Среда, 19 сентября 2018

День: 13.04.2018

Учащиеся колледжа навели порядок на воинском захоронении в Рудниках

Учащиеся колледжа навели порядок на воинском захоронении в Рудниках

Молодёжный клуб
Напярэдадні Радаўніцы — Дня памінання памерлых — многія людзі, якія шануюць свае карані, імкнуцца добраўпарадкаваць магілкі родных. Вельмі кранальна сёння ўспрымаецца той факт, што не пакідаюцца ў запусценні і брацкія магілы, воінскія пахаванні, месцы славы. Навесці тут парадак перад Радаўніцай — абавязак тых, хто стаў нашчадкам подзвігу людзей, якія цаной уласнага жыцця змагаліся за мірнае неба над галавой для наступных пакаленняў. Падчас правядзення месячніка па навядзенні парадку на зямлі сёлета прыбраць воінскае пахаванне ў Рудніках вызваліся навучэнцы Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Больш за два дзясяткі юнакоў прыняло ўдзел у маладзёжнай патрыятычнай акцыі. Увогуле на тэрыторыі Мокраўскага сельсавета знаходзяцца тры брацкія воінскія пахаванні, адно з якіх — у аграгарадку Ру
15 пружанских картингистов приступили к тренировкам. Первые соревнования уже в июне!

15 пружанских картингистов приступили к тренировкам. Первые соревнования уже в июне!

Актуально, Спорт
Да актыўнай фазы трэніровак напярэдадні будучых спаборніцтваў прыступілі выхаванцы гуртка картынга пры пружанскай структуры ДТСААФ. Як расказвае старшыня раённага таварыства М.М. Макаранка, для навучання дзятве перададзены чатыры картынгі, на якіх на мотадроме ў добрае надвор’е праводзяць заезды 15 гурткоўцаў, самаму малодшаму з якіх восем гадоў. На пачатку чэрвеня пружанскіх картынгістаў чакаюць першыя спартыўныя выпрабаванні на абласным першынстве па фігурным ваджэнні тэхнікі. І літаральна за два месяцы падлеткам неабходна выдатна падрыхтавацца, каб пацвердзіць свой высокі клас, прадэманстраваны на спаборніцтвах папярэдніх гадоў. Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).
Рэцэпты на Біс: пірог «Два капітаны»

Рэцэпты на Біс: пірог «Два капітаны»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад ахоўніка службы бяспекі СЗАТ «Данон Пружаны» Алены Дымша. ІНГРЭДЫЕНТЫ смятана — 250 гр., маянэз — 250 гр., яйкі — 3 шт., мука — 6 ст.л., па дробцы солі і соды, рыбныя кансервы — 1 банка, сырая бульба — 2-3 шт., цыбуля — 1 шт. ПРЫГАТАВАННЕ З мукі, яек, смятаны і маянэза замясіць цеста. Палову яго выліць у змазаную алеем форму, зверху нацерці на буйной тарцы бульбу, пакласці дробна нарэзаную цыбулю і размятыя кансервы, заліць другой паловай цеста. Выпякаць у духавой шафе 40-45 мінут. Смачна есці!
Какая улица в Пружанах самая красивая?

Какая улица в Пружанах самая красивая?

Новости
У красавіку ў Пружанах праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні. Нарэшце надышоў час для паслязімовага навядзення парадку на гарадскіх вуліцах і ў дварах, надання прыгажосці мікрараёнам. І ўсё дзеля таго, каб родны горад радаваў не толькі нашых жыхароў, але і гасцей. Пэўная частка работ па добраўпарадкаванні ўжо праведзена, што адзначаюць многія пружанцы. І мы вырашылі ў іх спытаць, якую вуліцу горада яны лічаць найбольш прыгожай і чаму. Людміла: — Самая прыгожая вуліца — гэта, напэўна, Савецкая. Тут многа клумбаў, ёсць помнікі, у тым ліку архітэктурныя, і заўсёды шмат людзей. Ну, і яшчэ, мабыць, таму што я тут жыву! Уладзімір Іванавіч: — Мне здаецца, што ўсе вуліцы прыгожыя і самае галоўнае — чыстыя. Я жыву на Міцкевіча, але самай прыгожай лічу Савецкую. Мне тут падабаецца ўсё:
Что мешает Пружанам зеленеть? Множественные коммуникации и… сами горожане

Что мешает Пружанам зеленеть? Множественные коммуникации и… сами горожане

Профессия
Напрыканцы сакавіка старшынёй райвыканкама быў зацверджаны спіс мерапрыемстваў па правядзенні месячніка па добраўпарадкаванні Пружан. Варта адзначыць, што да навядзення парадку на гарадскіх вуліцах і ў яго ваколіцах прыцягваецца звыш двух дзясяткаў арганізацый і прадпрыемстваў. Астатнія ўстановы незалежна ад формы ўласнасці будуць наводзіць парадак на сваіх тэрыторыях. Значную частку мерапрыемстваў месячніка даручана выконваць КУВП «Камунальнік». Таму мы звярнуліся да галоўнага інжынера прадпрыемства С.В.Бабрука, каб даведацца пра тэрміны рэалізацыі запланаванага і магчымасці камунальнай службы. — Многае са спіса ўжо выканана,— расказвае Сяргей Васільевіч.— Напрыклад, работнікамі ўчастка «Добраўпарадкаванне» праведзена пабелка слупоў і дрэў, падноўлена афарбоўка дарожных знакаў і многіх