Вторник, 16 октября 2018

Месяц: апреля 2018

Пружанские борцы отлично выступили на республиканском турнире «Беловежская пуща»

Пружанские борцы отлично выступили на республиканском турнире «Беловежская пуща»

Спорт
На мінулым тыдні ў ДЮСШ № 1 г. Пружаны праходзіў III Рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе “Белавежская пушча”, у якім нашы юныя волаты аказалі годнае супраціўленне лепшым барцам вобласці і нават краіны. Аб тым, што нашы спартсмены здольныя прадэманстраваць свой спрыт і выстаяць на барцоўскім крузе ў паядынку з любым з сямідзесяці барцоў з розных куткоў Беларусі, сведчылі ўжо папярэднія схваткі, якія пачаліся ў спартыўнай зале з самага ранку. Толькі пасля іх адбылася відовішчная цырымонія ўрачыстага адкрыцця турніру. Камандаваў “парадам” трэнер Сяргей Паўлавіч Меншчыкаў, якому была даверана ганаровая місія галоўнага суддзі спаборніцтваў. А прымаў урачысты марш спартсменаў старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П. Кудравец. Пасля раўнення на Дзяржаўны сцяг ён звярнуўся з прывітал
Игры Разума: коварная ставка

Игры Разума: коварная ставка

Молодёжный клуб
Большой ажиотаж во время регистрации не позволил «Мозгам в кляре» застолбить за собой место на игре в среду, и чтобы не оставаться вне игры на целый месяц, команда приняла решение осуществить командировку в Березу. Забегая вперед, команда на протяжении всей игры очень упорно боролась с местными, занимая 4 место в промежуточных результатах, но в ставке перегорели и взяли 10 место из 18 команд. Уж не знаем, убоялись ли «Тюлени» «народного гнева» и угроз))) Но после 3 убедительных побед в этот раз, Тюлени разленились, а может соперники поднажали так, что смогли обойти лидеров. После фиаско на игре предыдущей «Лесная братва», казалось, вновь угодила в тот же капкан, так как 8 баллов в ставке даже при солидном отрыве перед 7 туром совсем не гарантировали победы. Однако, и остальные команды в
В музее-усадьбе «Пружанский палацык» проходит выставка минского художника Федора Ладутьки

В музее-усадьбе «Пружанский палацык» проходит выставка минского художника Федора Ладутьки

Культура, Палацык
Менавіта так называецца персанальная выстава сталічнага мастака Фёдара Ладуцькі, якая днямі ўрачыста адкрылася ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». Гэтая падзея, прымеркаваная да 75-гадовага юбілею вялікага майстра пэндзля, стала сапраўдным святам для аматараў прыгажосці. Адкрыла імпрэзу шыкоўнае выступленне ўзорнага хору «Вітанак» Дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Шырмы (мастацкі кіраўнік — Ірына Буланькова). Пасля традыцыйнага прывітання дырэктара музея шмат цёплых слоў пра творчасць і асобу юбіляра сказаў прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябар Саюза мастакоў Беларусі Яўген Шунейка. Падтрымаў мастака і сябар мастацкай суполкі «Абуджэнне» Андрэй Лычкоўскі (г. Узда). Як высветлілася, на сваім творчым шляху Фёдар Ладуцька праявіў талент мастака–дызайнера ў шматлікіх р
Любимые фильмы пружанцев: «Адмирал», «Движение вверх» и «Брестская крепость». А что смотрите Вы?

Любимые фильмы пружанцев: «Адмирал», «Движение вверх» и «Брестская крепость». А что смотрите Вы?

Культура
Лічаныя дні застаюцца да таго, як у кінатэатры  “Спадарожнік”, дзякуючы  сучаснаму лічбаваму абсталяванню, сапраўдныя кінаманы змогуць паглядзець сусветныя прэм’еры ў добрай якасці адначасова з жыхарамі сталіцы. А якім фільмам аддаюць перавагу пружанцы? Марына: — Я вельмі вясёлы і аптымістычны чалавек, таму ў вольную хвілінку люблю паглядзець лёгкую французскую камедыю без усялякага філасофскага падтэксту. Асабліва па душы бліскучы гумар вясёлых герояў Люі дэ Фюнэса і дзівакаватага ва ўсіх амплуа П’ера Рышара! Вялікі “шпацыр” з Фантамасам, пад прыкрыццём жандара, уколатага парасонам, — лепшае, на мой погляд, баўленне часу перад “блакітным экранам”. Таццяна: — У цяперашні час з мяне, шчыра кажучы, кінаман ніякі: я маладая мама, а гэта значыць, што пакуль гляджу... толькі мульцікі. А ўжо
Рэцэпты на Біс: хрусткая салата для жаночай кампаніі

