Среда, 25 апреля 2018

День: 12.01.2018

Дорога к самостоятельности с помощью субсидии. Александр Жуковский рассказал, как стал предпринимателем

Дорога к самостоятельности с помощью субсидии. Александр Жуковский рассказал, как стал предпринимателем

Профессия
Да рашэння стаць індывідуальным прадпрымальнікам Аляксандр Жукоўскі ішоў не адзін дзясятак гадоў. На пачатку 90-х гадоў ён яшчэ служыў у арміі, пра якую краіна, што толькі-толькі атрымала суверэнітэт, мякка кажучы, мала клапацілася. Таму нядзіўна, што вайскоўцы, каб пракарміцца, вымушаны былі, акрамя службы Айчыне, займацца рознымі іншымі справамі. Так Аляксандр Аляксандравіч разам са знаёмым вырашылі рамантаваць аўтамабілі «ў гаражы». У той час пасля адкрыцця мяжы з Германіі і іншых еўрапейскіх краін ішоў буйны паток іншамарак не першай маладосці, якія трэба было падрамантаваць і аднавіць. Словам, заказаў было нямала. Вось толькі Жукоўскі ў тым тандэме быў не на першых ролях: ён адказваў толькі за тэхнічную частку, а ўсе эканамічныя пытанні вырашаў сябра, які потым і стаў заснавальнікам

Найбольш — у сельскія выбарчыя камісіі

Выборы - 2018
У выбарчыя камісіі паступілі дакументы для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання. У Пружанскую раённую выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў Пружанскага раённага Савета дэпутатаў паступілі дакументы ад 36 чалавек, у акруговую выбарчую камісію Пружанскай выбарчай акругі №53 па выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў — ад двух. Таксама ад дзвюх асоб пададзены дакументы ў акруговую выбарчую камісію Ружанскай выбарчай акругі №54 па выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, у сельскія выбарчыя камісіі паступілі дакументы ад 139 чалавек.
Увага! Міжнародны флэшмоб #MuseumSelfieDay 2018 у Пружанскім палацыку!

Увага! Міжнародны флэшмоб #MuseumSelfieDay 2018 у Пружанскім палацыку!

Афиша, Палацык
Для ўдзелу ў флэшмобе трэба: — 17 студзеня 2018 года прыйсці ў музей-сядзібу “Пружанскі палацык”; — зрабіць “сэлфі” (фота-аўтапартрэт) на фоне ці каля любімага экспаната; — апублікаваць яго ў Facebook, Twitter, Instagram з хэштэгам #MuseumSelfie і #palatsyk (альбо #палацык). Актыўныя і лепшыя “сэлфісты” атрымаюць цікавыя падарункі ад музея. Будзем рады вас бачыць! Тэл. для даведак: 2-18-96, +375 33 371-13-42
Рэцэпты на Біс: курыца ў барбекю-соусе

Рэцэпты на Біс: курыца ў барбекю-соусе

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад правізара-рэцэптара Пружанскай ЦРА №7 Вольгі Велісевіч. Люблю гэты рэцэпт за тое, што над курыцай, якая па ім гатуецца, не трэба стаяць: дадаў неабходнае, перамяшаў і чакай! ІНГРЭДЫЕНТЫ курыныя бёдры — 8 штук, цыбуліна сярэдняя — 1 штука, перац чорны молаты — на смак, белае сухое віно — 75 мл, соевы соус — 75 мл, таматная паста — 2 ст. лыжкі, імбір сухі молаты — 0,5 ч. лыжкі, гарчыца —1 ч. лыжка, цукар — 1 ст. лыжка, часнок — 2 зубчыкі. Дробна парэзаць цыбулю, змяшаць з бёдрамі і перцам. Не саліць. Выкласці ў форму. Паставіць у разагрэтую да 200 градусаў духоўку на 30 мінут. Пакуль бёдры запякаюцца, гатуем соус. Часнок пацерці на дробную тарку, змяшаць з усімі астатнімі інгрэдыентамі. Па заканчэнні першых 30 мінут да бёдраў дадаём соус, адпраўляем у духоўку яшчэ