Четверг, 19 июля 2018

День: 17.06.2018

Врач-гигиенист Людмила Белицкая: «Требования к санитарной безопасности стали намного строже»

Врач-гигиенист Людмила Белицкая: «Требования к санитарной безопасности стали намного строже»

Актуально, Здоровье
Калі заходзіць гутарка пра медыкаў, то адразу ўспамінаюцца спецыялісты, якія лечаць людзей. Хаця, бясспрэчна, ёсць і такія ўрачэбныя прафесіі, прадстаўнікі якіх займаюцца папярэджаннем захворванняў. І менавіта такой рабоце ўрач-гігіеніст цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Л.Л.Бяліцкая прысвяціла 35 гадоў свайго жыцця. Прычым у яе працоўнай кніжцы ў графе «месца работы» запісана толькі адна ўстанова, у Пружанах. Як успамінае Людміла Леанардаўна, хаця гэта быў яе свядомы выбар, спачатку марыла аб іншай прафесіі, калі заканчвала школу ў г.Ляхавічы: — Адразу спрабавала паступаць у Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут на лячэбную справу, але не хапіла паўбала. Таму на наступны год аддала дакументы туды ж, але ўжо на медыка-прафілактычны факультэт і пасля паспяховай здачы іспытаў стала студэн