Рэцэпты на Біс: хрусткая салата для жаночай кампаніі

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад Анжэлы Неміровіч, аг. Стараволя. ІНГРЭДЫЕНТЫ курыныя грудкі — 500 г, зялёная салата «Мікс» або пекінская капуста — 300 г, свежы агурок — 2 шт., цыбуля чырвоная — 2 шт., белы хлеб — 6 кавалачкаў, сыр сметанковы —200 г, масла сметанковае — 80 г. Для запраўкі: воцат 9% — 2 ст.л., часнок — 3-4 зубчыкі, алей — 8 ст.л., соевы соус — 2 ст.л., соль, перац. ПРЫГАТАВАННЕ Грудкі зварыць у падсоленай вадзе. Цыбулю замарынаваць (у сумесі 200 г вады і 100 г воцату) або апарыць кіпнем. Белы хлеб нарэзаць кубікамі і абсмажыць на сметанковым масле. Лісце салаты парваць у салатніцу, дадаць нарэзаны саломкай агурок і нарэзаныя кубікамі грудкі. Сыр нацерці на дробнай тарцы, дадаць цыбулю. Усё перамяшаць і паліць духмянай запраўкай, зверху пасыпаць сухарыкамі. Смачна есці!
Сотрудники РОЧС встретились с жителями Великого села и продемонстрировали возможности пожарной техники

Сотрудники РОЧС встретились с жителями Великого села и продемонстрировали возможности пожарной техники

Профессия
В агрогородке Великое Село прошел сход граждан. На территории данного сельисполкома с начала этого года уже произошло два пожара, вследствие одного из них погиб человек. Да и за прошедший год именно в этом населенном пункте тревожных вызовов было не мало - целых три. Перед собравшимися в доме культуры гражданами выступила старший инспектор Пружанского районного отдела по чрезвычайным ситуациям Ольга Липко. Работник МЧС довела до присутствующих оперативную обстановку с пожарами и гибелью людей на них на территории района, области и республики. Более подробно остановилась на пожарах, произошедших на территории данного сельисполкома. Акцент был сделан и на соблюдение правил пожарной безопасности при разведении костров. Также были продемонстрированы профилактические видеоматериалы. Завер
Пружанцев приглашают принять участие в акции «Бессмертный полк»

Пружанцев приглашают принять участие в акции «Бессмертный полк»

Новости
Акцыя «Бессмяротны полк» праходзіць у розных краінах. Не першы год да яе далучаюцца і жыхары Пружан. Стаць у рады «Бессмяротнага палка» жадаючыя змогуць і сёлета. Для таго, каб прыняць удзел у акцыі, дастаткова прыйсці 9 мая на мітынг і ўзяць з сабой фотаздымак (памер А4) родзіча — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, які ўжо ніколі не зможа сам прайсціся ў святочным шэсці. Пад здымкам неабходна ўказаць прозвішча, імя і імя па бацьку, гады яго жыцця, воінскае званне. Прымацаваць здымак неабходна на таблічку з трымальнікам. Удзельнікі акцыі, як звычайна, пачнуць збірацца каля райвыканкама. Па пытаннях фарміравання палка можна звяртацца ў райкам БРСМ (тэл. 9-37-14). Марына Вакульская.
На улице Пушкина пьяный мотоциклист врезался в легковой автомобиль

