Среда, 19 сентября 2018

День: 21.05.2018

Знакомьтесь, звезды телеканала «Пятерочка»

Знакомьтесь, звезды телеканала «Пятерочка»

Молодёжный клуб
— Ой, хутчэй нас фатаграфуйце! — Мой Інстаграм сёння выбухне! — А я заняла трэцяе месца па шахматах! — А я набіў сабе «фінгал»! — А нас тройчы паказвалі па беларускім тэлебачанні! — А ў яе… — А ў яго… Не ведаю, як было б у вас, а ў мяне ад гэтых шчырых і гучных рэплік, якія пасыпаліся з усіх бакоў, літаральна закружылася галава, і я адразу зразумела, што гутарка з гэтымі маленькімі вучнямі з СШ №5 атрымаецца цікавай. Бо ўсе яны — зоркі! Таленавітыя і неардынарныя зоркі школьнага тэлеканала «Пяцёрачка», які вось ужо амаль пяць гадоў выходзіць у эфір. — Навіны, гутаркі, інтэрв’ю... Невялікая лічбавая камера і мікрафон — і ў эфіры наша «тэлесузор’е», якое ўжо дабілася каласальнага поспеху ў гледачоў! — пачала для мяне «лікбез» педагог-арганізатар школы Наталля Бармута. — Кожны год мы ўкара
Рэцэпты на Біс: пірог «Для добрых людзей»

Рэцэпты на Біс: пірог «Для добрых людзей»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад Наталлі Плеска, выхавальніцы дзіцячага садка №9 г.Пружаны. Інгрэдыенты: мука – 3 шклянкі, цукар – 1 шклянка, сода – 1 чайн. лыжка (не гасім), какава – 2 стал. лыжкі, маргарын – 1 пачак, смятана – 2 (можна больш) стал. лыжкі. Цеста дзелім на дзве часткі, лепім з іх два шарыкі і змяшчаем у маразілку. Тым часам робім начынку. Для гэтага спатрэбіцца 1 пачак тварагу (я звычайна бяру «Пружанскі»), 1 шклянка цукру, 2 стал. лыжкі крухмалу, 1 яйка. Прыгатаванне Цеставыя шарыкі (калі ўжо зацвярдзелі) дастаём з маразілкі і націраем на буйной тарцы. Палавінку атрыманай масы цеста змяшчаем у папярэдне змазаную форму, затым раскладваем на яе начынку і накрываем другой палавінкай цеставай масы. Пірог змяшчаем у духоўку і выпякаем пры тэмпературы 200 градусаў. Смачна есці!
По факту выпадения из окна 21-летней женщины проводится проверка. Происшествие зафиксировала камера видеонаблюдения

По факту выпадения из окна 21-летней женщины проводится проверка. Происшествие зафиксировала камера видеонаблюдения

Происшествия
У Следчым камітэце -- Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела былі ўзбуджаны 3 крымінальныя справы. -- Па факце выпадзення 21-гадовай жанчыны 12 мая з акна чацвёртага паверха аднаго з дамоў па вуліцы Шырмы райаддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь зараз праводзіцца праверка. Разглядаліся некалькі версій, але асноўную інфармацыю прадставіла камера відэаназірання: відэаздымкай зафіксавана тое, што жанчына самастойна вылезла ў акно, а потым кінулася ўніз. Ёсць сведкі гэтай гісторыі і сярод людзей. Дакладна вядома, што пацярпелая ў той момант знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. З цяжкімі траўмамі жанчына шпіталізавана.
В ОАО «Ружаны-Агро» охрану труда доверяют молодым

В ОАО «Ружаны-Агро» охрану труда доверяют молодым

Актуально, Профессия, Сельское хозяйство
ААТ «Ружаны-Агра» — адно з буйнейшых сельгаспрадпрыемстваў рэспублікі, прычым як па зямельнай плошчы, так і па колькасці работнікаў. На канец красавіка бягучага года працоўны калектыў тут налічваў 680 чалавек. Варта адзначыць, што добрая заработная плата прыцягвае ў таварыства ўсё больш маладых людзей. У мінулым годзе, да слова, на работу ў ААТ «Ружаны-Агра» прыйшлі тры маладыя спецыялісты, якія займаюцца пытаннямі аховы працы і захавання тэхнікі бяспекі. Вядучы спецыяліст па ахове працы Вадзім Зеляняк і інжынер па ахове працы Вольга Сакольчык закончылі Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, а інжынер па ахове працы Ганна Якуцэня — Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Вадзім і Ганна, можна сказаць, мясцовыя: з Арабнікаў і Калазубаў, а Вольга нарадзілася ў Жабінцы. На
Ремесленница из Ружан создает уникальные украшения и мечтает открыть ремесленное подворье

