Среда, 19 сентября 2018

День: 14.04.2018

Жизнь через объектив. Фотограф Альфред Микус рассказал о детстве в Плебанцах, новых проектах и ностальгии

Жизнь через объектив. Фотограф Альфред Микус рассказал о детстве в Плебанцах, новых проектах и ностальгии

Год малой Радзімы, Профессия
Нядаўна ў гандлёвым цэнтры “Кастра” г. Хайфы (Ізраіль) адкрылася міжнародная фотавыстава “Мы з Беларусі”. Адметна, што сярод заяўленых на ёй славутых імёнаў ёсць імя і нашага земляка, ураджэнца в. Плябанцы, Альфрэда Мікуса. Пра яго ўзнагароды, аб якіх можа марыць любы фотамастак, і пра многае іншае — у нашай гутарцы з гэтым вялікім майстрам фотаздымкі. — Паважаны Альфрэд, у Вас вельмі рэдкае імя. Ужо адной гэтай прычыны дастаткова, каб вылучыцца з натоўпу. Прызнайцеся, хто з бацькоў быў прыхільнікам Альфрэда Нобеля? — Мая мама, Надзея Мікалаеўна Мікус. Звычайная, але рамантычная дзяўчына з в. Плябанцы, якая ў 1965 годзе трапіла ў сталічны свет: яна паспяхова скончыла пружанскую школу, паступіла ў Мінскі інстытут замежных моў, потым выйшла замуж і назаўсёды засталася ў сталіцы. Але нарадз