Среда, 26 сентября 2018

День: 06.04.2018

В Пружанском районе началась заготовка березового сока

В Пружанском районе началась заготовка березового сока

Новости
Вясна сёлета не спяшаецца. Тым не менш нарыхтоўку бярозавага соку ніхто не адмяняў. Хоць надвор’е на мінулым тыдні і не радавала цяплом, лясгас ужо прыступіў да падсочкі дрэў.... Указальнік «Бярозавы сок», часова ўстаноўлены па трасе на Ружаны, вядзе ў супрацьлеглы ад Белавусаўшчыны бок. Кіламетры два — і ты на месцы. Урочышча Смуга — так мясцовыя жыхары называюць адзін з выдзелаў 20-га квартала, які ўваходзіць у абход лесніка Пружанскага лясніцтва Пятра Чарвяка, — знаходзіцца непадалёку ад Кулікоў. — Увогуле нарыхтоўка бярозавіку пачалася з 26 сакавіка, — расказвае Пётр Паўлавіч, — але па зразумелай прычыне бярозы «заплакалі» толькі ў сярэдзіне гэтага тыдня. Нягледзячы на гэта, ляснік разам з сезонным работнікам Сяргеем Канановічам кантралююць справу і днём, і ноччу. Яшчэ ў сераду муж
Встреча с птицами «при галстуках». Корреспондент делится впечатлениями от занятий в «Школе бёрдвотчера»

Встреча с птицами «при галстуках». Корреспондент делится впечатлениями от занятий в «Школе бёрдвотчера»

Актуально, Экология
Першага красавіка, пакуль шчырыя веселуны вострымі жартамі і ўсмешкамі адзначалі вядомы шырокай публіцы Дзень смеху, у пружанскім парку сапраўдныя птушказнаўцы арыгінальным чынам святкавалі Міжнародны дзень птушак. Разам з вучнямі “Школы бёрдвотчара”, якая вось ужо месяц па серадах працуе на базе музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, сустракаў вясну і замілавана слухаў спевы “крылатых братоў” і журналіст “раёнкі”. Амаль дзве гадзіны мы шпацыравалі па парку і за гэты параўнальна кароткі час з дапамогай прадстаўніка арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, вядомага ў вобласці арнітолага, выкладчыка “птушынай” школы Аляксандра Сербуна зрабілі шмат цікавых адкрыццяў. Але аб усім па парадку. Перш чым пачаць знаёмства з таямнічым светам птушак, для такіх навічкоў, як я, быў праведзены своеасаблів
У Палацыку пройдуць курсы «Мова Нанова»

У Палацыку пройдуць курсы «Мова Нанова»

Культура, Палацык
13 красавіка ў “Пружанскім палацыку” адбудуцца выязныя заняткі бясплатных курсаў беларускай мовы для дарослых “Мова Нанова”. Асаблівасць курсаў — нестандартны падыход да вывучэння мовы. На “Мове Нанова” можна адначасова падцягнуць граматнасць, вывучыць тэматычны слоўнік і паслухаць добрую музыку. Часта заняткі наведваюць знакамітыя беларускамоўныя госці, таму “Мова Нанова” — гэта яшчэ і цікавыя зносіны. Пружанскія заняткі правядуць вядомыя берасцейскія выкладчыкі Iна Хоміч і Максім Хлябец. Пачатак у 18 гадзін. Уваход свабодны. Алена Зялевіч.
Премьеры одновременно со столицей! Уже к маю в «Спутнике» будет современное оборудование

Премьеры одновременно со столицей! Уже к маю в «Спутнике» будет современное оборудование

Новости
Да мая ў кінатэатры «Спадарожнік» будзе ўстаноўлена сучаснае лічбавае абсталяванне. Дзякуючы гэтаму, пружанцы змогуць глядзець сусветныя прэм’еры ў добрай якасці адначасова з жыхарамі сталіцы. Акрамя таго, ужо заказана 250 пар 3Д-акуляраў для вялікай залы. Плануецца, што першай стужкай, якую можна будзе паглядзець у кінатэатры, стане расійскі фільм, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, — «Сабібор», які выйдзе ў пракат 3 мая. Мяркуемая цана білета — 5 рублёў. Сачыце за афішамі! Кацярыны Пашкевіч.
Областные «Дожинки-2019» пройдут в Ружанах. На благоустройство поселка будет направлено почти 2 миллиона рублей

Областные «Дожинки-2019» пройдут в Ружанах. На благоустройство поселка будет направлено почти 2 миллиона рублей

Новости, Ружанские мотивы
У 2018-2019 гадах будзе праведзена комплекснае добраўпарадкаванне гарадскога пасёлка Ружаны, пра што паведаміў намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Сяргей Гук. Першы этап работ, па яго словах, трэба будзе правесці ў бягучым годзе. На гэтыя мэты з абласнога бюджэту накіруюць Br1 млн 758 тыс. Камунальнікі правядуць бягучы рамонт 12 шматпавярховых жылых дамоў. Запланавана добраўпарадкаванне сямі вуліц з асфальтаваннем дарог. У пералік уключаны вуліцы Шпітальная, Якуба Коласа, Зарэчная, Зялёная, Кірава, Пружанская, Казіміра Марача і Першага Мая, на якіх ужо пракладзены неабходныя камунікацыі. Спецыялісты прывядуць у парадак тэрыторыю Ружанскай бальніцы. Там неабходна замяніць інжынерныя сеткі, знесці невыкарыстоўваемыя будынкі і збудаванні, устанавіць малыя архітэктурныя формы. Прадуг
8 тысяч куличей выпечет к Пасхе Пружанский хлебозавод

8 тысяч куличей выпечет к Пасхе Пружанский хлебозавод

Актуально, Профессия
Кулічы — абавязковы атрыбут светлага свята Вялікадня. Смачнай здобай па традыцыі парадуе і Пружанскі хлебазавод. Напярэдадні каталіцкага свята на прылаўках мясцовых магазінаў з’явілася амаль тысяча ўпрыгожаных духмяных булачак. А да праваслаўнага Вялікадня плануецца выпечы каля васьмі тысяч кулічоў. Цеставод-брыгадзір Святлана Аўсюк і лабарант хімічнага аналізу Вераніка Гоймант (на здымку), занятыя выпечкай і ўпрыгожаннем кулічоў, у сваёй справе стараюцца праявіць максімум фантазіі. Фота Сяргея Талашкевіча.
Рэцэпты на Біс: трус у смятанным соусе

Рэцэпты на Біс: трус у смятанным соусе

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад хормайстра народнага вакальнага ансамбля «2+2» Анастасіі Ціхановіч. ІНГРЭДЫЕНТЫ невялікі трус, сала — 150 гр., цыбуля — 1 шт., таматная паста — 3 ст.л., мука — 1,5 ст.л., смятана — 4-5 ст.л., перац, соль, спецыі — на смак. ПРЫГАТАВАННЕ Дробна нарэзанае сала абсмажыць з цыбуляй, дадаць нарэзаныя невялікімі кавалачкамі трусіныя трыбухі і мяса. Абсмажыць усё разам. Перакласці ў качачніцу (утятницу), уліць кіпень, давесці да кіпення. Дадаць таматную пасту, перац, соль, пры жаданні і ягады ядлоўцу, тушыць на невялікім агні. Затым абсмажыць муку, развесці смятанай і ўліць у качачніцу за 5 мінут да поўнай гатоўнасці. Смачна есці!