Народная или «антинародная» медицина?
Народная ці "антынародная" медыцына?
Днямі адзін наш чытач прынёс у рэдакцыю атрыманае ім цікавае пісьмо. Пра тое, што ад многіх хвароб, у тым ліку і смяротна небяспечных, можна пазбавіцца з дапамогай… грыбоў. Аб гэтым наш чытач даведаўся, калі ў яго бацькі медыкі выявілі рак на апошняй стадыі. Відавочна, што дыягназ урачоў быў несуцяшальным. Але ж родныя спрабавалі самастойна знайсці хаця б які-небудзь ратавальны сродак, які, магчыма, і не вылечыць блізкага чалавека, але хаця б аблегчыць яго боль. Так яны і натрапілі ў інтэрнэце на прапановы аднаго з прыватных прадпрыемстваў, зарэгістраваных на Брэстчыне.
— Мы патрацілі нямала сродкаў на грыбныя сумесі гэтай кампаніі: прымаць іх трэба было не адзін месяц і ў вялікіх аб’ёмах, — расказвае Андрэй В. — Але ўсё было дарэмна, і хутка тата пай