Вторник, 19 марта 2024

День: 03.05.2018

В аграрно-техническом колледже прошел смотр-конкурс строя и песни, посвященный Великой Победе

В аграрно-техническом колледже прошел смотр-конкурс строя и песни, посвященный Великой Победе

У чацвёрты раз напярэдадні свята Вялікай Перамогі ў аграрна-тэхнічным каледжы прайшоў традыцыйны агляд-конкурс строю і песні сярод груп новага набору. Такое мерапрыемства ладзіцца з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама для таго, каб згуртаваць малады калектыў на аснове стварэння спаборніцкага духу і ўмацаваць сяброўскія і таварыскія адносіны паміж навучэнцамі першых курсаў установы. Для гэтага была распрацавана шырокая праграма конкурсных этапаў, на кожным з якіх вызначаліся свае пераможцы з падвядзеннем агульнага выніку і ўзнагароджаннем лідараў. Спачатку юнакі прадэманстравалі журы, у склад якога былі запрошаны не толькі выкладчыкі каледжа, але і прадстаўнікі райваенкамата, раённай структуры ДТСААФ і прафсаюза работнікаў АПК, свае творчыя работы ў выглядзе тэматычных плакат
Хоккейный турнир «Беловежская пуща» завершился победой спортсменов из Лиды. В нашей команде лучшие бомбардир и защитник!

Хоккейный турнир «Беловежская пуща» завершился победой спортсменов из Лиды. В нашей команде лучшие бомбардир и защитник!

На працягу трох дзён у Лядовым палацы ў Пружанах доўжыўся юнацкі турнір па хакеі з шайбай сярод хакеістаў 2006 года нараджэння і маладзейшых "Белавежская пушча-2018". Арганізатарамі яго правядзення выступілі Пружанскі райвыканкам і ДЮСШ №2. Першапачаткова планавалася, што ўдзел у спаборніцтвах возьме шэсць дружын і па кругавой сістэме будзе вызначаны пераможца. Але паколькі каманда "Партызан" з Мінска ў апошні момант адмовілася ад удзелу, то памянялася і сістэма выяўлення мацнейшых. На першым этапе "Прынёманскія ястрабы" (Гродна), "СДЮШАР" (Брэст), ДЮСШ №2 (Пружаны), "Бяроза" і "Ліда" правялі аднакругавы турнір. Тут не было роўных хакеістам з Ліды, якія атрымалі чатыры перамогі ў чатырох гульнях. Адзінае паражэнне ў сустрэчы з пераможцамі пацярпелі хакеісты "Бярозы", якія занялі другое м
Около 50 призывников получили повестки, а 80 бывших военных — юбилейные медали к 100-летию Вооруженных Сил Республики Беларусь

Около 50 призывников получили повестки, а 80 бывших военных — юбилейные медали к 100-летию Вооруженных Сил Республики Беларусь

На гэты раз дзень прызыўніка ў Пружанах атрымаўся асаблівым: у рамках вясенняй прызыўной кампаніі будучыя абаронцы Айчыны атрымалі павесткі аб прызыве ў армію, а вайскоўцы, якія сёння знаходзяцца ў адстаўцы, -- юбілейныя медалі з нагоды 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.Адкрыў мерапрыемства ваенны камісар Пружанскага раёна Ігар Рапейка. Пра гісторыю беларускай арміі, значнасць вайсковых савецкіх традыцый, важнасць ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама пра ролю вайскоўцаў, якія сёння стаяць на варце міру, спакою і суверэнітэту краіны, нагадаў Ігар Мікалаевіч у сваёй прамове. Асобныя словы ўдзячнасці ён адрасаваў ветэранам Узброеных Сіл: за юбілейнымі медалямі на сцэну Палаца культуры падняліся больш за 80 жыхароў Пружаншчыны, якія ў свой час выбралі для сябе нялёгкую
Пружанский победитель множества музыкальных конкурсов Артем Мацкевич продолжает петь, но с будущей профессией еще не определился

Пружанский победитель множества музыкальных конкурсов Артем Мацкевич продолжает петь, но с будущей профессией еще не определился

"Сцяна пашаны" -- так жартаўліва ў доме Мацкевічаў называюць адну са сцен у пакоі 15-гадовага Арцёма. Па шматлікіх дыпломах, за якімі хутка не будзе бачна шпалераў, і кубках, што стаяць на камодзе, можна вывучаць геаграфію выступленняў юнага артыста: Украіна, Балгарыя, Расія, Польшча... Але, бадай, самую важкую ўзнагароду Арцём атрымаў у роднай краіне: больш за два гады таму ён стаў лаўрэатам ІІІ ступені на V Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе "Маладыя таленты Беларусі", і неўзабаве эстраднаму вакалісту з Пружан была назначана Прэзідэнцкая стыпендыя. Як пачаўся шлях Арцёма Мацкевіча ў вакальнае мастацтва, ці хоча дзевяцікласнік звязваць сваё далейшае жыццё з музыкай? Пра гэта і не толькі -- з аповеду самога хлопчыка. Занятак музыкай для Арцёма ў некаторай ступені аказаўся справай выпа
Рэцэпты на Біс: скумбрыя «пяцімінутка»

Рэцэпты на Біс: скумбрыя «пяцімінутка»

Рэцэпт ад Ірыны Суботы, настаўніцы працоўнага навучання СШ №5. Скумбрыя "пяцімінутка" ІНГРЭДЫЕНТЫ скумбрыя -- 2 шт., соль, прыправа для рыбы. ПРЫГАТАВАННЕ Рыбу пачысціць, прамыць, нарэзаць на кавалкі па 2 см. Усё скласці ў ёмістасць для мікрахвалёвай печы пасаліць, дадаць прыправу, можна апырскаць сокам лімона. Ёмістасць закрыць накрыўкай і паставіць у мікрахвалёвую печ на 2-3 мінуты пры магутнасці 600-700 В. Пасля рыбу акуратна перавярнуць і паставіць яшчэ на 2-3 мінуты. Страва гатовая! Яе можна ўжываць як у гарачым выглядзе, так і ў халодным, як самастойную страву, так і з гарнірам. Смачна есці!