Вторник, 16 октября 2018

День: 08.05.2018

Велопробег Bike4SDGs-2018 впервые прошел и по Пружанскому району

Велопробег Bike4SDGs-2018 впервые прошел и по Пружанскому району

Год малой Радзімы, Спорт, Туризм
Здавалася, што дзяжурныя кантрольна-прапускнога пункта «Ашчэп», які знаходзіцца ў Белавежскай пушчы на мяжы паміж Свіслацкім і Пружанскім раёнамі, яшчэ не бачылі такога наплыву важных гасцей: на мосце праз раку Нараў адбылася ўрачыстая сустрэча шматлікіх удзельнікаў інклюзіўнага валанцёрскага велапрабегу Bike4SDGs-2018 у рамках кампаніі ПРААН у падтрымку Мэтаў устойлівага развіцця. Падобнае мерапрыемства ў Беларусі праходзіла ўжо ў трэці раз, на Пружаншчыне — упершыню. Старт масавага велапрабегу быў дадзены 24 красавіка ў г. Гродна, і вось, праехаўшы добрую сотню кіламетраў па Гродзенскай вобласці, 27 красавіка яго ўдзельнікі нарэшце ступілі на пружанскую зямлю. Па даўняй беларускай традыцыі з хлебам-соллю і песнямі ад народнага хору «Вербніца» гарадскога Палаца культуры іх сустракала пр
Ушел на фронт добровольцем, участвовал во взятии дачи Геринга, получил ранение.  93-летний ветеран Владимир Жук рассказал, как сражался за Победу

Ушел на фронт добровольцем, участвовал во взятии дачи Геринга, получил ранение. 93-летний ветеран Владимир Жук рассказал, как сражался за Победу

Актуально, Великая Победа
Заўтра — 9 мая. І Уладзімір Іванавіч Жук рыхтуе свой парадны пінжак. Увесь у ордэнах, медалях, значках, ён, быццам аўтабіяграфічная кніжка, расказвае пра самыя важныя старонкі з жыцця 93-гадовага ветэрана. Сам Уладзімір Іванавіч не скардзіцца на цяжкасці, якія выпалі на яго долю, але заўважае, што ўжо з першых гадоў жыцця было зразумела: лёс не надта будзе яго песціць. Хлопчык Валодзя вельмі рана стаў сіратой: быў зусім малым, калі памерла маці, бацька ажаніўся другі раз, але неўзабаве не стала і яго. А вось з мачыхай пашанцавала: жанчына гадавала пасынка, як роднага. Праўда, час тады быў такі, што цану кавалку хлеба давалі зведваць з малых гадоў. І Валодзя не стаў выключэннем: у 12-гадовым узросце адпраўляўся не на заняткі ў мясцовую польскую школу, а пасвіць жывёлу да заможных сялян.
История ружанского кургана. Из 127 погибших защитников известны имена только 12

История ружанского кургана. Из 127 погибших защитников известны имена только 12

Актуально, Великая Победа, Культура
Святочная дэманстрацыя ў Дзень Перамогі — бадай, адзін з самых яркіх успамінаў з майго дзяцінства. Шмат гадоў таму ў Ружанах вялікая парадная калона рухалася ад мясцовага стадыёна праз увесь пасёлак і ажно да самага кургана, які знаходзіцца на шашы, што вядзе на Ваўкавыск. Менавіта тут, побач з велічным танкам, які і сёння не перастае прыцягваць увагу праезджых, праходзілі ўрачыстыя мітынгі ў гонар Вялікай Перамогі. У тым ліку з-за таго, што ў іх удзельнічалі дзясяткі пераможцаў, гэтыя штогадовыя мітынгі каля танка, напэўна, назаўсёды застануцца для мяне самымі відовішчнымі... ГІсторыя гэтага памятнага месца паблізу Ружан бярэ пачатак у першыя дні вайны. Паводле гістарычных звестак, пасёлак быў заняты 47-м нямецкім механізаваным корпусам арміі Гудэрыяна ўжо вечарам 23 чэрвеня — на другі д
1941-1945: штрихи войны. Из воспоминаний ветерана Степана Авдейчика

1941-1945: штрихи войны. Из воспоминаний ветерана Степана Авдейчика

Актуально, Великая Победа
Даведка Сцяпан Аляксандравіч Аўдзейчык пасля заканчэння курсаў партыйна-савецкіх работнікаў ў 1947 годзе быў назначаны загадчыкам аддзела культуры раёна. Прайшоў трохмесячныя курсы па агітацыі і прапагандзе пры ЦК КПБ у горадзе Мінску. У жніўні 1950 года быў абраны старшынёй калгаса імя Леніна ў в. Галоўчыцы, дзе адпрацаваў 5 гадоў. У 1955 годзе стаў дырэктарам агароднінасушыльнага завода ў пасёлку Ружаны, а праз паўтара года — старшынёй Зеляневіцкага сельсавета. Праз некалькі месяцаў быў пераведзены на працу ў апарат Ружанскага райкама партыі ў якасці інструктара РК КПБ. У 1958 годзе па рашэнні бюро РК КПБ паўторна прыняў кіраўніцтва калгасам імя Леніна. Пасля рэарганізацыі гаспадаркі ў сакавіку 1960 года быў назначаны кіраўніком аддзялення саўгаса «Зеляневічы». Праз 5 гадоў быў абран