Вторник, 14 августа 2018

День: 11.06.2018

Вода, которую мы пьем. Журналисты побывали на городском водозаборе и станции обезжелезивания

Вода, которую мы пьем. Журналисты побывали на городском водозаборе и станции обезжелезивания

Актуально, Здоровье
У чарговы раз адкрыўшы паштовую скрынку, дастаю адтуль перыёдыку і, як зараз заведзена, стос рэкламных буклетаў. Прызнаюся, што звяртаю ўвагу на тое, што ў іх напісана, вельмі рэдка. Але ж на гэты раз адзін рэкламны лісток зацікавіў мяне. «Паважаныя жыхары горада! Неабходна самастойна клапаціцца аб сваім здароўі і сачыць за якасцю вады ў водаправодзе. Асабліва зараз, у летнюю спёку, калі павялічваецца попыт на ваду і камунальныя службы не паспяваюць ачышчаць гэту каштоўную вадкасць у неабходным для вашага горада аб’ёме. У выніку рэзка зніжаецца якасць вады, якая становіцца літаральна небяспечнай для людзей. Наша кампанія настойліва рэкамендуе паклапаціцца пра сябе і сваіх блізкіх, устанавіўшы надзейныя фільтры вады, якія каштуюць нядорага — усяго 1500 рублёў. Для сацыяльна не абароненых к
Какой квас самый вкусный и полезный? Конечно же Пружанский!

Какой квас самый вкусный и полезный? Конечно же Пружанский!

Профессия
Многіх пружанцаў у спякотныя летнія дні выратоўвае ад смагі квас. Як расказвае дырэктар камбіната кааператыўнай прамысловасці П.М.Феранец, за мінулагодні цёплы сезон было рэалізавана каля 30 тон пеннага напою. Гэта азначае, што кожны жыхар раёна выпіў больш чым паўлітра «жывога» прадукту. Чаму «жывога»? Менавіта так і называюць квас, які выпускае цэх безалкагольных напояў: у ім няма кансервантаў, падсалоджвальнікаў, араматызатараў ці вуглякіслага газу для падаўжэння тэрміну захоўвання — толькі натуральныя інгрэдыенты. Дзякуючы гэтаму, у 2014 годзе пружанскі квас быў прызнаны лепшым у рэспубліцы і адзначаны ў спецыяльным буклеце «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь у 2014 годзе». Дарэчы, нядаўна пружанскія вытворцы квасу разам з калегамі з суседніх раёнаў прынялі ўдзел у своеасаблівым экспе
Наш опрос: кто для вас лучший друг?

Наш опрос: кто для вас лучший друг?

Молодёжный клуб
Сёння каляндар стракаціць разнастайнымі святамі, якія не пазначаны чырвоным колерам і нават не адносяцца да прафесійных: Сусветны дзень кошак, Міжнародны дзень прыгажосці, Дзень нараджэння «смайліка», Сусветны дзень усмешкі... А яшчэ дзявятага чэрвеня адзначаецца і Сусветны дзень сяброў. А хто для вас лепшы сябар? Ці шмат у вас знаёмых, на чыю сяброўскую падтрымку можна разлічваць? На гэтыя пытанні адказвалі прахожыя на вуліцах Пружан. Кацярына: — Шчыра прызнаюся, не разумею, як можна пазнаёміцца з чалавекам, а праз тыдзень-другі ўжо лічыць яго сапраўдным сябрам. Мае лепшыя сябры — гэта людзі, якія прайшлі праверку часам, з якімі я знаёмая яшчэ з дзяцінства, са школьных часоў. Яны пазнаваліся ў бядзе, ім магу патэлефанаваць у любы час сутак. Дарэчы, шчыра лічу, што сяброўства паміж жан
Пружанцы одними из первых в республике смогут оплачивать коммунальные услуги с помощью QR-кода

Пружанцы одними из первых в республике смогут оплачивать коммунальные услуги с помощью QR-кода

Новости
«Жыроўкі» мяняюць аблічча. Дакладней кажучы, яны атрымалі дадатковую зручнасць для іх атрымальнікаў. Як расказвае галоўны інжынер КУВП «Камунальнік» С.В.Бабрук, цяпер у правым верхнім кутку лістка наносіцца QR-код, у якім закладзена інфармацыя пра асабовы рахунак. Праз сканіраванне малюнка з дапамогай смартфона можна атрымаць падрабязныя звесткі і аплаціць жыллёва-камунальныя паслугі без чэргаў праз спецыяльны мабільны дадатак. Таксама новая магчымасць пазбаўляе ад неабходнасці запамінаць дзясятак лічбаў свайго разліковага рахунку. Дарэчы, пружанская камунальная служба ўвяла такую навінку адной з першых у рэспубліцы. Але, па словах Сяргея Васільевіча, пакуль такая зручнасць даступна не ўсюды: да яе далучыліся сістэма «Разлік», Белпошта і некалькі беларускіх банкаў, аб якіх можна даведацц