Воскресенье, 22 апреля 2018

Месяц: марта 2018

Новые технологии — новые опасности. Рассказываем, как не дать себя обмануть пользователям М-банкинга

Новые технологии — новые опасности. Рассказываем, как не дать себя обмануть пользователям М-банкинга

Происшествия
Сёння знайсці чалавека, які не мае мабільнага тэлефона, напэўна, немагчыма. Развіццё цывілізацыі вядзе да таго, што з дапамогай сотавага можна ўжо не толькі сазваніцца з сябрамі або сваякамі, зрабіць фотаздымкі ці праслухаць музыку... Мабільныя апараты паступова пераўтвараюцца ў віртуальныя кашалькі. З цягам часу з’яўляецца ўсё больш праграм, з дапамогай якіх можна разлічвацца праз электронныя гаджэты. Сёння так званы мабільны банкінг дазваляе рабіць пакупкі ў многіх магазінах, за праезд у грамадскім транспарце ў Брэсце таксама можна заплаціць праз смартфон. Аплаціць аб’яву ў газеце, унесці камунальныя плацяжы або папоўніць свой рахунак — гэта і многае іншае здзяйсняецца простым націсканнем кнопак. І, як сцвярджаюць прадстаўнікі арганізацый, што прапануюць такія паслугі, падобныя а
Рэцэпты на Біс: баклажанавыя кішэнькі з мясам

Рэцэпты на Біс: баклажанавыя кішэнькі з мясам

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад аператара ЭВМ Пружанскага хлебазавода Зарыны Крац. ІНГРЭДЫЕНТЫ На сярэдні баклажан спатрэбіцца: фарш — 200 гр., соль і перац на смак, зялёная цыбуля — невялікі пучок, соевы соус — 2 ст.л., кунжутны алей — 1 ст.л. (можна замяніць булёнам). Для кляра: яйка — 1 шт., соль, перац, вада, мука — каб атрымалася цеста, як на блінчыкі. ПРЫГАТАВАННЕ Баклажан заціснуць паміж дзвюма дошчачкамі і надрэзаць на тонкія лустачкі. Дошчачкі не дазволяць нажу прарэзаць баклажан цалкам, і ў выніку ён прыме выгляд сімпатычнага гармоніка. Акуратна аддзяліць па два надрэзаныя кружочкі. Падрыхтаваныя «кішэнькі» баклажан пасаліць і пакуль пакінуць. Для начынкі змяшаць мясны фарш, нарэзаную зялёную цыбулю, соевы соус і кунжутны алей, пасаліць, паперчыць (улічыце, што
«Евроопт» стал площадкой для учений МЧС. И спасатели, работники магазина с задачей справились

«Евроопт» стал площадкой для учений МЧС. И спасатели, работники магазина с задачей справились

Актуально
Згодна з распараджэннем Кіраўніка дзяржавы райаддзелам па надзвычайных сітуацыях былі праведзены праверкі супрацьпажарнай бяспекі ў супермаркетах раёна. Як расказаў намеснік начальніка РАНС А.С.Пісьман, падчас праверак увага звярталася на пажарныя выхады з гандлёвых залаў, спраўнасць пажарнай сігналізацыі і сродкаў пажаратушэння, а таксама на веданне персаналам патрабаванняў рэжыму пажарнай бяспекі. Падчас інспектавання пажарныя падраздзяленні ў дадатак адпрацавалі эвакуацыйныя мерапрыемствы па ратаванні работнікаў магазінаў і іх наведвальнікаў у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Вучэнні на базе супермаркета «Еўраопт» пачаліся з умоўнага паведамлення аб задымленні гандлёвых залаў. Ускладняльнай акалічнасцю было тое, што ў адным з памяшканняў застаўся ўмоўны пацярпелы. Дарэчы, са сваімі
Финал «Золотой шайбы» завершился в Пружанах. Победа снова у лельчицкого «Альянса»

Финал «Золотой шайбы» завершился в Пружанах. Победа снова у лельчицкого «Альянса»

Актуально, Спорт
На працягу трох дзён у Лядовым палацы ў Пружанах працягваліся рэспубліканскія фінальныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у дывізіёне «Б» у старэйшай узроставай групе. За перамогу змагаліся каманды гарадоў і раёнаў, якія не маюць збудаванняў са штучным лёдам. Падчас урачыстага адкрыцця турніру да юных хакеістаў звярнуўся намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь М.П.Партной. Ён зачытаў удзельнікам спаборніцтваў зварот ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. Перад прысутнымі таксама выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец і сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1980 года ў Маскве, трохразовы чэмпіён Еўропы Б.В.Ісачэнка. Хакеісты і балельшчыкі, якія амаль цалкам запоўнілі тры
Расписание движения поездов по железнодорожной станции Оранчицы  + расписание движения автобусов по маршруту Пружаны-Оранчицы-Пружаны (действует с 25 марта 2018)

