Суббота, 15 декабря 2018

День: 12.04.2018

Не просто ремонт, а ремонт с модернизацией. Открытие стоматологии планируется осенью

Не просто ремонт, а ремонт с модернизацией. Открытие стоматологии планируется осенью

Новости
Будынак пружанскай стаматалагічнай паліклінікі ў сакавіку закрыўся на рамонт. Колькі будзе весціся рамонт, што плануецца зрабіць і што з’явіцца новага, мы пацікавіліся ў галоўнага ўрача Пружанскай ЦРБ В.М.Дараневіча. — Будынак стаматалагічнай паліклінікі даволі стары. Капітальны рамонт у ім праводзіўся толькі выбарачна,— тлумачыць Віктар Міхайлавіч. — Апошні раз будынак рамантаваўся на пачатку 2000-х гадоў, але той рамонт можна назваць касметычным. І фасад, і інтэр’ер, і матэрыяльна-тэхнічнае становішча не адпавядала жаданаму ўзроўню. Былі праблемы з інжынернымі камунікацыямі. Здараліся нават аварыйныя выпадкі з цеплазабеспячэннем, з-за якіх даводзілася прыпыняць дзейнасць установы. Неабходнасць зрабіць капітальны рамонт наспела даўно. Рэалізоўваць яе пачалі з 2014 года: была распрацаван
Сотрудники ГАИ раздали детям фликеры в … церкви

Сотрудники ГАИ раздали детям фликеры в … церкви

Актуально
У рамках акцыі “Не будзь невідзімкай на дарозе”, якая праводзілася на дарогах раёна з 27 сакавіка па 2 красавіка з мэтай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і гужавога транспарту, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна з праваслаўнай царквой правялі мерапрыемства ў храме Праабражэння Гасподня: інспектары выступілі перад вернікамі, што сабраліся ў гэты дзень у царкве на Горцы, а таксама раздалі дзецям флікеры. Як расказаў старшы інспектар ДПС Сяргей Мышкевіч, няшчасныя выпадкі з удзелам пешаходаў у нашым раёне здараюцца, на жаль, практычна штогод. Каб пазбегнуць гэтага, трэба захоўваць усе меры засцярогі: пазначаць сябе святловяртальнымі элементамі, рухацца па правільным баку дарогі і самае галоўнае — быць уважлівымі пры перасячэнні праезнай ча
Хотите красивую улыбку? Следите за питанием

Хотите красивую улыбку? Следите за питанием

Здоровье
Здаровыя зубы і беласнежная ўсмешка заўсёды ў модзе. Урач-стаматолаг Павел Крачко расказаў усё, што вы хацелі ведаць пра стаматалагічнае здароўе. Стаматалагічнае самаадчуванне знаходзіцца ў прамой залежнасці ад харчавання: лагічна, што ўсё, што трапляе ў поласць рота, аказвае непасрэдны ўплыў на яго здароўе. — Сёння існуюць навукова-абгрунтаваныя дадзеныя пра ўплыў шэрага фактараў харчавання на стаматалагічнае здароўе, — расказвае Павел Пятровіч. — Да фактараў, якія прадстаўляюць рызыку, можна аднесці незбалансаванае ўжыванне асноўных прадуктаў: недастатковае паступленне бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, вітамінаў і мінералаў, неабходных для здароўя чалавека ў цэлым, у тым ліку дэфіцыт паступлення фтарыдаў. Напрыклад, пры недахопе вітаміну С і кальцыю нельга разлічваць на здаровыя зубы і дзя