Суббота, 15 декабря 2018

День: 09.04.2018

ДТП с байкером на Ружанщине: погиб в 150 метрах от родительского дома

ДТП с байкером на Ружанщине: погиб в 150 метрах от родительского дома

Происшествия
Некалькі год запар мотасезон на Пружаншчыне адкрываецца з трагедый на дарогах. Бягучы не стаў выключэннем: вечарам 6 красавіка жудасная аварыя здарылася каля в.Далкі. Жыхар г.Гродна прыехаў на матацыкле "Ямаха" пагасцяваць да сваіх родных, якія жывуць у згаданай вёсцы. Увечары ён вырашыў з'ездзіць за сваёй сяброўкай у Ружаны і падчас вяртання разам з ёй літаральна за 150 метраў ад дома бацькоў трапіў у аварыю. Матацыкліст вырашыў пайсці на абгон спадарожнай машыны, для чаго выбраў месца праезнай часткі, якое з-за небяспечнасці было пазначана суцэльнай паласой раздзялення руху. Пры гэтым пры здзяйсненні манеўра малады чалавек не заўважыў сустрэчны грузавік, у лоб якога з усяго разгону і ўляцеў матацыкл. Сутыкненне было такой сілы, што ад удару 10-тонны "МАЗ" развярнула ў бок. Загінуўшага на
Двухлетней Варе Назаревич очень нужна помощь!

Двухлетней Варе Назаревич очень нужна помощь!

Новости
У двухгадовай Варвары Назарэвіч з горада Быхава спінальная мышачная атрафія (СМА) 2 тыпу. Яшчэ нядаўна не было магчымасці лячыць гэтае спадчыннае захворванне, якое характарызуецца прагрэсуючай мышачнай слабасцю. Каля года таму з’явіўся першы і адзіны ў свеце прэпарат для тэрапіі хворых на СМА. Бацькі Варвары ўскладаюць на яго вялікія надзеі, аднак сума, неабходная для набыцця лекаў, проста непад’ёмная для звычайнай сям’і — 755 тысяч еўра. Патрэбна дапамога неабыякавых людзей. СМА — гэта генетычнае захворванне, па меры развіцця якога паступова перастаюць працаваць і атрафіруюцца розныя групы мышцаў. Губляецца здольнасць хадзіць, стаяць, самастойна дыхаць. Пакуль Варвара можа сама нядоўга стаяць каля апоры і сядзець без падтрымкі. Пры гэтым яна ўжо не можа самастойна сядаць і ўставаць.
Инспекторы РОЧС проверили 9 объектов с массовым нахождением людей. Недостатки выявлены везде

Инспекторы РОЧС проверили 9 объектов с массовым нахождением людей. Недостатки выявлены везде

Происшествия
На працягу некалькіх дзён інспектары пажарнай інспекцыі райаддзела па надзвычайных сітуацыях праводзілі абследаванне аб’ектаў з масавым знаходжаннем людзей. Прычым пад кантроль трапілі не толькі гандлёвыя цэнтры і буйныя магазіны, але і спартыўныя, і культурныя збудаванні. Усяго інспекцыяй была праведзена праверка на дзевяці аб’ектах, і практычна ўсюды выяўлены недахопы ў плане выканання пажарнай бяспекі абслугоўваючага персаналу і наведвальнікаў. Некаторыя парушэнні прызнаны даволі сур’ёзнымі: кіраўніцтва магазіна «Еўраопт» аштрафавана на 15 базавых велічынь. Астатнім былі выдадзены рэкамендацыі, абавязковыя да выканання праз устаноўлены тэрмін. Свае праверкі правялі і супрацоўнікі энергаінспекцыі. Як паведамляе яе начальнік Ж.У. Казмярчук, найбольшыя нараканні выклікала забеспячэн
Как найти тех, кто стал ненужным? Все чаще родные заявляют о пропаже спустя годы

Как найти тех, кто стал ненужным? Все чаще родные заявляют о пропаже спустя годы

Происшествия
Практычна штогод праваахоўныя органы раёна рэгіструюць выпадкі знікнення людзей. Пераважная большасць такіх гісторый паспяхова заканчваецца яшчэ да ўзбуджэння крымінальных спраў. Гэта азначае, што тыя, хто знік, былі знойдзены да заканчэння дзесяцідзённага тэрміну, які адводзіцца міліцыі на пошукавыя работы. Але ёсць і такія выпадкі, на падставе якіх райаддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджаюцца крымінальныя справы. Як расказвае намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, у мінулым годзе было ўзбуджана пяць такіх крымінальных спраў, яшчэ дзве — з пачатку бягучага года. — У асноўным у гэтых фактах фігуруюць тыя, хто паехаў «за доўгім рублём» за межы раёна або рэспублікі, — тлумачыць Дзмітрый Мікалаевіч. — І фінал у падобных гісторый не заўсёды паспяховы, а некаторыя справы до