Понедельник, 18 июня 2018

День: 03.03.2018

4 марта — День милиции

4 марта — День милиции

Актуально, Профессия
Так іншы раз называюць дзейнасць участковых інспектараў міліцыі. Сотні людзей, дзясяткі населеных пунктаў і тысячы кіламетраў — такая статыстыка за месяц ёсць у любога супрацоўніка гэтага падраздзялення райаддзела ўнутраных спраў. Таксама на рахунку ў кожнага з іх і раскрытыя злачынствы. Са сваімі праблемамі, а нярэдка па дапамогу ў вырашэнні і складаных жыццёвых і сацыяльных пытанняў да іх звяртаюцца людзі. На здымку: на свае адміністратыўныя ўчасткі адпраўляюцца ўчастковыя інспектары міліцыі С.М.Каляда і В.А.Міхайлаў. Дзве Наталлі — Кунцэвіч і Кандрацюк — адказваюць практычна за ўсю інфармацыю, якая паступае ў пружанскую міліцыю. Гэтыя жанчыны працуюць у групе інфармацыйнага забеспячэння працяглы час, заўсёды бездакорна выконваюць свае абавязкі. Як часта жартуюць іх калегі, яны ведаю
Корь уже и в Волковыске. Не пренебрегайте прививками!

Корь уже и в Волковыске. Не пренебрегайте прививками!

Здоровье
У Еўрапейскім рэгіёне назіраецца пагаршэнне эпідэмічнай сітуацыі па адры (кори). За студзень-кастрычнік мінулага года ў краінах Еўропы захворванне ў 3 разы перавысіла ўзровень 2016 года. Успышкі адру маюць цыклічны характар і адбываюцца кожныя 5-6 гадоў. Галоўная прычына іх узнікнення — нізкі ахоп людзей прышчэпкамі. Дарэчы, неспрыяльная сітуацыя з гэтай хваробай назіраецца ў суседняй Украіне. У Адэскай вобласці за 2017 год і пачатак гэтага года ад адру памерла 6 чалавек. Яшчэ па выніках 2015 года СААЗ уключыла Украіну ў спіс 10-ці краін свету з найменшым ахопам імунізацыі ў дачыненні да актуальных дзіцячых інфекцый — адру, дыфтэрыі і коклюшу. У Брэсцкай вобласці апошнія выпадкі адру зарэгістраваны ў 2016 годзе (8 выпадкаў). Яны звязаны з завозам інфекцыі замежнымі грамадзянамі, сярод як
Палацык запрашае ў «Звар’яцелую лабараторыю»

Палацык запрашае ў «Звар’яцелую лабараторыю»

Афиша
З 1 сакавіка запрашаем на інтэрактыўную выставу «Звар’яцелая лабараторыя»!!! Вас чакае навуковая выстава з рознымі доследамі і эксперыментамі ад мінскага музея навукі «Элементо». У кожным эксперыменце змогуць прыняць удзел як дзеці, так і дарослыя. Усе жадаючыя могуць правесці свой уласны эксперымент. Кошты квіткоў: школьны— 2 р. 50 кап., дарослы – 3 р. Для груп (ад 15 чал.) – 2 р. Час працы: 10.00-18.00. Выхадныя: панядзелак, аўторак. Чакаем вас па адрасе: музей-сядзіба «Пружанскі палацык», вул. Савецкая, 50.
Рэцэпты на Біс: торт «А-ля Графскія разваліны»

Рэцэпты на Біс: торт «А-ля Графскія разваліны»

Молодёжный клуб, Ружанские мотивы, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад вядучага спецыяліста Ружанскага сельвыканкама Алены Вярэніч. Пячом такі торт даўно і даволі часта. У адрозненне ад класічнага рэцэпта, па гэтым каржы атрымліваюцца «мокрыя», пухнатыя і, што немалаважна, ніколі не «падаюць». Адным словам, гэта вывераны часам рэцэпт, па якім торт атрымаецца нават у нявопытнай гаспадыні. Інгрэдыенты Для аднаго каржа (неабходна два): яйкі — 2 шт., маргарын (альбо сметанковае масла) — 30 гр., маянэз — 2 ст.л. з верхам, смятана — 2 ст.л. з верхам, цукар — 1 шклянка, мука — 1 шклянка + 1 ст. л. з верхам, сода — 1 ч.л. (пагасіць воцатам), какава — 1 ст.л. (дадаецца толькі ў адзін корж). Для крэму смятана — 400 гр. цукар — 1 шклянка. Прыгатаванне Усе інгрэдыенты для цеста ўзбіць міксерам і выліць у змазаную маслам форму. Кожны корж выпяк
«Мядовую прэмію» атрымаў пісьменнік Валерый Гапееў

