Вторник, 11 декабря 2018

День: 23.06.2018

Белые ромашки, яблочный пирог, книги и друзья… Виктору Николаевичу Ковриге — 70!

Белые ромашки, яблочный пирог, книги и друзья… Виктору Николаевичу Ковриге — 70!

Актуально, Год малой Радзімы, Новости, Профессия
Маленькая ўтульная альтанка, абвітая з усіх бакоў зялёнай вінаграднай лазой, духмяны пірог, з любоўю выпечаны гасціннай гаспадыняй, і жывы букет з белых рамонкаў на круглым стале, пакрытым такім жа бялюткім абрусам... Менавіта ў такой утульнай абстаноўцы адбылася наша сустрэча з паважаным у горадзе педагогам, былым дырэктарам сярэдняй школы № 5 Віктарам Мікалаевічам Каўрыгам, які заўтра будзе адзначаць 70-гадовы юбілей. Дзяцінства «пад грукат цягнікоў» Віктар Мікалаевіч нарадзіўся 24 чэрвеня 1948 года далёка адсюль, у в. Цялуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобл. Можна сказаць, усё дзяцінства прайшло каля чыгункі, на якой працаваў айчым. — Гэты цудоўны чалавек цалкам замяніў мне бацьку, — са слязамі на вачах успамінае мой суразмоўца. — Айчым ставіўся да мяне лепш, чым іншыя ставяцца да