсант УГЗ МЧС Республики Беларусь.
К 165-летию пожарной службы репортаж с пожарного аварийно-спасательного поста в г.п. Шерешево

К 165-летию пожарной службы репортаж с пожарного аварийно-спасательного поста в г.п. Шерешево

Актуально
Летась пажарны аварыйна-выратавальны пост у г.п.Шарашэва быў рэарганізаваны ў часць. Такое ўзбуйненне было выклікана аптымізацыяй колькасці пастоў на тэрыторыі раёна. У выніку зона адказнасці шарашэўскіх пажарных істотна павялічылася. Як расказвае начальнік часці №2 С.М.Дзеранчук, самай далёкай кропкай іх адказнасці на поўдні з’яўляецца хутар Вежнае, на поўначы — вёска Янаўшчызна. Гэта адна з частак раёна, якая найбольш пакрыта лесам, што, як і параўнальна вялікія адлегласці паміж населенымі пунктамі, накладае свае асаблівасці на службу шарашэўскіх пажарных. У дзень, калі мы наведалі часць, значная частка дзяжурнай змены раз’ехалася па сваіх месцах нясення службы: адны ахоўвалі тэхніку ў палях мясцовых гаспадарак, другія выехалі на дапамогу вяскоўцам у дэзынсекцыі гнёздаў небяспечных насяк
У Пружанского РОЧС молодое пополнение!

У Пружанского РОЧС молодое пополнение!

Молодёжный клуб
Яшчэ зусім нядаўна Уладзіслаў Казак і Раман Мядзведзька сядзелі за партамі ўніверсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Цяпер жа маладыя выратавальнікі, атрымаўшы накіраванні ў Пружанскі раён, заступаюць на сваю першую службу: абодва адправяцца ў часць №2 г.п.Шарашэва кіраваць дзяжурнымі зменамі. Магчымыя выпрабаванні хлопцаў не палохаюць, бо падчас вучобы яны атрымалі грунтоўныя тэарэтычныя і практычныя веды. Дзякуючы гэтаму юнакі выдатна знаёмыя са службай, а значыць, свае абавязкі будуць выконваць старанна і добрасумленна. А паралельна выратавальнікі плануюць узнімаць свой прафесійны ўзровень: адзін з іх ужо залічаны на вучобу ў магістратуру МНС, другі мае такія ж планы. Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).
В канун Дня пожарной службы рассказываем о «внештатных» работниках — женах пружанских спасателей

В канун Дня пожарной службы рассказываем о «внештатных» работниках — женах пружанских спасателей

Профессия
Як зазначаюць самі выратавальнікі, многае ў іх службе вызначае тая атмасфера, што пануе ў доме. Пры гэтым жонкі пажарных звычайна застаюцца ў цені, і нават калі выратавальнікі здзяйсняюць гераічныя подзвігі, ніхто не ўспамінае пра жанчын, якія таксама нясуць нялёгкую службу. Але толькі дома, чакаючы сваіх дарагіх з трывожнай работы, разам з імі падымаючыся ўначы, калі паступае чарговы выклік на ліквідацыю надзвычайнага здарэння. З нагоды юбілею пажарнай службы мы вырашылі даць слова тым, хто таксама знаходзіцца на пасту, толькі «па-за штатам». Выйсці замуж за выратавальніка Прызнацца, такой мары ў Алесі Куксы не было. З Сяргеем Клімовічам яны па жыцці ішлі рознымі сцежкамі: яна нарадзілася і вырасла ў Івацэвіцкім раёне, ён — на Іванаўшчыне. Алеся ў якасці будучай прафесіі выбрала наста
Пьяный пружанец ранил ножом двух молодых людей. Он задержан

Пьяный пружанец ранил ножом двух молодых людей. Он задержан

Происшествия
Ноччу 19 ліпеня ў бальніцу былі дастаўлены двое маладых гараджан з нажавымі раненнямі. Падчас высвятлення абставін стала вядома, што траўмы пацярпелым прычыніў жыхар горада, які ў стане алкагольнага ап’янення завязаў сварку і ў якасці аргумента выкарыстаў нож. Абвінавачваемы затрыманы і зараз знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
«Для вас — Пуговка, для нас — артистка и спортсменка». Журналисты «районки» посетили тренировку Кати Старшовой

«Для вас — Пуговка, для нас — артистка и спортсменка». Журналисты «районки» посетили тренировку Кати Старшовой

Актуально, Молодёжный клуб
Ні для кога ўжо не дзіва, што на пружанскім лёдзе летам трэніруюцца юныя хакеісты і фігурысты з іншых краін. Толькі сёлета трэніровачныя зборы прайшлі будучыя зоркі з Расіі, Эстоніі і Грэцыі. І калі ў асноўным гэтых маладых спартсменаў яшчэ чакае прызнанне, то артыстка тэатра на лёдзе “АЛЕКО” Кацярына Старшова добра вядома ўсім падлеткам і іх бацькам. Так-так, Пугаўка з серыяла “Бацькавы дочкі” ўжо другі раз прыязджае ў наш горад і менавіта ў гэтыя дні разам з калегамі адточвае майстэрства ў Лядовым палацы. У сапраўды шчыльным графіку Кацярына і мастацкі кіраўнік тэатра Вольга Кандрашова знайшлі час, каб сустрэцца з журналістамі “раёнкі” і адказаць на некалькі пытанняў. — Вольга Ільінічна, як даўно Вы аблюбавалі пружанскі лёд? — Ужо 6 ці 7 гадоў мы праводзім летнія трэніровачныя зборы
Умеете бегать? Помогите! #velcombegom

Умеете бегать? Помогите! #velcombegom

Здоровье, Спорт
У ліпені стартуе рэспубліканская акцыя “Бягучыя гарады” #velcombegom, накіраваная на дапамогу дзіцячым медыцынскім установам краіны. Па выніках праекта ў Брэсцкай вобласці будзе аказана дапамога абласному дзіцячаму цэнтру медыцынскай рэабілітацыі “Тамашоўка”. Канкрэтная сума, якая будзе пералічана кампаніяй velcom на рахунак дадзенага бенефіцыяра, будзе залежаць ад колькасці кіламетраў, якія прабягуць удзельнікі дабрачыннага забегу. У акцыі, якая будзе праводзіцца ў Брэсце 1 жніўня, могуць прыняць удзел і жыхары Пружаншчыны.