Вторник, 16 октября 2018

День: 25.04.2018

Рэцэпты на Біс: курыныя рулецікі з грэцкім арэхам і чарнаслівам

Рэцэпты на Біс: курыныя рулецікі з грэцкім арэхам і чарнаслівам

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад аператара ЭВМ Пружанскага хлебазавода Таццяны Слабада. ІНГРЭДЫЕНТЫ курыныя грудкі — 1 шт., грэцкія арэхі — 6-7 шт., чарнасліў — 200 гр, сыр, часнок, маянэз, соль, перац. ПРЫГАТАВАННЕ Грудкі парэзаць на сярэднія кавалкі, злёгку адбіць і крыху пасаліць. Арэхі ачысціць, абсмажыць ці прагрэць у мікрахвалёвай печы, чарнасліў замачыць у халоднай вадзе на 15 мінут. Усё дробна парэзаць, дадаць змельчаны часнок, маянэз, соль, перамяшаць. Выкласці начынку на грудкі, згарнуць рулецікам, змясціць у форму. Зверху пакласці кавалачкі сметанковага масла і зрабіць сетку з маянэзу, засыпаць цёртым сырам. Паставіць у духоўку на 20-30 мінут. Смачна есці!
К 2020 году донорство крови должно стать бесплатным. В Пружанском районе бесплатно кровь сдают 39,5% доноров

К 2020 году донорство крови должно стать бесплатным. В Пружанском районе бесплатно кровь сдают 39,5% доноров

Здоровье
Слова «донарства» ў перакладзе з лацінскай мовы азначае падарунак, ахвяраванне, дабрачыннасць. Наколькі дабрачынным донарства з’яўляецца сёння, навошта яно патрэбна і чаму апошнім часам усё больш увагі надаецца бясплатнай здачы крыві? Пра гэта і многае іншае ў нашай гутарцы з загадчыкам аддзялення пералівання крыві Пружанскай ЦРБ І.І.Сямашкам. — Пераліванне крыві — адзін са спецыфічных відаў тэрапіі, штучнай альтэрнатывы якому на сённяшні дзень не прыдумалі, — расказвае Іван Іванавіч. — Як вядома, донарская кроў выкарыстоўваецца пры складаных аперацыях, родах, крывацёках, цяжкіх траўмах, апёках, гематалагічных, анкалагічных і іншых захворваннях. Кроў аднаго донара можа выратаваць жыццё двум-тром пацыентам. — А хто можа стаць донарам? Любы жадаючы? — Здаровы чалавек, які вядзе прыстойны
Пружанские электросети: должников меньше, но долги больше

Пружанские электросети: должников меньше, но долги больше

Новости
Як паведамляе намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях філіяла «Пружанскія электрасеткі» Ю.Т.Русецкі, на пачатак бягучага года колькасць арганізацый і бытавых абанентаў, якія мелі запазычанасць па спажыванні электраэнергіі, крыху скарацілася — да 134 даўжнікоў. А вось сума доўгу павялічылася і зараз складае амаль 550 тысяч рублёў. Запазычанасць утварылася пераважна ў юрыдычных асоб, прычым большасць з іх — сельгаспрадпрыемствы, у адносінах да некаторых з якіх нават прымяняліся такія меры ўздзеяння, як абмежаванне спажывання электраэнергіі. А вось бытавыя абаненты за пратэрмінаваныя плацяжы былі адключаны ад энергазабеспячэння. Для спагнання даўгоў ад неплацельшчыкаў філіялам прымяняліся таксама іншыя меры ўздзеяння: у дасудовым парадку выстаўлена 54 прэтэнзіі. Аднак у сямі выпадках дав
Все прошлогодние пробы пищевых продуктов на выявление радионуклидов цезия-137 в нашем районе соответствуют нормам

Все прошлогодние пробы пищевых продуктов на выявление радионуклидов цезия-137 в нашем районе соответствуют нормам

