Воскресенье, 24 июня 2018

День: 22.05.2018

26 мая в Пружанах пройдет фестиваль «Папа, мама, я — футбольная семья»

26 мая в Пружанах пройдет фестиваль «Папа, мама, я — футбольная семья»

Афиша
Да ўвагі аматараў футбола! 26 мая 2018 года ўпершыню ў Пружанах на гарадскім стадыёне «Мухавец» будзе праходзіць футбольны фестываль «Тата, мама, я — футбольная сям’я». Праграма: 11.00-11.15 — урачыстае адкрыццё фестывалю; 11.15-14.00 — гульні; 14.15-15.00 — урачыстае закрыццё свята, узнагароджанне прызёраў і ўдзельнікаў. На працягу ўсяго мерапрыемства будзе гучаць музыка, працаваць выязны гандаль, дыджэй, фатограф, дзіцячая пляцоўка.
В «Юниор-эрудит клубе» прошла первая встреча в формате «Сто вопросов взрослому»

В «Юниор-эрудит клубе» прошла первая встреча в формате «Сто вопросов взрослому»

Молодёжный клуб
У нашым «Юніёр-эрудыт клубе» адбылася сустрэча з маладым дызайнерам упрыгожанняў Дар’яй Луцкевіч. Размова праходзіла ў фармаце ток-шоу «100 пытанняў даросламу». Сустрэча пачалася з таго, што госця паспрабавала за мінуту распавесці пра сябе, а таксама паабяцала быць шчырай і праўдзівай. Адказваючы на нашы пытанні, Даша шмат расказвала пра развіццё свайго брэнда і запэўнівала, што не варта баяцца рабіць першыя крокі да поспеху. Гэта, несумненна, натхняе і матывуе. Дзіўна было даведацца, што, як і многія з нас, Дар’я часам прагульвала ўрокі, пры гэтым заставалася паспяховай вучаніцай і консулам гімназіі. Гаворачы пра школу, Даша з цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінала сваіх настаўнікаў. Запомнілася пытанне і пра любімыя словы на замежных мовах. Дарэчы, Дар’я Луцкевіч можа размаўляць па-англійс
Медсестра из Ружан: «Всегда хотела вернуться на малую родину»

Медсестра из Ружан: «Всегда хотела вернуться на малую родину»

Год малой Радзімы, Профессия, Ружанские мотивы
Медыцынская галіна раёна пастаянна папаўняецца новымі кадрамі. Летась, напрыклад, Ружанская гарбальніца стала першым працоўным месцам для чатырох маладых спецыялістаў. Амаль два гады таму, пасля заканчэння Слонімскага медкаледжа, вярнулася на сваю малую радзіму і Вераніка Кавальчук. Вераніка шчыра прызнаецца: да таго моманту, як заканчвала школу, так і не вызначылася з прафесіяй, таму вырашыла паступаць у Слонім за кампанію з сяброўкай. Вось так яна і стала першым медыкам у сям’і. Хаця выбар і не быў абдуманы, але дзяўчыне пашанцавала: медыцына аказалася яе стыхіяй. Цяпер праца ў гэтай галіне выклікае толькі станоўчыя эмоцыі і адно задавальненне. — Многія імкнуцца «размеркавацца» ў вялікі горад. Мой сярэдні бал дыплома дазваляў рабіць выбар, але мне заўсёды хацелася вярнуцца ў Ружаны, —