Расписание движения поездов по железнодорожной станции Оранчицы + расписание движения автобусов по маршруту Пружаны-Оранчицы-Пружаны (действует с 25 марта 2018)

Новости
Адпраўленне аўтобусаў (дзейнічае з  25.03. 2018 г.) З  АС Пружаны на станцыю Аранчыцы №218 Пружаны – Аранчыцы:  5.30, 6.40, 7.35, 8.05, 10.40, 12.00, 13.15, 15.30, 16.15, 19.05, 20.30, 21.50 (штодзень). №218 Пружаны – Аранчыцы з  заездам у  в. Слабудка:  9.10, 12.20. 17.40  (штодзень). №11 Пружаны-Аранчыцы:  4.35, 6.20, 12.57, 14.42, 16.57, 21.00 (штодзень); 19.10  (пятніца, субота, нядзеля). №230 Пружаны – Млынок:  9.20, 16.05  (трэцяя пятніца месяца). №219 Пружаны – Обеч (Бакуны): 6.25, 14.20 (чацвер, нядзеля). Са станцыі Аранчыцы на АС Пружаны №218 Аранчыцы – Пружаны:  6.15, 7.10, 8.15, 10.15, 11.10, 12.35,  13.50, 16.50, 17.05, 20.00, 21.15, 22.50 (штодзень). №218 Аранчыцы-Пружаны з заездам у в.Слабудка:  8.45, 13.35 (штодзень); 18.10 (панядзелак-ча

Новое в законодательстве о назначении пособий по уходу за инвалидом I группы либо лицом, достигшим 80-летнего возраста 

Официально
Постановлением Совета Министров Республики Беларусь от          13 сентября 2017 г. № 684 внесены изменения и дополнения в Положение о порядке назначения и выплаты пособия по уходу за инвалидом I группы либо лицом, достигшим 80-летнего возраста, утверждённое постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 6 сентября 2006 г. № 1149. Уточнён возрастной критерий для лиц, имеющих право на посо­бие по уходу за инвалидом I группы либо лицом, достигшим 80-летнего возраста (далее – пособие по уходу), – это граждане, достигшие 16 лет, но не старше 65 лет – мужчины, 60 лет – женщины, которые - не работают; - не являются индивидуальными предпринимателями; - не обучаются в учреждениях образования в дневной форме по­лучения образования; - не получают пенсии, пособия по безработице

Исчисление размера пенсии по возрасту и за выслугу лет с учетом стажа работы после назначения пенсии

Официально
       В Брестской области на учете в органах по труду, занятости и социальной защите состоит 379,6 тыс. получателей различных видов пенсий, из них более 79 тыс. пенсионеров продолжают работать после назначения пенсии. Часто возникает вопрос: «Производится ли перерасчёт уже назначенной пенсии по возрасту или за выслугу лет  с учетом  стажа, наработанного пенсионером после назначения  пенсии»? В соответствии с пенсионным законодательством перерасчет назначенной пенсии по возрасту или пенсии за выслугу лет за стаж работы, протекавшей после ее назначения, производится при условии неполучения пенсии за этот период (статьи 51, 66 Закона Республики Беларусь от  17 апреля 1992 года            «О пенсионном обеспечении» (далее – Закон).          Например, гражданину Х. 15.01.2013 г. была наз
Игры Разума: без права на ошибку

Игры Разума: без права на ошибку

Молодёжный клуб
Вторая игра сезона вновь выдалась жаркой, а интрига в распределении итоговых мест держалась до самого последнего вопроса. Всего один верный или неверный ответ перемещал команду в турнирной таблице по маршруту 1 место – 6 место. Однако, удача больше улыбнулась Тюленям, которые в, пожалуй, самой непростой борьбе вырвали эту победу. Тем она ценнее! «Лесная братва» набрала те же 52 балла, что и победители, но уступили в разнице финального раунда. Небывалая борьба развернулась за третью строчку. «Все наши», «Натюрлих» и «Миля» в отличном ритме провели всю игру и в итоге финишировали с 51 баллом. В ставке же чуть лучше себя проявили «Все наши» и повторили свой успех, который случился год назад на самой первой игре. Кстати, 4 апреля 2017 эта игра и состоялась. Так что у «Игр разума» в Пружа
В пятницу стартует детский турнир по хоккею «Беловежская пуща». Поддержите маленьких пружанцев!