«Мядовую прэмію» атрымаў пісьменнік Валерый Гапееў

Актуально, Культура, Палацык
Невыпадкова на мінулым тыдні ў Пружанскім палацыку сабраліся мясцовыя аматары сапраўднай літаратуры, пружанскія, івацэвіцкія і брэсцкія паэты. Тут адбылася важная літаратурная падзея – уручэнне самай каларытнай, самай салодкай, “Мядовай” прэміі. Шаснаццаць кілаграмаў – ажно цэлы пуд! – духмянага мёду “за значныя літаратурныя дасягненні” атрымаў журналіст і пісьменнік з Івацэвіч Валерый Гапееў. Вельмі сімвалічна, што сёлетняя ўрачыстасць пачалася з дэкламацыі верша “Музейная балада” першага “мядовага” лаўрэата Алеся Каско (з Ганцавіцкага раёна), які, на жаль, пайшоў з жыцця летась. Аддаўшы даніну памяці выдатнаму паэту, празаіку і перакладчыку, вядучы мерапрыемства – вядомы брэсцкі летапісец Мікола Пракаповіч – перадаў слова заснавальніку прэміі Міколу Папеку, у якога “нюх на годную літар
Занимаются меньше года, а уже заявили про себя. Туристический кружок в Линово объединил 12 ребят

Занимаются меньше года, а уже заявили про себя. Туристический кружок в Линово объединил 12 ребят

Спорт
Пакуль іх толькі 12. Актыўных, смелых і... вельмі рамантычных хлопчыкаў і дзяўчынак, маральна гатовых да пераадолення самых цяжкіх выпрабаванняў і ўзяцця самых высокіх вяршынь на зямлі. Дванаццаць вучняў з Ліноўскай і Слабадской школ — узростам ад 7 да 15 гадоў — пад кіраўніцтвам Васіля Уладзіміравіча Новіка (спецыяліста вышэйшай катэгорыі!) асвойваюць навыкі пешаходнага турызму і спартыўнага арыентавання. Турыстычны гурток вядзе свой пачатак з «дня смеху» — з 1 красавіка 2017 года, але заняткі ў ім, як удалося нам пераканацца ўвачавідкі, зусім нежартоўныя. Тройчы на тыдзень (у сераду, суботу і нядзелю) дзеці надзяваюць страховачныя сістэмы, завязваюць мудрагелістыя вузлы на вяроўках, спускаюцца з умоўнай вышыні, перапраўляюцца па паралельных пераходах і, паступова павялічваючы нагрузкі,
Внимание! Стоматология временно сменила адрес

Внимание! Стоматология временно сменила адрес

Афиша
Стаматалагічнае аддзяленне пераехала па адрасе: г. Пружаны, вул. Кастрычніцкая, 82/1 (стары будынак неўралагічнага аддзялення). Тэл. рэгістратуры: 9-53-93, 9-53-97. Час работы: пан.-пятн. — 7.30-21.00, суб. — 9.00-14.00, нядз. — выхадны.
Штрафовать не будут? Начальник милиции прокомментировал изменения в Кодексе об административных правонарушениях

Штрафовать не будут? Начальник милиции прокомментировал изменения в Кодексе об административных правонарушениях

Новости
У апошні дзень студзеня ў сілу ўступілі змяненні ў дзеючы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. У асноўным яны тычацца выканання Правілаў дарожнага руху, але ёсць і іншыя дапаўненні. Падрабязна пра гэта расказаў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама А.В.Гук. — Найбольш актуальная сярод змяненняў — магчымасць сядаць за руль аўто, калі забыўся вадзіцельскае пасведчанне. У той жа час разам з паслабленнем адказнасці ёсць і яе ўзмацненне. Напрыклад, цяпер, калі «бяспраўніка» паўторна на працягу года супрацоўнікі ДАІ затрымаюць за рулём, ён можа пайсці пад суд, — тлумачыць Аляксандр Васільевіч. — У дачыненні да апошніх такія больш жорсткія змены вельмі неабходныя. Толькі за мінулы год інспектарамі дарожна-паставой службы было затрымана 357 «бяспраўнікаў». Відавочна, што чалавек б