Вторник, 11 декабря 2018

День: 06.06.2018

Пьяный брестчанин в Жаденах предложил сотруднику ГАИ 130 рублей

Пьяный брестчанин в Жаденах предложил сотруднику ГАИ 130 рублей

Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 10 крымінальных спраў. + Даволі ўдалай палічыў сваю прапанову жыхар г.Брэста, калі папрасіў супрацоўніка ДАІ за пэўную суму «закрыць вочы» на парушэнне Правілаў дарожнага руху: мужчына быў затрыманы ў в.Жадзены за тое, што кіраваў службовым аўто ў стане алкагольнага ап’янення. Каб інспектар «прабачыў» такі выпадак, парушальнік прапанаваў яму 130 рублёў. Аб гэтым супрацоўнік інспекцыі паведаміў следчым органам, на падставе чаго ў дачыненні да мужчыны, які спрабаваў даць хабар, была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.431 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да 5 гадоў пазбаўлення волі).
Учитель физкультуры спел для молодых инвалидов

Учитель физкультуры спел для молодых инвалидов

Молодёжный клуб
У Міжнародны дзень абароны дзяцей свята завітала і ў аддзяленне дзённага знаходжання маладых інвалідаў. І хоць многія выхаванцы тут ужо не дзеці, таленавітаму госцю яны радаваліся з дзіцячай непасрэднасцю. Падзяліцца сваёй творчасцю з маладымі інвалідамі вырашыў настаўнік фізкультуры Кляпацкай СШ Юрый Ліпіч. Юрый піша вершы і музыку, пад гітару выконвае ўласныя творы. Ён не толькі выканаў некаторыя свае песні, але і расказаў слухачам пра натхненне, пра тое, як нараджаецца музыка, падзяліўся пазітыўным настроем. У аддзяленні спадзяюцца на далейшае супрацоўніцтва з маладым музыкантам. Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).
Гісторыя з фотаздымкамі: была ў Купліне школа

Гісторыя з фотаздымкамі: была ў Купліне школа

Год малой Радзімы, Культура
Прапануем вам кароткую гісторыю пра колішнюю 4-гадовую польскую школу ў вёсцы Куплін і два фотаздымкі, на адным з якіх адлюстраваны апусцелы будынак гэтай школы, а на другім — яе былыя вучні з шыльдай на беларускай мове ў пасляваенны час. Двухпавярховы драўляны будынак школы ў Купліне з чатырохсхільным гонтавым дахам быў пабудаваны ў 1935 годзе. Атрымаць пачатковую адукацыю тут мог кожны жадаючы. Навучанне вялося на польскай мове, але размаўляць на роднай (беларускай ці рускай) мове не забаранялася. Ва ўстанове былі дзве навучальныя аўдыторыі і канцылярыя на першым паверсе, на другім — кухня. Вядома, што ў зімовы перыяд школу абагравалі чатыры печкі. За будынкам школы быў разбіты сад, дзе раслі яблыні, грушы і слівы. Каля ўстановы пасаджана ліпавая алея, рэшткі якой можна ўбачыць і зараз
Самая активная гимназистка и «Лидер-2018» — Настя Самойлович

Самая активная гимназистка и «Лидер-2018» — Настя Самойлович

Молодёжный клуб
Ужо пасля некалькіх хвілін зносін з Анастасіяй Самайловіч відавочна: гэтая дзяўчынка вылучаецца сярод сваіх аднагодкаў. Неверагодная актыўнасць, невычарпальная энергія, шырокая эрудыцыя, усебаковая адукаванасць, непадлеткавая мэтанакіраванасць — гэтыя і многія іншыя якасці дазваляюць ёй займаць лідарскую пазіцыю не толькі ў сваім дзявятым класе, які яна сёлета заканчвае. Больш за тое, Насця сёлета была прызнана лепшай на раённым конкурсе «Лідар года», на якім яна заявіла пра сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і паказала аратарскае майстэрства. — Нягледзячы на тое, што ў бягучым навучальным годзе давялося больш старанна вучыцца (наперадзе экзамены за курс базавай школы), гэта быў, бадай, самы насычаны перыяд, — прызнаецца Насця. — Летась, як член БРСМ, я прыняла ўдзел у валанцёрскім рух
Победительница конкурса рисунка «Счастье в моих глазах» Алина Францевич получила сертификат на поездку в Москву

Победительница конкурса рисунка «Счастье в моих глазах» Алина Францевич получила сертификат на поездку в Москву

Актуально, Год малой Радзімы, Палацык
У рамках раённага свята «Лесвіца поспеху» адбылося і ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка «Шчасце ў маіх вачах», што ладзіў музей-сядзіба «Пружанскі палацык» з 20 студзеня па 20 мая бягучага года. Кампетэнтнае журы ў складзе дарослых і дзяцей абрала лепшыя работы. Пераможцамі ў розных узроставых катэгорыях сталі Антон Маркевіч (Ружанская СШ), Анастасія Пасько (ЦТДМ г.Пружаны), Аліна Францэвіч (Пружанская ДШМ). Апошняя дзяўчынка, дарэчы, заваявала і Гран-пры конкурсу, да ўдзелу ў якім падрыхтавала малюнак «Размова па душах». Варта адзначыць, што на ўзнагароджванне прыехаў і сам ініцыятар конкурсу, а па сумяшчэнні і галоўны спонсар — наш зямляк, бізнесмен Дзмітрый Шульман. Ён разам са сваёй дачкой Настассяй уручаў пераможцам узнагароды, а дапамагалі яму ў гэтым народны
Шаг вперед по «Лестнице успеха»

