Вторник, 11 декабря 2018

День: 21.06.2018

Волки, бродячие собаки и другие препятствия на пути «почтальона Печкина» из д. Лозовка

Волки, бродячие собаки и другие препятствия на пути «почтальона Печкина» из д. Лозовка

Год малой Радзімы, Профессия
– Эх, Лазоўка, ты, Лазоўка, Вёска мілая мая. Як ты смутна выглядаеш: І травою зарастаеш, і свой век ты аджываеш, даражэнькая… Вось з такой шчымлівай паэтычнай прадмовы пачаў нашу гутарку Аляксандр Данілавіч Шчэрба, самы пажылы жыхар в.Лазоўка, якую сёння і вёскай цяжка назваць: некалькі старых дамоў, і ў тых ледзь-ледзь цепліцца жыццё. І толькі самотны каменны ідал, які невядома з якіх часоў, не зварухнуўшыся, стаіць пры ўездзе ў вёску, быццам з гонарам заяўляе, што застанецца тут навечна…  Гутарка з гэтым паважаным чалавекам, які больш за 40 гадоў адпрацаваў сельскім паштальёнам у былым Старавольскім сельсавеце, пачалася з успамінаў. У свой час за выкананне ўсіх планавых заданняў і за распаўсюджванне друкаваных выданняў Аляксандр Данілавіч неаднаразова ўзнагароджваўся ганаровымі гр
Они идут в авангарде Шерешевской больницы и изучают микромир в пробирках

Они идут в авангарде Шерешевской больницы и изучают микромир в пробирках

Здоровье, Новости, Профессия
“Praemonitus, praemunitus: папярэджаны — значыць, узброены!” — як і належыць урачу, па-лацінску жартуе загадчыца Шарашоўскай гарадской бальніцы Ларыса Уладзіміраўна Малышкевіч і з задавальненнем знаёміць журналістаў са сваім “авангардам” — трыма фельчарамі-лабарантамі, якія з’яўляюцца незаменнымі памочнікамі ўрачоў у справе своечасовай дыягностыкі захворванняў. – Пачнём з Ніны Аляксееўны Місюлі, — расказвае загадчыца. — Яна працуе ў нас вельмі даўно: без малога 50 гадоў. У нашым калектыве яе вельмі паважаюць. Адказная, тактычная, заўсёды з усмешкай, нягледзячы на велізарную нагрузку, асабліва падчас эпідэмій і прафаглядаў. За дзень яна абслугоўвае дзясяткі чалавек. Ёй самой і хварэць няма калі! За ўсё смела бярэцца. Як толькі з’яўляецца магчымасць правесці новыя аналізы, яна абавязков
Новые имена Беларуси: Татьяна Леонидовна Линевич

Новые имена Беларуси: Татьяна Леонидовна Линевич

Профессия
Таццяна Леанідаўна Ліневіч — настаўніца пачатковых класаў Шарашоўскай СШ, першакласны спецыяліст, чалавек-ідэя і проста неардынарная творчая асоба. Літаральна з першых заняткаў яна вучыць дзяцей не толькі вырашаць матэматычныя задачкі, пісаць прыгожым почыркам і чытаць немудрагелістыя сказы. Пад яе чулым кіраўніцтвам маленькія дзеці вучацца тварыць прыгажосць з дапамогай акрылу, гіпсу, мелу, фаамірану і іншых “заморскіх” матэрыялаў.  – Дзякуючы Таццяне Леанідаўне, якая працуе ў школе 12 гадоў, у нашых дзяцей ніколі не ўзнікае пытання: дзе ўзяць падарункі на 8-е Сакавіка, Новы год, юбілеі і іншыя школьныя святы. Яна вядзе ў школе гурткі творчасці, арганізоўвае для ўсіх майстар-класы і вучыць нас усяму, чаму навучылася сама, — з задавальненнем расказвае пра настаўніцу з залатымі рукамі дырэ
Сказка, созданная  Верой Николаевной Крайней

