Суббота, 20 января 2018

День: 05.01.2018

Читатели и редакция выбрали победителей конкурса «Символ года»

Читатели и редакция выбрали победителей конкурса «Символ года»

Новости
У першым нумары новага года самы час падвесці вынікі конкурсу на лепшы фотаздымак “Сімвал года”. У фінал трапіла ажно 64 здымкі сабак розных парод, колераў і памераў. Прызнацца, выбіраць пераможцу было вельмі складана: усе канкурсанты годныя ўвагі! Але задачу значна аблегчылі падпісчыкі нашай групы https://ok.ru/budni. У інтэрнэт-галасаванні з першых дзён з’явіўся лідар — самаед Вайс, менавіта яго гаспадыні Таццяне Купрэевай  і дастаецца прыз за першае месца. Другае і трэцяе месца ў інтэрнэт-галасаванні фотаздымкі Алены Чэрнік і Вольгі Канені, якія набралі амаль аднолькавую колькасць галасоў. Гэтыя аўтары таксама будуць адзначаны прызамі. Што да нашага выбару, то рэдакцыя аддала перавагу шчанюку пірэнейскай горнай, фота якога даслала Вікторыя Астроўская. Безумоўна, калектыў газеты не мог
А вы верите в чудеса?

А вы верите в чудеса?

Культура
Кожны з нас у дзяцінстве верыў у цуды, але з узростам сувязь з казкай ўсё слабее...  Здаецца, сёння нам няма чаму і няма калі здзіўляцца, але журналісты «раёнкі» ўсё ж такі вырашылі даведацца, ці вераць яшчэ людзі ў цуды. Святлана Кавальчук, фатограф: — Я веру ў цуды, але яшчэ больш веру ў тое, што чалавек сам можа іх тварыць. Галоўнае — правільна думаць, правільна гаварыць і верыць у сілу думкі і кожнага вымаўленага слова. Вось тады тыя падзеі, якіх ты чакаеш і якія расцэньваеш як цуд, мару або жаданне, абавязкова прыйдуць у тваё жыццё. У нас у сям’і ёсць такая традыцыя — на Новы год складаць калаж жаданняў. І трэба сказаць, што яны заўсёды на працэнтаў восемдзесят здзяйсняюцца. Я “нацудзіла” сабе мноства запаветных жаданняў і вось ужо ў маі палячу ў Харватыю. Так што бярыце цуды ў
В рамках новогодней акции «Наши дети» руководство района поздравило ребят из детского дома семейного типа в Ружанах

В рамках новогодней акции «Наши дети» руководство района поздравило ребят из детского дома семейного типа в Ружанах

Актуально, Ружанские мотивы
Паказаць дзецям, што яны зусім не кінутыя і камусьці патрэбныя, — галоўная мэта святочнай акцыі, якая вось ужо каторы год праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Беларусі. Калі дакладней, навагодняя акцыя «Нашы дзеці» ладзіцца ў Беларусі з 1995 года ў адпаведнасці з нацыянальнымі планамі дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў. Прызнана, што гэта вельмі важны сацыяльны праект: акцыя накіравана на аказанне дапамогі хлопчыкам і дзяўчынкам, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў асаблівай увазе дзяржавы і грамадства. А шчырымі чараўнікамі, у чыіх сілах пераўтварыць дзіцячыя будні ў казку, з’яўляюцца прадстаўнікі грамадскасці, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання рознага ўзроўню, работнікі арганізацый і прадпрыемстваў, іншыя неабыякавыя людзі: здаецца
Рэцэпты на Біс: аладкі «З добрай раніцай»

Рэцэпты на Біс: аладкі «З добрай раніцай»

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад інспектара раённай энергаінспекцыі Надзеі Кныш. Мае дзеці вельмі любяць снедаць дражджавымі аладкамі, але вазіцца з дражджамі па раніцах вельмі доўга. Аднак я знайшла выдатны варыянт і карыстаюся ім ужо даўно. Інгрэдыенты: халоднае малако — 250 мл, свежыя дрожджы — 10 гр, цукар — 3 ст. лыжкі (можна менш, але мае ўсе любяць салодкія аладкі), ванільны цукар (можна без яго), соль — чвэрць чайнай лыжкі, яйка — 1 шт., алей — 1 ст. лыжка, мука — 280 гр. Дрожджы расцерці з цукрам, уліць малако, перамяшаць, дадаць астатнія складнікі, добра змяшаць, шчыльна накрыць харчовай плёнкай або поліэтыленавым пакетам і паставіць на ноч у халадзільнік. Раніцай цеста перамяшаць і пасмажыць аладкі, як звычайна, на алеі. Можна есці з любым варэннем або са смятанай