
Учитывайте погодные условия! За три дня произошло два ДТП
Надвор'е патрабуе ад вадзіцеляў асцярожнасці
Зменлівае надвор'е стварае складаную сітуацыю на дарогах раёна. Што і пацвярджае "аварыйная" статыстыка. Вечарам 26 студзеня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі на дарозе Шані-Шубічы каля в.Шані заўважылі аўтамабіль, траекторыя руху якога выклікала пэўныя падазрэнні. Патрабаванні інспектараў спыніцца вадзіцель праігнараваў і толькі прыціснуў педаль газу. Падчас пагоні вадзіцель на павароце пакрытай лёдам дарогі не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Машына некалькі разоў перакулілася і яе інерцыю змаглі пагасіць толькі дрэвы. Сам вадзіцель не пацярпеў, але пазней медасведчанне паказала ўтрыманне ў крыві затрыманага 1,3 праміле алкаголю.
Праз дзень, ноччу 28 студзеня аварыя здарылася каля в.Кабылаўка на трасе Пружаны-Ружаны. Вадзіцель, жыхар г