Сказка, созданная Верой Николаевной Крайней

Год малой Радзімы, Новости, Ружанские мотивы
Само размяшчэнне сядзібы Веры Мікалаеўны Крайняй у цэнтры Калазубаў абавязвае гаспадыню падтрымліваць падворак ва ўзорным парадку: усё-такі заўсёды навідавоку. Але жанчына дбае не проста пра добраўпарадкаванне... Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што ідэя стварэння «міні-казкі» на падворку належала гаспадару, якога, на жаль, сёлета не стала. Мікалая Андрэевіча ведалі ў Калазубах і навакольных вёсках не проста як працавітага механіка-інжынера мясцовай гаспадаркі, але і як выдатнага гаспадара з залатымі рукамі, які ўмеў і сістэму ацяплення змайстраваць, і з падручных матэрыялаў стварыць арыгінальнае асвятленне ўчастка. Жаданне зрабіць свой падворак непадобным на іншыя з’явілася ў Крайніх каля пятнаццаці гадоў таму. — Аўтарам задум і галоўным іх увасабляльнікам заўсёды быў муж, — пры
Сезон праздников деревень открыли жители и уроженцы д. Березница

Сезон праздников деревень открыли жители и уроженцы д. Березница

Год малой Радзімы, Новости, Ружанские мотивы
Добрай нагодай для аднавяскоўцаў сабрацца ўсім разам, а для тых, хто пакінуў сваю малую радзіму, наведаць родны куточак з’яўляюцца святы вёсак, якія так трывала ўвайшлі ў жыццё сельскіх населеных пунктаў. Сёлета аднымі з першых сезон гэтых святаў адкрылі жыхары і ўраджэнцы Бярэзніцы.  Сёння ў Бярэзніцы засталося каля шасцідзесяці жыхароў. На першы погляд, яшчэ не так і мала. Але як кіпела тут жыццё яшчэ з дзясятак гадоў таму! Сёння гэта складана ўявіць, гледзячы на апусцелыя дамы з забітымі вокнамі. А яно тут не проста кіпела — бурліла: мяркуйце самі, магчымасць сустрэцца з аднавяскоўцамі знайшлі людзі, якія раз’ехаліся не толькі па Беларусі, але і па гарадах неабсяжнага былога Савецкага Саюза, — усяго больш за 250 чалавек! Значнасць святу надала прысутнасць мноства ганаровых гасцей, які
В ружанском музее открылась выставка работ именитых республиканских художников

В ружанском музее открылась выставка работ именитых республиканских художников

Культура, Ружанские мотивы
Восьмага чэрвеня ў музеі «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў» адкрылася мастацкая выстава «Ружанскі вянок». Ужо не першы год мастацкае аб’яднанне «Абуджэнне» прымае ўдзел у арганізацыі выстаў у Ружанах. Мастакі Андрэй Лычкоўскі (г. Узда), Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка (г. Мінск) — ініцыятары творчых праектаў у рэгіёнах краіны, якія вабяць творчых асоб багатым гістарычным мінулым і сучаснай рэчаіснасцю. Іх жаданне прыехаць і папрацаваць у Ружанах раздзялілі мастакі суполкі «Арт-Слонім»: Васіль Грыневіч, Казімір Кулеш, Аляксандр і Тамара Сцяцэнкі, а таксама мастак з Бярозы Анатоль Маразюк. Кожны з аўтараў работ, створаных для выставы, «уплёў» у «Ружанскі вянок» сваю арыгінальную задуму, каляровае суквецце, шчыры настрой. Мастакі знайшлі пра што расказаць на палатне жыхарам і 
В пружанском парке открыли памятную скамью в честь Антона Токаревского

