Воскресенье, 22 апреля 2018

День: 16.03.2018

Дмитрий Шульман: «Возвращайтесь к родным корням!»

Дмитрий Шульман: «Возвращайтесь к родным корням!»

Год малой Радзімы, Культура
З’яўляючыся паспяховым маскоўскім бізнэсмэнам і вядомым  мецэнатам, Дзмітрый Міхайлавіч Шульман адчувае вельмі цёплыя пачуцці літаральна да кожнага кутка нашага горада, дзе прайшло яго дзяцінства. У Пружанах пад кіраўніцтвам чулых бацькоў былі зроблены першыя свядомыя крокі ў дарослае жыццё. Пра тое, што для яго малая радзіма і як ён беражэ памяць пра яе, наш зямляк расказаў нашай газеце. — Малая радзіма, Вялікая радзіма... У гэтых выразах адчуваецца нейкая супярэчлівасць: не можа ў чалавека быць дзве Радзімы. Яна, як маці, адна. І як бы ні складваліся жыццёвыя абставіны, якія прымушаюць нас мяняць месца жыхарства, Радзіма застаецца з намі назаўжды. Я большую частку жыцця пражыў за межамі Беларусі: 20 гадоў — на Сахаліне, а апошнюю чвэрць стагоддзя — у Маскве, але да гэтага часу не лічу
В колледже прошел областной форум молодежных лидеров

В колледже прошел областной форум молодежных лидеров

Актуально, Молодёжный клуб
Песні, танцы, карагоды — не ўтрымалі госці ногі! З шыкоўнай тэатральнай пастаноўкі “Беларускі кірмаш” у выкананні драматычнага гуртка Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа пад кіраўніцтвам Л.М. Рэпіхі распачаўся абласны форум маладзёжных лідараў устаноў прафесійнай адукацыі Брэсцкай вобласці. Форум сабраў дзясяткі самых актыўных і вопытных маладых людзей і педагогаў з усёй Брэстчыны, гатовых падзяліцца сваімі ідэямі і сакрэтамі поспеху ў служэнні свайму пакаленню, а таксама азнаёміцца з маладзёжнай палітыкай, якая праводзіцца ў нашым каледжы. З прывітальным словам да моладзі і ганаровых гасцей — прадстаўнікоў упраўленняў адукацыі і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, абласной арганізацыі ГА «БРСМ» і шматпрофільнага цэнтра дзяцей і моладзі г. Брэста — звярнуўся дырэкт
18 юных жителей района получили паспорта в День Конституции

18 юных жителей района получили паспорта в День Конституции

Актуально, Молодёжный клуб
Традыцыйная цырымонія ўшанавання маладых грамадзян краіны ў Дзень Канстытуцыі прайшла ў вялікай зале райвыканкама. На працягу многіх гадоў менавіта да 15 сакавіка, гэтага аднаго з галоўных дзяржаўных святаў, прымеркавана ўсебеларуская патрыятычная акцыя БРСМ «Мы — грамадзяне Беларусі». Сёлета ў яе рамках васямнаццаць юных жыхароў раёна — лепшыя прадстаўнікі моладзі, якія з лепшага боку праявілі сябе ў вучобе, спорце, на творчых конкурсах ці ў грамадскім жыцці, — атрымалі ў гэты дзень пашпарты з рук старшыні райвыканкама Міхаіла Мікалаевіча Крэйдзіча. Павіншаваць падлеткаў з уручэннем галоўнага ў іх жыцці дакумента прыйшлі прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, настаўнікі, аднакласнікі і родныя. Старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан у сваёй прамове падк
Быстрые деньги и долгие разбирательства. Продолжаем предупреждать наших читателей не быть доверчивыми!

Быстрые деньги и долгие разбирательства. Продолжаем предупреждать наших читателей не быть доверчивыми!

Происшествия
Мы дзякуем нашым чытачам, якія дасылаюць свае гісторыі аб сустрэчах з рознымі махлярамі і падманшчыкамі. Па кожнай гісторыі рэдакцыя праводзіць уласнае расследаванне, каб падказаць разумнае выйсце са складанай сітуацыі і папярэдзіць іншых жыхароў раёна пра новыя спосабы выцягвання грошай з недасведчаных людзей. Як, напрыклад, адбылося гэта з нашай чытачкай з вёскі Носкі. — У мінулым годзе ў адной з мікрафінансавых арганізацый, што прапануюць «хуткія грошы», я аформіла крэдыт на 100 рублёў,— расказвае жанчына.— Праз 20 дзён з працэнтамі і выплатамі за абслугоўванне вярнула ўжо 147 рублёў. У абмен супрацоўніца арганізацыі надрукавала дагавор-квітанцыю, дзе было пазначана, што я поўнасцю пагасіла крэдыт. У гэтай сітуацыі адразу ўзнікае некалькі пытанняў. Па-першае, сур’ёзныя фінанса
Волейболистки из СШ №4  и волейболисты из Ружанской СШ победили в районных соревнованиях среди школ первой группы

Волейболистки из СШ №4 и волейболисты из Ружанской СШ победили в районных соревнованиях среди школ первой группы

Спорт
Завяршыліся фінальныя спабор-ніцтвы па валейболе ў праграме спартакіяды вучнёўскай моладзі раёна сярод сярэдніх школ I групы. Па 9 каманд юнакоў і дзяўчат змагаліся за перамогу. Спачатку пераможцы вызначыліся сярод  дзяўчат. Без перабольшання, у вельмі ўпартай барацьбе перамогу вырвалі вучаніцы СШ №4. Другое месца заваявала каманда дзяўчат з гімназіі, трэцяе — у прадстаўніц Ліноўскай СШ. У не менш напружанай барацьбе вызначаліся пераможцы і сярод юнакоў. Тут лепшымі сталі прадстаўнікі Ружанскай СШ. Другое месца ў каманды Ліноўскай СШ, трэцяе — у СШ №1. Адметна, што і хлопцы, і дзяўчаты СШ №3 спыніліся ў адным кроку ад прызавых месцаў. Кацярына Пашкевіч.
Рэцэпты на Біс: фрытата па-італьянску

Рэцэпты на Біс: фрытата па-італьянску

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад аператара ЭВМ УАЗ «Пружанская ЦРБ» Таццяны Пашко. ІНГРЭДЫЕНТЫ бульба — 5-6 шт., цыбуля — 2 шт., балгарскі перац  — 1-2 шт., яйкі — 6 шт., італьянскія травы (або іншыя спецыи на ваш смак) — 0,5 ч.л., вяндліна (бужаніна, карэйка, вэнджаная курыца) — 200 гр., цвёрды сыр — 100 гр., соль на смак. ПРЫГАТАВАННЕ Бульбу адварыць, нарэзаць кубікамі. Спасераваць цыбулю да мяккасці, дадаць парэзаны кубікамі перац і тушыць агародніну на сярэднім агні. Дадаць на патэльню бульбу і смажыць да залацістай скарыначкі. Гатовую сумесь з агародніны перакласці ў гарачатрывалую форму. У глыбокую піялу выбіць яйкі, дадаць соль і спецыі, узбіць. У аднародную масу дабавіць парэзаную кубікамі вяндліну, выліць усё ў форму, каб агародніна поў-насцю была пакрыта ёю. Паставі