Среда, 25 апреля 2018

День: 06.01.2018

Анёлы свету дзіва абвяшчаюць. З Ражством Хрыстовым!

Анёлы свету дзіва абвяшчаюць. З Ражством Хрыстовым!

Актуально, Культура
Зямля і неба, зямля і неба Радасна спяваюць. Анёлы свету, Анёлы свету Дзіва абвяшчаюць: Хрыстос радзіўся, Бог аб’явіўся! У гэтую сакральную ноч – калі, як вераць людзі, адкрываюцца нябёсы, радасную навіну пра Нараджэнне Хрыстова ў ліноўскія хаты прынясуць самыя сапраўдныя калядоўшчыкі — юныя артысты з фальклорна-этнаграфічнага гурта “Лінькі”, створанага пры мясцовай школе дзесяць гадоў таму. Цудоўная традыцыя калядавання была закладзеная імі з самага пачатку існавання ансамбля. Аднак да гэтага часу яго ўдзельнікі калядавалі толькі ў школе і дзіцячым садку, а сёлета нарэшце выйдуць у людзі, так бы мовіць, у вялікі свет. Па традыцыі наперадзе ўсіх з самаробнай “Віфлеемскай зоркай”, якая сімвалізуе вешчуноў з Усходу, пойдзе “звяздар”, ён будзе стукаць у дзверы і гучна запява