Ремесленница из Ружан создает уникальные украшения и мечтает открыть ремесленное подворье

Актуально, Культура
Людзям, якія займаюцца любімай справай, можна толькі пазайздросціць. Але ж ніколі не позна памяняць працу, што аказалася руцінай, на занятак, які будзе па душы і прынясе задавальненне. Прыкладаў такіх смелых людзей не так многа, але яны ёсць. Ірына Паляжаева якраз з такіх: пару гадоў таму яна адважылася кардынальна памяняць жыццё, пра што ніколькі сёння не шкадуе. У свой час лёс закінуў ураджэнку Ружан у горад над Бугам. І, магчыма, яна так і працавала б на «калгасным» рынку прадаўцом, каб не справа выпадку і не сяброўка, якая падштурхнула да адважнага кроку. Гэта адбылося ў 2012 годзе перад самым Вялікаднем — у перадсвяточны перыяд, які, паводле слоў самой Ірыны, амаль кожны год становіцца для яе ў той ці іншай меры новай прыступкай у жыцці. — Убачыла работу ў тэхніцы дэкупаж і вырашы
В рамках акции «Добрые дела для малой родины» в Ружанах обновят аллею боярышника и создадут композицию из роз

В рамках акции «Добрые дела для малой родины» в Ружанах обновят аллею боярышника и создадут композицию из роз

Год малой Радзімы, Профессия, Ружанские мотивы
Суботнікі, месячнікі па добраўпарадкаванні — традыцыйныя штогадовыя мерапрыемствы па падтрыманні парадку на тэрыторыі населеных пунктаў. Але сёлета, калі ў краіне аб’яўлены Год малой радзімы, нас, беларусаў, заклікаюць правесці не проста ўборку, азеляненне тых месцаў, дзе мы нарадзіліся, жывём. Якія ідэі збіраюцца ўвасобіць у жыццё на Ружаншчыне, каб прыняць удзел у гэтай маштабнай рабоце? Аксана Уладзіміраўна Манчык прыступіла да абавязкаў старшыні Ружанскага сельвыканкама якраз тады, калі пачыналіся вясеннія мерапрыемствы па навядзенні парадку. Таму невыпадкова, што гэтае пытанне аказалася ў яе на парадку дня на першым месцы. — Напэўна, яшчэ з савецкіх часоў мы прывыклі, што безумоўна павінны падтрымліваць парадак на зямлі: у дварах, на тэрыторыях агульнага карыстання — з дапамогай суб
В канун сезона отпусков рассказываем, как не лишиться автомобильного номера

В канун сезона отпусков рассказываем, как не лишиться автомобильного номера

Происшествия
Адным з папулярных відаў махлярства з’яўляецца крадзеж дзяржаўных нумароў з аўтамабіляў і выманьванне грошай за іх вяртанне. Разлік злодзеяў даволі просты: уладальнік аўто пашкадуе свой час на афармленне новых рэгістрацыйных знакаў і абавязкова заплаціць грошы, каб вярнуць старыя. Тым больш, што праваахоўныя органы неахвотна займаюцца расследаваннем падобных спраў, аб чым сведчыць і статыстыка іх раскрыцця. Безумоўна, праблема можа падацца не такой і злабадзённай, калі непрыемнасць здарылася на тэрыторыі той краіны, дзе пражываеш. А што рабіць аўтаўладальніку, калі нумары з машыны ўкралі за мяжой? Такая гісторыя здарылася і з жыхаром нашага раёна, які разам з сям’ёй паехаў на сваім аўто адпачыць у Адэсу. Як паведамлялі летась сродкі масавай інфармацыітолькі паводле афіцыйных звестак, у 2