Суббота, 20 января 2018

День: 09.01.2018

Пачалася рэгістрацыя кандыдатаў  у дэпутаты

Пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

Выборы - 2018
8 студзеня 2018 завершана падача дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, у Пружанскую раённую выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў Пружанскага раённага Савета дэпутатаў, акруговыя выбарчыя камісіі Пружанскай выбарчай акругі №53 і Ружанскай выбарчай акругі №54 па выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, сельскія выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў сельскіх Саветаў дэпутатаў. У дадзены момант выбарчыя камісіі праводзяць праверку адпаведнасці парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З 9 студзеня пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, якая прадоўжыцца па 18 студзеня. Участковыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі
В канун нового года в Зиновичах сын убил мать

В канун нового года в Зиновичах сын убил мать

Происшествия
Крымінальная статыстыка бягучага года пачалася з забойства, па факце якога 1 студзеня райаддзелам Следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа. Здарэнне адбылося 31 снежня ў вёсцы Зіновічы, дзе маці і сын пасля сумеснага распіцця спіртных напояў распачалі сварку. Пасля ганебных слоў завязалася бойка, у якой сын, 1983 г.н., моцна збіў сваю 61-гадовую маці, якая ад атрыманых траўм памерла.
«Бусел» як сведка добрых спраў

«Бусел» як сведка добрых спраў

Культура
Многія рэчы нагадваюць чалавеку, што час бяжыць хутка... У кожнага свае прыкметы часу. Асмелюся выказаць здагадку, што ў жыхароў Пружаншчыны ёсць і свая такая... Гэта «Бусел», які стаіць каля аўтамабільнай трасы, што злучае Пружаны і Ружаны. Здаецца, яшчэ нядаўна бацькі паказвалі яго нам, а ўжо і мы самі сцішваем ход машыны, каб паказаць немудрагелістую драўляную скульптуру сваім дзецям. У дзяцінстве і час, і адлегласць вызначаюцца па-іншаму. Усё было проста: калі заехалі за «Бусла», значыць, падарожжа далёкае. Асаблівым шчасцем было, калі дарослыя знаходзілі час і спыняліся тут на перакус. Зразумела, што ежа там была самай смачнай, нават смачнейшай за «зайчыкавы хлеб», да таго ж можна было проста падысці да «Бусла», задраўшы галаву, разгледзець прымацаваную жабу і паспрабаваць зазірнуць
В Новый год с новым дизайном, или Что Вы читали в прошлом году

В Новый год с новым дизайном, или Что Вы читали в прошлом году

Новости
Упэўнена, што нашы пастаянныя чытачы ўжо ацанілі новы дызайн сайта www.budni.by. У снежні наш сайт стаў больш сучасным і больш зручным, асабліва для тых, хто выходзіць у інтэрнэт са смартфонаў. Новы дызайн дазваляе размяшчаць яшчэ больш каляровых здымкаў з усіх важных мерапрыемстваў, што адбываюцца ў раёне. І, што немалаважна, цяпер здымкі добрай якасці і вялікага памеру, так што самы час пашукаць сябе ў нашых фотагалерэях і абнавіць аватары! Напрыканцы года мы дабавілі і некалькі забаўляльных функцый. Штотыдзень мы прапануем наведвальнікам сайта пазл ад Сяргея Талашкевіча з выявамі Пружаншчыны. Ужо звыш тысячы чалавек паспрабавала сабраць пружанскія пейзажы. Для самых адданых чытачоў мы распрацавалі займальны тэст на веданне падзей з раённага жыцця і іх адлюстравання на газетных старонк
Сотрудники МЧС спасли двух рабочих, которые выполняли покрасочные работы в водонапорной башне

Сотрудники МЧС спасли двух рабочих, которые выполняли покрасочные работы в водонапорной башне

Происшествия
Навагоднія святы, як паведамляе райаддзел па надзвычайных сітуацыях, прайшлі спакойна. Першы трывожны выклік у гэтым годзе быў зарэгістраваны днём шостага студзеня з г.п.Ружаны. У пасёлку спецыялісты будаўнічага прадпрыемства з г.Гродна праводзілі фарбавальныя работы ўнутры воданапорнай вежы. Аднаго з работнікаў, у якога пагоршылася самаадчуванне, эвакуіравалі выратавальнікі. Пры дапамозе крана арганізацыі, якая праводзіла мадэрнізацыю воданапорнай вежы, наверх былі паднятыя супрацоўнікі МНС. Спачатку яны выратавалі аднаго, а потым і другога работніка. Пацярпелыя былі агледжаны брыгадай хуткай дапамогі і дастаўлены ў Ружанскую бальніцу для больш дэталёвага абследавання. Аднак ад яго, як і ад шпіталізацыі, яны адмовіліся.
Главный подарок — внимание. Новогодние поздравления получили не только дети

Главный подарок — внимание. Новогодние поздравления получили не только дети

Новости, Ружанские мотивы
Вера ў дабро і цуды ў гэтыя святочныя дні ўмацоўваецца і ў дарослых. Пацыенты Ружанскай бальніцы, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках (а на сённяшні дзень такіх 13 чалавек), былі шчыра ўдзячныя прадстаўнікам улады за пераднавагоднія віншаванні і падарункі. У сваім шчыльным рабочым графіку старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч і старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» М.П.Кудравец знайшлі час, каб асабіста павіншаваць людзей, якія не могуць самастойна спраўляцца з бытавымі клопатамі і маюць патрэбу ў кваліфікаванай меддапамозе. Нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці, такая ўвага з боку чужых людзей не пакідае раўнадушнымі «асаблівых» пацыентаў бальніцы, больш за тое, падбадзёрвае і дае сілы з надзеяй на лепшае сустракаць новы дзень. *** 90-гадовая Зінаіда Аляксандраўна Кудраўчык, я