Здоровье
Прайшло 32 гады з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У выніку катастрофы 23% тэрыторыі Беларусі аказаліся забруджанымі радыеактыўнымі элементамі. На гэтай тэрыторыі, дарэчы, пражывала больш за 15% насельніцтва краіны. За перыяд з 1986 года па сённяшні дзень плошча забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі вобласці скарацілася больш чым у два разы — да 6% ад агульнай плошчы. Сёння на тэрыторыі Брэсцкай вобласці да зон радыеактыўнага забруджвання аднесена 104 населеныя пункты, у тым ліку да зоны пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем — 99 населеных пунктаў у Столінскім (42), Лунінецкім (45), Пінскім (7) і Драгічынскім (5) раёнах, да зоны з правам на адсяленне — 5 населеных пунктаў Століншчыны. На гэтых тэрыторыях пражывае больш за 111 тысяч чалавек. Што да Пружанскага раёна, то тут узров
У жителя Ружан взломали аккаунт в соцсети и от его имени просили деньги в долг

У жителя Ружан взломали аккаунт в соцсети и от его имени просили деньги в долг

Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 3 крымінальныя справы. + Пастаянныя папярэджанні аб махлярствах у сетцы інтэрнэт пацвердзілі сваю актуальнасць у чарговы раз. 20 красавіка па дапамогу да праваахоўных органаў звярнуўся жыхар г.п.Ружаны: у маладога чалавека невядомы зламыснік узламаў акаўнт у адной з сацыяльных сетак і са старонкі пацярпелага стаў дасылаць яго сябрам просьбы пазычыць грошы. Але карыстальнікі падман хутка раскрылі, аб чым і паведамілі ўладальніку старонкі, а праз яго і міліцыянерам. Па факце ўзбуджана крымінальная справа па ч.4 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вось толькі асоба злодзея пакуль не ўстаноўлена і, мяркуючы па папярэдняй інфармацыі, без міжнароднага вышуку ў расследаванні
17 тысяч жителей Пружанщины приняли участие в субботнике и заработали более 25 тысяч рублей

17 тысяч жителей Пружанщины приняли участие в субботнике и заработали более 25 тысяч рублей

Актуально, Год малой Радзімы
21 красавіка прайшоў рэспубліканскі суботнік. Сёлета ён ладзіўся пад знакам малой радзімы. Масавае навядзенне парадку вясной арганізуецца шмат гадоў. І сёлетні не стаў выключэннем. Удзел у суботніку прынялі працоўныя калектывы, члены грамадскіх арганізацый, моладзь — усяго больш за 17 тысяч жыхароў Пружаншчыны. Агульнымі намаганнямі былі прыведзены ў парадак, бадай, усе населеныя пункты раёна: калектывы прыбіралі прылягаючыя да сваіх арганізацый тэрыторыі, рыхтавалі да чарговага сезона дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, разбівалі клумбы і высаджвалі кветкі, школьнікі і навучэнцы шчыравалі на месцах воінскай славы і брацкіх пахаваннях... У Пружанах быў добраўпарадкаваны гарадскі парк: частка апарату райвыканкама пафарбавала агароджу на мяжы з вуліцай Паркавай, высадзіла кветкі і кусты перад
Вместе весело шагать. Специалисты центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации провели инклюзивную акцию

Вместе весело шагать. Специалисты центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации провели инклюзивную акцию

Актуально
У мінулую пятніцу на галоўнай гарадской плошчы было асабліва весела: святочную атмасферу падтрымлівалі шчырыя ўсмешкі і звонкі смех дзяцей, якія ўтварылі тут пяць вясёлых рознакаляровых калеек, што пацягнуліся да сцэны. Менавіта столькі каманд з гарадской дзятвы прыняло ўдзел у раённай інклюзіўнай акцыі «Разам весела крочыць», якую наладзілі спецыялісты раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Акцыя праводзілася ў форме масавага спартыўнага мерапрыемства ў рамках рэалізацыі праекта «Талерантнасць... Пачні з сябе!» і была прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя, які традыцыйна адзначаецца ў многіх краінах 7 красавіка. Пра тое, што здароўе і спорт непадзельныя, сведчылі шматлікія плакаты з лозунгамі накшталт такога: «Каб здаровым, моцным быць, трэба спорт, сябры, л