Вторник, 16 октября 2018

День: 02.02.2018

Рэцэпты на Біс: шакаладны торт

Рэцэпты на Біс: шакаладны торт

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад медыцынскай сястры Юліі Лазоўскай. Просты ў прыгатаванні, але вельмі смачны! ІНГРЭДЫЕНТЫ Для цеста: мука — 2 шклянкі, малако — 1 шклянка, кіпень — 1 шклянка, цукар — 2 шклянкі, яйкі — 2 штукі, какава — 6 ст.л., алей — 1/3 шклянкі, сода — 0,5 ч.л., разрыхляльнік цеста — 1,5 ч.л., ванілін — 1,5 ч.л. Для крэму: смятана — 200 гр, згушчанае малако — 1 банка. ПРЫГАТАВАННЕ Усе інгрэдыенты для цеста змяшаць, кіпень дадаць апошнім. Цеста атрымаецца вадкім. Выпякаць у духавой шафе каля 40 мінут пры тэмпературы 180 градусаў. Ахалоджаны бісквіт разрэзаць на два каржы і змазаць крэмам. Крэм гатуецца таксама проста: з дапамогай блэндара ўзбіць смятану і згушчанае малако, можна дадаць фрукты. Смачна есці!
Свадьба племянницы как отличный повод вышить рушники

Свадьба племянницы как отличный повод вышить рушники

Культура
Кожная вёска мае сваю адметнасць. Вёска Бакуны-2 вядома сваімі вышывальшчыцамі. Цяпер тут займаюцца гэтай справай Вера Іванаўна Ражкевіч, Вольга Уладзіміраўна і Вера Сцяпанаўна Місюлі. Вырабы гэтых майстрых неаднаразова дэманстраваліся на самых розных выставах. Вера Сцяпанаўна Місюля вышывае з самага дзяцінства навалачкі, ручнікі і дываны. Яна з’яўляецца таксама аўтарам карцін. Нарадзілася жанчына ў Вялікім Сяле, а замуж выйшла за бакунскага юнака. Да выхаду на пенсію працавала загадчыцай аддзялення паштовай сувязі ў Вялікім Сяле. На заслужаным адпачынку Вера Сцяпанаўна знаходзіцца ўжо восем гадоў. Жанчыне хапае спраў па гаспадарцы, але знаходзіцца час і для занятку любімай справай. Вось і цяпер з’явілася нагода ўзяць у рукі іголку: хутка замуж выходзіць пляменніца, і да гэтай урачыстас
Инициатива+субсидия+курсы службы занятости= «Мастерская красоты»

Инициатива+субсидия+курсы службы занятости= «Мастерская красоты»

Актуально, Профессия
Сёння спецыяліст па манікюры Вікторыя Астроўская і цырульнік Аліна Марозава разам працуюць ва ўласнай «Майстэрні прыгажосці». Да сумеснай справы маладыя прадпрымальніцы ішлі рознымі дарогамі. Вікторыя Уладзіміраўна спачатку ў якасці прафесіі выбрала сабе спецыяльнасць, у якой пазней расчаравалася, хоць, здавалася б, і попыт на яе ўменні быў, і заработная плата не ніжэйшая, чым у іншых. Але ж ёй самой не падабалася былая работа. Паралельна дзяўчына вывучала тое, што было больш па душы, — касметалогію. Для асваення новай прафесіі выкарыстоўвала любую магчымасць, нават спецыяльна наведала Санкт-Пецярбург, дзе пазнаёмілася з многімі навінкамі ў той галіне, што яе цікавіла. Але, калі ўзнікла неабходнасць выбару — «перайсці Рубікон» або адмовіцца ад сваёй мары, — дзяўчына вагалася даволі доўга.
Работа в Пружанах и Пружанском районе. Список вакансий от службы занятости

Работа в Пружанах и Пружанском районе. Список вакансий от службы занятости

Новости
***Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама паведамляе аб наяўнасці вакансій і свабодных рабочых месцаў: г. Пружаны *бетоншчык *вадзіцель аўтамабіля *вальшчык лесу *ветэрынарны ўрач *галоўны бухгалтар *майстар *машыніст бульдозера *машыніст крана аўтамабільнага *машыніст экскаватара *медыцынская сястра *муляр (каменщик) *педагог-псіхолаг *дповар *прадавец *станочнік дрэваапрацоўчых станкоў *токар *трактарыст *урач *фельчар *цясляр (плотник) *швачка *электрагазазваршчык Сельская мясцовасць *акампаніятар *аператар машыннага даення *вадзіцель аўтамабіля *ветэрынарны ўрач *ветэрынарны фельчар *галоўны бухгалтар *галоўны эканаміст *галоўны ветэрынарны ўрач *галоўны заатэхнік *заатэхнік джывёлавод *заатэхнік-селекцыянер *інжынер
Выборы — 2018. Принципиальная позиция

Выборы — 2018. Принципиальная позиция

Выборы - 2018, Профессия
Дырэктар ДЮСШ №2 Аляксандр Віктаравіч Шаманаў: — Мясцовыя Саветы дэпутатаў займаюцца вырашэннем шэрага важных пытанняў: добраўпарадкаваннем, будаўніцтвам жылля і дарог, зберажэннем прыродных рэсурсаў, маладзёжнай палітыкай — усё гэта і многае іншае не застаецца па-за іх увагай. Адметна, што дэпутаты рэалізуюць не толькі свае ідэі, але і адлюстроўваюць пажаданні выбаршчыкаў, якія ў любы момант могуць звярнуцца са сваімі прапановамі. Гэтыя людзі працуюць добраахвотна, што сведчыць аб іх неабыякавасці. Таму лічу нашым грамадзянскім абавязкам падтрымаць (у першую чаргу, падчас выбараў) гэтых актыўных і ініцыятыўных людзей. Знаёмцеся з біяграфіямі кандыдатаў па вашай акрузе і рабіце свой важны выбар. Ад яго і будзе залежаць, ці расквітнее наш горад, ці стане ён яшчэ больш утульным і прывабным.