Шаг вперед по «Лестнице успеха»

Культура, Молодёжный клуб
Канец вучэбнага года адзначаюць вучні не толькі школ. Святам дзіцячай творчасці «Лесвіца поспеху», якое ладзілася на гарадской плошчы ў нядзелю, падводзілі вынікі года ўсе тыя, хто шые, вышывае, спявае, танцуе і малюе — адным словам, займаецца творчасцю. 23 калектывы і салісты падымаліся ў гэты дзень на сцэну, каб падзяліцца сваёй творчасцю і добрым настроем, а таксама атрымаць граматы за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Першымі свае работы прадставілі юныя майстры і ўмельцы: на гарадской плошчы была арганізавана выстава іх вырабаў, а жадаючыя маглі паўдзельнічаць у майстар-класах. На сцэне спявалі і танцавалі артысты са Стараволі, Ружан, Клепачоў, Белавусаўшчыны, Калядзіч, Новых Засімавіч, Сухопаля, Навасёлак, Роўбіцка, Лінова, Харавы і Пружан. Атрымалі граматы і ўдзельнікі гу
13-летний Валера Буткевич помог найти маленьких беглецов из д. Воля

13-летний Валера Буткевич помог найти маленьких беглецов из д. Воля

Происшествия
Ранкам першага чэрвеня дыспетчару цэнтральнага дзяжурнага пульта райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне з міліцыі аб тым, што ў вёсцы Воля зніклі двое хлопцаў 2005 і 2009 г.н.: па дапамогу звярнулася маці аднаго з іх, якая паведаміла, што надвячоркам 31 мая яе сын некуды пайшоў разам з суседскім хлопчыкам і абодва не прыйшлі начаваць дадому. Адразу сіламі мясцовых жыхароў і супрацоўнікаў міліцыі былі арганізаваны пошукі дзяцей. Як потым высветлілася, яны маглі працягвацца даволі доўга, калі б не выпадковае супадзенне. У пошуках прымаў удзел і 13-гадовы Валера Буткевіч з в.Малочкі, бацька якога раней служыў у падраздзяленнях МНС, часта ўдзельнічаў у пошуку людзей і шмат расказваў сыну аб нюансах гэтага працэсу. Таму хлопец адразу звярнуў увагу на тое, што па ўсіх прыкме
Праздник детства на сказочной поляне

Праздник детства на сказочной поляне

Актуально
Чацвёрты год запар у Міжнародны дзень абароны дзяцей на аграсядзібе “Агра Цымус” праходзіць свята для дзетак, якія засталіся без апекі бацькоў. Каля 70 хлопчыкаў і дзяўчынак з прыёмных і апякунскіх сем’яў, з дзіцячага дома сямейнага тыпу (сям’я Бакуменка) і з сацыяльнага прытулку трапілі на казачную пляцоўку. Тут было ўсё: песні, танцы, гульні, фокусы, аквагрым і, зразумела, салодкі стол. Мноства людзей прыклала свае намаганні для таго, каб свята атрымалася і на ўсіх маленькіх тварыках заззялі ўсмешкі. Напачатку зрабіць гэта было няпроста: асабліва сумнымі выглядалі тыя дзеткі, якія нарэшце дачакаліся спаткання з роднымі мамамі і татамі. Але прысутнасць дарослых і вясёлыя гульні растапілі лёд, і кожны знайшоў сабе занятак па душы. Яшчэ ў самым пачатку мерапрыемства ўсе дзеткі напісалі сва
Жадаеце выйграць керамічны посуд? Чытайце заданне!

Жадаеце выйграць керамічны посуд? Чытайце заданне!

Афиша, Культура
Шаноўныя сябры, перад вамі 5 керамічных вырабаў, назаві кожны з іх – і ўдзельнічай ў розыгрышы сапраўднага керамічнага посуду, які адбудзецца 15 чэрвеня ў 18.00 падчас правядзення вечара керамікі “Захаваная полымем”. Свае адказы дасылайте на эл. пошту hlobus_63@tut.by з указаннем імя, прозвішча і адраса. ГА “Агратур”.
В Пружанском районе в 4 этапа прошла акция «Не оставляйте детей одних!»

В Пружанском районе в 4 этапа прошла акция «Не оставляйте детей одних!»

Новости
В течении мая Министерством по чрезвычайным ситуациям проводится ежегодная республиканская профилактическая акция «Не оставляйте детей одних!», приуроченная к Международному Дню семьи и Дню защиты детей. Главная цель акции - привлечение внимания к проблеме детской шалости с огнем и гибели детей на пожарах, снижение количества чрезвычайных ситуаций с участием детей и обеспечение их общей безопасности дома, на улице, при отдыхе на природе и на водоемах. Акция проходит в четыре этапа, и вот что было сделано по каждому из них работниками Пружанского районного отдела по чрезвычайным ситуациям. На первом этапе провели разъяснительную работу с посетителями кинотеатра «Спутник». Перед началом просмотра кинофильма посетителям напомнили о недопустимости оставления малолетних детей без присм