Вторник, 11 декабря 2018

День: 23.01.2018

«Пружанские киты» вырвали победу!

«Пружанские киты» вырвали победу!

Спорт
Пасля працяглага перапынку аднавіліся гульні рэгулярнага чэмпіянату сярод каманд аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце». «Пружанскія кіты» ў першым матчы другога круга гулялі на дамашнім лёдзе з ХК «Кобрын». Нагадаем, што ў першым крузе ў Кобрыне наша каманда саступіла саперніку ў авертайме з лікам 4:5. У чарговай сустрэчы лік быў адкрыты на 5-й мінуце. Госці засталіся ў меншасці, і Уладзіслаў Макаранка рэалізаваў колькасную перавагу. Лічбы на табло так і не змяніліся да першага перапынку. У другім перыядзе хакеісты ХК «Кобрын» аднавілі раўнавагу ў ліку. На старце заключнага гульнёвага адрэзка Раман Чыжэўскі вывеў пружанцаў наперад — 2:1, але госці здолелі хутка адыграцца. Гульня імкліва набліжалася да фінальнай сірэны, і здавалася, што зноў, як і ў першай сустрэчы, авертайм паміж саперніка