В пятницу стартует детский турнир по хоккею «Беловежская пуща». Поддержите маленьких пружанцев!

Афиша
З 30 сакавіка па 1 красавіка 2018 г. у Лядовым палацы будзе праходзіць дзіцячы турнір па хакеі з шайбай сярод хлопчыкаў 2009-2010 гг. нараджэння «Белавежская пушча-2018». Удзел у спаборніцтвах бяруць каманды: «Шахцёр» (Салігорск), «Вікінгі» (Маладзечна), «Дынама» (Мінск), «ДЮСШ» (Кобрын), ХК «Баранавічы», «ДЮСШ» (Ліда), «АДЮСШ» (Брэст), «ДЮСШ» (Пружаны). Праграма спаборніцтваў: 30 сакавіка (пятніца) 10.00-11.00 — «ДЮСШ» (Пружаны) — «АДЮСШ» (Брэст); 11.15-12.15 — «ДЮСШ» (Ліда) — ХК «Баранавічы»; 12.30-13.30 — «ДЮСШ» (Кобрын) — «Дынама» (Мінск); 13.30-14.00 — урачыстае адкрыццё спаборніцтваў; 14.15-15.15 — «Вікінгі» (Маладзечна) — «Шахцёр» (Салігорск); 15.30-16.30 — «АДЮСШ» (Брэст) — «ДЮСШ» (Ліда); 16.45-17.45 — «Дынама» (Мінск) — «ДЮСШ» (Пружаны); 18.00-19.00 — «Шахцёр» (Сал
Помочь на 103%, или Всё о буднях «скорой помощи»

Помочь на 103%, или Всё о буднях «скорой помощи»

Актуально, Профессия
Думаю, што тэлефон «103» ведаюць усе, пачынаючы нават з тых, хто толькі-толькі вывучыў лічбы. З добрымі навінамі гэты нумар не набіраюць: «хуткую медыцынскую дапамогу» выклікаюць тады, калі здарылася бяда. Як жа працуецца медыкам у пастаянна напружанай атмасферы болю і слёз? Каб даведацца пра гэта, як кажуць, убачыць «на свае вочы», карэспандэнты нашай газеты былі ўключаны ў склад адной з экстранных брыгад. Лічаныя хвіліны на спакой ...Літаральна на першых хвілінах нашага «дзяжурства» паступіў трывожны выклік: пажар у вёсцы Скорцы. Ніякай уводнай інфармацыі, ніякіх тлумачэнняў: на зборы — лічаныя імгненні, і мы едзем на дапамогу пацярпелым. Па прыездзе высвятляецца, што для медыкаў «работы» тут няма, і гэта радуе. Як зазначаюць самі супрацоўнікі, здароўе людзей больш каштоўнае, чым спале
Министр по чрезвычайным ситуациям посетил Пружанский райотдел, отметил хорошую работу и ознакомился с граффити

Министр по чрезвычайным ситуациям посетил Пружанский райотдел, отметил хорошую работу и ознакомился с граффити

Актуально, Профессия
На мінулым тыдні Брэстчыну з рабочым візітам наведаў міністр па надзвычайных сітуацыях У.А.Вашчанка. Падчас паездкі па вобласці высокі госць адразу накіраваўся ў Пружанскі раён, дзе пажадаў сустрэцца з калектывам і азнаёміцца з матэрыяльнай базай раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Такі выбар Уладзімір Аляксандравіч патлумачыў тым, што дзейнасць пружанскіх пажарных па выніках мінулага года была прызнана ўзорнай сярод іншых райаддзелаў. — Я ўвачавідкі пераканаўся ў тым, што прынцыпы, якія лічацца выратавальнай службай нашай краіны асноўнымі, тут рэалізаваны поўнасцю,— зазначыў міністр па надзвычайных сітуацыях.— Відавочна, што пастаянна ў баявым напружанні немагчыма знаходзіцца: чалавек проста стамляецца. Дзяжурствы доўжацца працяглы час, а гэта значыць, на месцы службы людзі павін
Пружанские пловцы  вернулись с наградами с областных соревнований