На улице Пушкина пьяный мотоциклист врезался в легковой автомобиль

Происшествия
Сутыкненне аўтамабіля і матацыкла адбылося вечарам 25 красавіка на вуліцы Пушкіна паблізу ад скрыжавання з вуліцай Чырвонаармейскай. Як было папярэдне ўстаноўлена, 48-гадовы жыхар горада сеў за руль матацыкла нецвярозым (2,6 праміле алкаголю ў крыві). Падчас руху ён на хуткасці дагнаў спадарожны аўтамабіль, парушыў бяспечную дыстанцыю і ўрэзаўся ў машыну ззаду. Ад удару матацыкліст пераляцеў праз аўто і атрымаў моцныя траўмы. Пашкоджанні атрымала і тэхніка. Усе абставіны здарэння зараз высвятляюцца інспектарамі Дзяржаўтаінспекцыі. Сяргей Мышкевіч, старшы інспектар ДПС.
Рэцэпты на Біс: курыныя рулецікі з грэцкім арэхам і чарнаслівам

Рэцэпты на Біс: курыныя рулецікі з грэцкім арэхам і чарнаслівам

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад аператара ЭВМ Пружанскага хлебазавода Таццяны Слабада. ІНГРЭДЫЕНТЫ курыныя грудкі — 1 шт., грэцкія арэхі — 6-7 шт., чарнасліў — 200 гр, сыр, часнок, маянэз, соль, перац. ПРЫГАТАВАННЕ Грудкі парэзаць на сярэднія кавалкі, злёгку адбіць і крыху пасаліць. Арэхі ачысціць, абсмажыць ці прагрэць у мікрахвалёвай печы, чарнасліў замачыць у халоднай вадзе на 15 мінут. Усё дробна парэзаць, дадаць змельчаны часнок, маянэз, соль, перамяшаць. Выкласці начынку на грудкі, згарнуць рулецікам, змясціць у форму. Зверху пакласці кавалачкі сметанковага масла і зрабіць сетку з маянэзу, засыпаць цёртым сырам. Паставіць у духоўку на 20-30 мінут. Смачна есці!
К 2020 году донорство крови должно стать бесплатным. В Пружанском районе бесплатно кровь сдают 39,5% доноров

К 2020 году донорство крови должно стать бесплатным. В Пружанском районе бесплатно кровь сдают 39,5% доноров

Здоровье
Слова «донарства» ў перакладзе з лацінскай мовы азначае падарунак, ахвяраванне, дабрачыннасць. Наколькі дабрачынным донарства з’яўляецца сёння, навошта яно патрэбна і чаму апошнім часам усё больш увагі надаецца бясплатнай здачы крыві? Пра гэта і многае іншае ў нашай гутарцы з загадчыкам аддзялення пералівання крыві Пружанскай ЦРБ І.І.Сямашкам. — Пераліванне крыві — адзін са спецыфічных відаў тэрапіі, штучнай альтэрнатывы якому на сённяшні дзень не прыдумалі, — расказвае Іван Іванавіч. — Як вядома, донарская кроў выкарыстоўваецца пры складаных аперацыях, родах, крывацёках, цяжкіх траўмах, апёках, гематалагічных, анкалагічных і іншых захворваннях. Кроў аднаго донара можа выратаваць жыццё двум-тром пацыентам. — А хто можа стаць донарам? Любы жадаючы? — Здаровы чалавек, які вядзе прыстойны
Пружанские электросети: должников меньше, но долги больше

Пружанские электросети: должников меньше, но долги больше

Новости
Як паведамляе намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях філіяла «Пружанскія электрасеткі» Ю.Т.Русецкі, на пачатак бягучага года колькасць арганізацый і бытавых абанентаў, якія мелі запазычанасць па спажыванні электраэнергіі, крыху скарацілася — да 134 даўжнікоў. А вось сума доўгу павялічылася і зараз складае амаль 550 тысяч рублёў. Запазычанасць утварылася пераважна ў юрыдычных асоб, прычым большасць з іх — сельгаспрадпрыемствы, у адносінах да некаторых з якіх нават прымяняліся такія меры ўздзеяння, як абмежаванне спажывання электраэнергіі. А вось бытавыя абаненты за пратэрмінаваныя плацяжы былі адключаны ад энергазабеспячэння. Для спагнання даўгоў ад неплацельшчыкаў філіялам прымяняліся таксама іншыя меры ўздзеяння: у дасудовым парадку выстаўлена 54 прэтэнзіі. Аднак у сямі выпадках дав
Все прошлогодние пробы пищевых продуктов на выявление радионуклидов цезия-137 в нашем районе соответствуют нормам

Все прошлогодние пробы пищевых продуктов на выявление радионуклидов цезия-137 в нашем районе соответствуют нормам