В пружанском парке открыли памятную скамью в честь Антона Токаревского

Актуально, Культура, Новости, Палацык
Апошнім часам, здаецца, наш цудоўны пружанскі парк канчаткова вярнуў сабе былую славу галоўнага месца культурнага адпачынку жыхароў і гасцей горада. Вось і ў мінулую пятніцу пад шатамі векавых дрэў сабраліся тут гараджане ўсіх узростаў, каб на вечары керамікі ўшанаваць памяць нашага слаўнага земляка, народнага майстра, ганчара Антона Такарэўскага. Шыкоўная насычаная імпрэза пад агульнай назвай «Захаваная полымем» пачалася з урачыстага адкрыцця памятнай лавы ў гонар гэтага знакамітага майстра. Незвычайны арт-аб’ект размясціўся недалёка ад флігеля музея-сядзібы «Пружанскі палацык», дзе трыма месяцамі раней з’явілася ганчарная майстэрня, у якой прайшлі навучанне ўладальнікі аграсядзіб, дзеці, моладзь і беспрацоўныя жыхары раёна. Ганаровае права адкрыць лаву для агляду гледачам было дадз
Во Дворце культуры прошли торжества, посвященные Дню медика

Во Дворце культуры прошли торжества, посвященные Дню медика

Здоровье, Профессия
У нядзелю сваё прафесійнае свята адзначалі медыкі. Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды напярэдадні прайшло ў Палацы культуры.  Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, пераацаніць працу людзей, якія прысвяцілі сябе медыцыне, складана. Словы ўдзячнасці, бадай, за самую гуманную справу ён адрасаваў усім, хто стаіць на варце здароўя людзей, — ад урачоў да малодшага медперсаналу. «У медыцыне няма людзей з халодным сэрцам. Няхай яно заўсёды застаецца гарачым, каб клапаціцца як пра блізкіх людзей, так і пра нас, пацыентаў», — пажадаў людзям у белых халатах Руслан Васільевіч. Дзяржаве важна, як працуе медыцынская галіна: дабрабыт краіны знаходзіцца ў прамой залежнасці ад якасці работы людзей у белых халатах, падкрэсліў ён. Шмат цёплых слоў адрасаваў калегам і галоўны
Главный зоотехник Сергей Давыдик: «Хозяйство «Журавлиное» — моя судьба»

Главный зоотехник Сергей Давыдик: «Хозяйство «Журавлиное» — моя судьба»

Профессия
Апошнім часам шмат размоў ідзе пра замацаванне спецыялістаў аграрнай галіны на вёсцы. Нават называюцца ўмовы, якія неабходна стварыць для гэтага. На жаль, не ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах гэта атрымліваецца. У нашым раёне прыкладам можа служыць ААТ «Жураўлінае», дзе большасць спецыялістаў пасля абавязковай адпрацоўкі застаецца ў гаспадарцы.  Галоўны заатэхнік Сяргей Давыдзік нарадзіўся ў 1984 годзе ў Ваўкавыску. Трэба адзначыць, заняткі бацькоў не былі звязаны з сельскай гаспадаркай: маці працавала поварам у дзіцячым садку, а бацька — мулярам у адной з будаўнічых арганізацый горада. У сям’і Давыдзікаў выхоўвалася яшчэ і старэйшая сястра Сяргея, якая звязала свой жыццёвы шлях з медыцынай. А чаму ж Сяргей, гарадскі жыхар, аддаў перавагу вёсцы? Аказваецца, усё даволі проста... — Усё маё д
Актуальное интервью с главврачом Пружанской ЦРБ Виктором Дороневичем

Актуальное интервью с главврачом Пружанской ЦРБ Виктором Дороневичем

Актуально, Здоровье
Эфектыўнае функцыянаванне сістэмы аховы здароўя — адзін з асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. На Пружаншчыне ўдасканаленне медыцынскай дапамогі на асаблівым рахунку. Пашырэнне аб’ёму дыягнастычных даследаванняў, адкрыццё новых кабінетаў, мадэрнізацыя рабочага працэсу... Чым на працягу апошняга года жыла медыцынская галіна раёна, напярэдадні прафесійнага свята — у інтэрв’ю з галоўным урачом Пружанскай ЦРБ Віктарам Дараневічам. — Апошнім часам у раёне вядзецца насычаная работа па ўдасканаленні медгаліны. Чым канкрэтна калектыў можа пахваліцца? — Спярша хочацца адзначыць, што год, які мінуў з апошняга прафесійнага свята, быў азнаменаваны плённай працай. Па-першае, значна палепшана матэрыяльна-тэхнічная база. Толькі на абсталяванне выдаткавана больш за 550 тысяч ру