Пружанские пловцы вернулись с наградами с областных соревнований

Спорт
У чарговы раз пацвердзілі свой высокі клас выхаванцы пружанскага трэнера па плаванні Сяргея Аляксандравіча Каляды. На першынстве Брэстчыны ў праграме адкрытага чэмпіянату вобласці па плаванні пружанская каманда ў складзе Крысціны Жорах, Аляксея Янушкі, Лізаветы Люсцібер і Ягора Падгурскага заняла III месца ў змешанай эстафеце (мікст) 4х100 вольным стылем. Яшчэ большых поспехаў дамагліся апошнія два спартсмены ў індывідуальным заліку. Лізавета фінішавала другой на дыстанцыі 200 м брасам і стала бяспрэчным лідарам у той жа дысцыпліне на дыстанцыі 100 і 50 м, выканаўшы нарматыў на спартыўны разрад “Кандыдат у майстры спорту”. Ягор заняў II месца адразу на трох дыстанцыях — 200, 800 і 1500 м вольным стылем і апярэдзіў усіх сапернікаў на кароткай дыстанцыі ў 50 м. *** Новых перамог дасягну
За минувшую неделю пожарные шесть раз выезжали на тушение сухой травы

За минувшую неделю пожарные шесть раз выезжали на тушение сухой травы

Происшествия
Не выжигайте сухую траву!  Ежегодно с наступлением весны МЧС приходится сталкиваться с проблемой весенних палов сухой травы и увеличением количества пожаров, возникающих в результате сжигания прошлогодней сухой растительности. Чаще всего, весенние палы происходят по вине человека из-за несоблюдения правил и требований пожарной безопасности. От горящей травы загораются жилые дома, хозяйственные постройки, люди получают ожоги, а иногда и гибнут. Только за прошедшую неделю, с 19 по 26 марта включительно, на центр оперативного управления Пружанского РОЧС поступило 6 сообщений о горении мусора либо сухой травы. По этой же причине произошел и пожар в деревне Скорцы, который оставил хозяина домовладения без крова. Правда, стоит отметить, что сам он и явился виновником. А кроме призыво
В Шерешево учитель математики с детьми творчеством занимается

В Шерешево учитель математики с детьми творчеством занимается

Профессия
Сяргея Анатольевіча і Таццяну Леанідаўну Ліневічаў ведаюць у Шарашэве як настаўнікаў мясцовай школы. Вылучае гэтых людзей тое, што яны займаюцца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Сяргей Анатольевіч працуе з дрэвам, а Таццяна Леанідаўна — з гіпсам. — Пачаў ствараць разнастайныя вырабы з дрэва яшчэ падчас вучобы ў індустрыяльна-педагагічным каледжы ў Мінску, — гаворыць Сяргей Анатольевіч. — Пасля заканчэння гэтай навучальнай установы набываў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У школе настаўнік цяпер выкладае матэматыку, чарчэнне і працоўнае навучанне. У майстэрні Сяргея Анатольевіча сабрана цэлая калекцыя вырабаў з дрэва: на паліцах стаяць драўляныя самалёты, верталёты, рыбкі, дыназаўры, домікі, птушкі. Усё гэта справа рук як настаўніка, так і яго вучняў. Дарэчы, б
Мы поинтересовались у жителей Шерешево, комфортно ли им в поселке

Мы поинтересовались у жителей Шерешево, комфортно ли им в поселке

Год малой Радзімы, Новости
Шарашэва — населены пункт раёна, які мае сваю адметнасць. У адрозненне ад Ружан, ён не знаходзіцца на скрыжаванні дарог. Тут захоўваюцца свае традыцыі, нараджаюцца дзеці, людзі спяшаюцца на працу. А чаго не хапае шарашэўцам для больш камфортнага жыцця? Менавіта з такім пытаннем мы звярнуліся да жыхароў пасёлка. А.Б.Карпіловіч, часова не працуючы: — Хацелася б, каб у пасёлку з’явіўся магазін гандлёвай сеткі «Еўраопт»: трох прадуктовых магазінаў, што ў нас ёсць, недастаткова (я не бяру ў разлік дробныя ларкі). Ёсць праблемы і з рабочымі месцамі. Таму, зразумела, моладзь у пошуках работы і з’язджае ў гарады. Спадзяюся, што на пілараме будзе адкрыты новы цэх, і я змагу ўладкавацца на работу. Ю.Р.Дульчэўскі, пенсіянер: — Добра, што правялі газіфікацыю пасёлка. Я таксама падвёў блакітна