Здоровье
Прайшло 32 гады з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У выніку катастрофы 23% тэрыторыі Беларусі аказаліся забруджанымі радыеактыўнымі элементамі. На гэтай тэрыторыі, дарэчы, пражывала больш за 15% насельніцтва краіны. За перыяд з 1986 года па сённяшні дзень плошча забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі вобласці скарацілася больш чым у два разы — да 6% ад агульнай плошчы. Сёння на тэрыторыі Брэсцкай вобласці да зон радыеактыўнага забруджвання аднесена 104 населеныя пункты, у тым ліку да зоны пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем — 99 населеных пунктаў у Столінскім (42), Лунінецкім (45), Пінскім (7) і Драгічынскім (5) раёнах, да зоны з правам на адсяленне — 5 населеных пунктаў Століншчыны. На гэтых тэрыторыях пражывае больш за 111 тысяч чалавек. Што да Пружанскага раёна, то тут узров
У жителя Ружан взломали аккаунт в соцсети и от его имени просили деньги в долг

У жителя Ружан взломали аккаунт в соцсети и от его имени просили деньги в долг

Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 3 крымінальныя справы. + Пастаянныя папярэджанні аб махлярствах у сетцы інтэрнэт пацвердзілі сваю актуальнасць у чарговы раз. 20 красавіка па дапамогу да праваахоўных органаў звярнуўся жыхар г.п.Ружаны: у маладога чалавека невядомы зламыснік узламаў акаўнт у адной з сацыяльных сетак і са старонкі пацярпелага стаў дасылаць яго сябрам просьбы пазычыць грошы. Але карыстальнікі падман хутка раскрылі, аб чым і паведамілі ўладальніку старонкі, а праз яго і міліцыянерам. Па факце ўзбуджана крымінальная справа па ч.4 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вось толькі асоба злодзея пакуль не ўстаноўлена і, мяркуючы па папярэдняй інфармацыі, без міжнароднага вышуку ў расследаванні
17 тысяч жителей Пружанщины приняли участие в субботнике и заработали более 25 тысяч рублей

17 тысяч жителей Пружанщины приняли участие в субботнике и заработали более 25 тысяч рублей

Актуально, Год малой Радзімы
21 красавіка прайшоў рэспубліканскі суботнік. Сёлета ён ладзіўся пад знакам малой радзімы. Масавае навядзенне парадку вясной арганізуецца шмат гадоў. І сёлетні не стаў выключэннем. Удзел у суботніку прынялі працоўныя калектывы, члены грамадскіх арганізацый, моладзь — усяго больш за 17 тысяч жыхароў Пружаншчыны. Агульнымі намаганнямі былі прыведзены ў парадак, бадай, усе населеныя пункты раёна: калектывы прыбіралі прылягаючыя да сваіх арганізацый тэрыторыі, рыхтавалі да чарговага сезона дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, разбівалі клумбы і высаджвалі кветкі, школьнікі і навучэнцы шчыравалі на месцах воінскай славы і брацкіх пахаваннях... У Пружанах быў добраўпарадкаваны гарадскі парк: частка апарату райвыканкама пафарбавала агароджу на мяжы з вуліцай Паркавай, высадзіла кветкі і кусты перад
Вместе весело шагать. Специалисты центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации провели инклюзивную акцию

Вместе весело шагать. Специалисты центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации провели инклюзивную акцию

Актуально
У мінулую пятніцу на галоўнай гарадской плошчы было асабліва весела: святочную атмасферу падтрымлівалі шчырыя ўсмешкі і звонкі смех дзяцей, якія ўтварылі тут пяць вясёлых рознакаляровых калеек, што пацягнуліся да сцэны. Менавіта столькі каманд з гарадской дзятвы прыняло ўдзел у раённай інклюзіўнай акцыі «Разам весела крочыць», якую наладзілі спецыялісты раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Акцыя праводзілася ў форме масавага спартыўнага мерапрыемства ў рамках рэалізацыі праекта «Талерантнасць... Пачні з сябе!» і была прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя, які традыцыйна адзначаецца ў многіх краінах 7 красавіка. Пра тое, што здароўе і спорт непадзельныя, сведчылі шматлікія плакаты з лозунгамі накшталт такога: «Каб здаровым, моцным быць, трэба спорт, сябры, л